ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Адстойваючы хрысціянскія каштоўнасці

На шляху да святасці

У Беларусі працягваецца збор подпісаў за прыняцце закона супраць прапаганды аднаполых стасункаў сярод непаўналетніх. Гэта выраз клопату, які праяўляюць католікі дзеля абароны традыцыйных сямейных каштоўнасцей перад абліччам пагроз сучасных тэндэнцый.
    Што менавіта стала прычынай узнікнення дадзенай ініцыятывы ў нашай краіне?
    Як праяўляецца ЛГБТ-прапаганда ў Беларусі і як яна можа паўплываць на сям’ю?
    Аб гэтым разважае Аліна Санько, удзельніца каталіцкай малітоўнай групы “У абарону жыцця” і каардынатар згаданай ініцыятывы на Гродзеншчыне.
На працягу апошняга часу тэма сцірання гендэрных межаў усё часцей паўстае ў СМІ. Пад маскамі гендэрнай роўнасці ЛГБТ-тэмы прасоўваюцца ў дзяржаўную палітыку. Як мы ведаем, спачатку так адбывалася ў тых краінах, дзе сёння ўжо легалізаваны аднаполыя саюзы з правам усынаўлення дзяцей; дзе набірае папулярнасць бясполае выхаванне, паводле якога бацькі прапануюць дзіцяці самастойна вырашыць, з кім яно сябе атаясамлівае: з хлопчыкам ці з дзяўчынкай; дзе без дазволу бацькоў сын ці дачка можа змяніць свой пол.
Акрамя рэгулярных публікацый на тэму ЛГБТ у сацыяльных сетках і на інтэрнэт-парталах, праводзяцца квір-фестывалі, тэматычныя семінары, распаўсюджваецца ЛГБТ-сімволіка (вясёлкавы сцяг). Я асабіста сутыкнулася з ЛГБТ-прапагандай, калі знайшла ў пад’ездзе свайго дома буклеты з рэкламай квір-праекта, накіраванага на “разбурэнне шкодных стэрэатыпаў”. Можна меркаваць, што ўяўленні пра традыцыйную сям’ю ў дзіцяці, якое з простай цікавасці можа трапіць у такое асяроддзе, будуць разбурацца як непатрэбныя.
    Сярод моладзі актыўна распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што гомасексуалістамі нараджаюцца, а не становяцца, не зважаючы на тое, што гэтаму няма ніякіх афіцыйных пацвярджэнняў. Папулярызацыя падобных поглядаў ужо мае свае наступствы:
    у краінах з легалізаванымі аднаполымі адносінамі назіраецца ўсё меншая тэндэнцыя да ўтварэння сем’яў і зніжэнне нараджальнасці.
    Касцёл адкрыта абараняе традыцыйную сям’ю, заснаваную на сужэнстве мужчыны і жанчыны. Мітрапаліт МінскаМагілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які неаднаразова публічна выказваўся супраць гендэрнай ідэалогіі, сёлета выступіў з падтрымкай ініцыятывы па зборы подпісаў за абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцей і супраць ЛГБТ-прапаганды сярод непаўналетніх. Мне здаецца, гэтая ініцыятыва з’яўляецца сведчаннем нашай вернасці вучэнню Касцёла. Яна аб’ядноўвае людзей перад абліччам цывілізацыі смерці, як яе назваў св. Ян Павел ІІ. Гэта наша заява адносна таго, што мы, як кожны іншы ў сучасным талерантным свеце чалавек, маем права выказацца.
    Я шчыра дзякую ўсім вернікам і святарам, якія рашуча абазначылі сваю пазіцыю. Заахвочваю таксама ўсіх неабыякавых да будучыні нашых дзяцей і хрысціянскіх сем’яў далучыцца да гэтай ініцыятывы.
   
Даведка “Слова Жыцця”
    Адносна гомасексуалізму Каталіцкі Касцёл дае выразны адказ: “Гомасексуалізм азначае адносіны паміж мужчынамі ці жанчынамі, якія адчуваюць сексуальную цягу, выключную або пераважную, да асоб аднаго з імі полу. Абапіраючыся на Святое Пісанне, якое прадстаўляе гомасексуальныя дзеянні як цяжкую форму распусты, Святая Традыцыя нязменна аб’яўляе гомасексуальныя акты безумоўна беззаконнымі. Яны супярэчаць прыроднаму закону, пазбаўляюць палавы акт яго функцыі даравання жыцця. Яны не выцякаюць з сапраўднай эмацыянальнай і сексуальнай ўзаемадапаўняльнасці. Ні ў якім разе яны не могуць быць адобраны” (ККК 2357). Касцёл заклікае вернікаў пазбягаць “усялякай несправядлівай дыскрымінацыі” (ККК 2358). У той жа час падкрэслівае, што да мужчын і жанчын з гомасексуальнымі схільнасцямі “трэба ставіцца з павагай, спагадай і далікатнасцю” (ККК 2358). Касцёл асуджае не грэшнікаў, але грэх.
    Схільнасць чалавека да гомасексуалізму не з’яўляецца грахом, але практыка падобных зносін выклікае гнеў Госпада. Разам з тым Божая міласэрнасць бязмежная і кожны, хто аступіўся, можа быць прабачаны. Калі чалавек, схільны да гомасексуалізму, жыве ў цнатлівасці, безумоўна не перастае з’яўляецца часткай супольнасці Касцёла.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.