ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XXXI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус увайшоў у Ерыхон і праходзіў праз яго. І вось адзін чалавек па імені Закхей, кіраўнік мытнікаў і багаты, стараўся ўбачыць Езуса, хто Ён такі, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малога росту. Забегшы наперад, ён залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там праходзіць. Калі Езус прыйшоў на гэтае месца, паглядзеў уверх і сказаў яму: “Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння Мне трэба быць у тваім доме”. Той хутка спусціўся і прыняў Яго з радасцю. А ўсе, убачыўшы гэта, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў пагасціць да грэшнага чалавека. Закхей жа ўстаў і сказаў Пану: “Вось палову маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім і, калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш”. Езус сказаў яму: “Сёння прыйшло збаўленне ў дом гэты, таму што і ён сын Абрагама. Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула”.
Лк 19, 1–10

Камбінаваць для Бога
   У Евангеллі сустракаем Закхея – кіраўніка мытнікаў, праца якіх заключалася ў зборы падаткаў. Яны часта ашуквалі людзей, каб такім чынам хутчэй зарабіць грошы. Таму нярэдка чулі за спіной, што з’яўляюцца камбінатарамі, махлярамі ці падманшчыкамі.
    Наш герой моцна прагнуў убачыць Езуса, але з-за нізкага росту не меў шансаў разглядзець Яго сярод натоўпу. Пачаў камбінаваць. І вырашыў узлезці на смакоўніцу, каб з яе вышыні глядзець на Хрыста. Езус, праходзячы побач, заўважыў яго і паклікаў да сябе. Наколькі вялікай была радасць Закхея, калі Настаўнік папрасіўся да яго на гасціну!
    Гэта добры спосаб камбінавання, бо мэта дасягнута, а ніхто не ашуканы і не пакрыўджаны. Нам часам даводзіцца камбінаваць па-людску. Неаднойчы хіба чулі каментарыі тыпу “не камбінуй”, “ну ты і накамбінаваў”… Звычайна яны з’яўляюцца не пахвалой, а наадварот – асуджэннем. У дадзеным фрагменце Евангелля Езус заклікае нас да “Божага камбінавання”.
    Варта перамагчы страх і рызыкаваць, так як Закхей. Неабходна толькі памятаць аб выкананні адной умовы: спосаб рэалізацыі павінен быць згодны з чаканнямі Усемагутнага. Наша камбінаванне належыць папярэдзіць малітвай. Калі яно адпавядае Божай волі, Пан раней ці пазней дапаможа дасягнуць мэты.
● Як я будую свае штодзённыя адносіны з Богам?
● Ці магу планаваць сваё жыццё згодна з Божым намерам?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.