ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (194)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Вера, якая параўноўваецца з гарчычным зернем – гэта вера не высакамерная і саманадзейная, але якая ў сваёй пакоры адчувае вялікую патрэбу ў Богу, а ў сваёй нязначнасці з поўным даверам аддаецца Яму. Гэта вера, якая дае магчымасць з надзеяй глядзець на зменлівыя жыццёвыя падзеі, якая дапамагае прымаць паразы і пакуты, з усведамленнем, што зло ніколі не мае апошняга слова.
    Як можам зразумець, ці сапраўды маем веру, г. зн. ці наша вера, хоць і малая, як гарчычнае зерне, але сапраўдная, чыстая? Гэта тлумачыць Езус, паказваючы, чым ёсць мера веры: служэнне. Ён робіць гэта з дапамогай прыпавесці пра гарчычнае зерне, якая на першы погляд крыху бянтэжыць, бо прадстаўляе постаць гвалтоўнага і раўнадушнага гаспадара.
    Але менавіта рэалізацыя ўлады паказвае, што з’яўляецца сутнасцю прыпавесці – паслухмянасць слугі. Езус хоча сказаць, што такім з’яўляецца веруючы чалавек у дачыненні да Бога: ён цалкам аддаецца Яго волі, без разліку і прэтэнзій.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 06.10.2019 


kondrusiewicz2   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

      Працэс падрыхтоўкі да святарства не называецца навучаннем як ва ўніверсітэце, але фармацыяй, што павінна быць усебаковай, а менавіта чалавечай, духоўнай, інтэлектуальнай і пастырскай. Касцёл, які мае вельмі багаты шматстагоддзевы досвед фармацыі святароў, стараецца падрыхтаваць душпастыраў, якія, паводле слоў Святога Айца Бенедыкта XVI, павінны дапамагчы чалавеку спаткацца з Богам згодна з выклікамі часу. Гэтае спатканне адбываецца праз удзел у сакрамантах і іншай дзейнасці Касцёла, але найперш праз абвяшчэнне Божага слова, бо вера ад слухання, як вучыць св. апостал Павел.
   
Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы інаўгурацыі новага навучальнага года ў Гродзенскай ВДС, 30.09.2019

biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Адказнасць за сакраментальнае святарства патрабуе грунтоўнай і ўсебаковай падрыхтоўкі ад кандыдата да пасвячэння. Гэтая падрыхтоўка, перш за ўсё, мае на мэце паглыбленне асабістых адносін будучага святара з Хрыстом. […] Духоўная семінарыя павінна быць прасторай, якая заахвочвае маладых людзей да поўнага распазнання свайго паклікання, умацавання ў ім і дасягнення адпаведнай сталасці, каб дзякуючы моцы сакраманту святарства кандыдат стаў яркім вобразам нашага Пана і Збаўцы Езуса Хрыста.
   
Фрагмент прамовы на інаўнурацыі новага навучальнага года ў Гродзенскай ВДС, 30.09.2019

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.