ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Падкамісія па справах абвяшчэння Божага слова

Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
У межах І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі бп Аляксандр Кашкевіч стварыў Падкамісію па справах абвяшчэння Божага слова, якая ўваходзіць у склад Камісіі па справах літургічнага душпастырства і сакраментальнага жыцця. Абшарам яе зацікаўленасці з’яўляецца ўсё тое, што датычыць абвяшчэння і слухання Божага слова.
    Касцёл жыве Божым словам, захоўвае яго і аберагае, перадае з пакалення ў пакаленне і дзеліцца ім з усімі людзьмі. Мэтай Падкамісіі з’яўляецца ацэнка прапаведавання Божага слова ў Гродзенскай дыяцэзіі (у тым ліку недахопы і памылкі, звязаныя з гэтай дзейнасцю), а таксама фармацыя тых, хто яго абвяшчае. Падкамісію цікавяць разнастайныя пытанні, звязаныя з нядзельным і штодзённым казаннем ці гаміліяй (крыніцы, тэматыка і інш.), а таксама арганізацыя парафіяльных місій і рэкалекцый.✝︎
Члены Падкамісіі падкрэсліваюць, што ў справе будавання Касцёла гамілія адыгрывае істотную ролю, будучы асноўным спосабам навучання вернікаў на св. Імшы. Яе змест павінен канцэнтравацца на пераказе сэнсу фрагментаў Святога Пісання, прачытаных падчас літургіі. У гаміліі неабходна выкарыстоўваць эгзэгезу біблійнага тэкста і браць пад увагу багатую шматвяковую традыцыю Касцёла.
    На пасяджэннях Падкамісіі закранаецца той момант, што выразныя пазітыўныя адносіны казнадзея да слухачоў асвячаюць абвяшчаемае Божае слова. Ён павінен усведамляць, наколькі каштоўная і патрэбная выконваемая паслуга, глядзець на сябе ў святле глыбокай веры, перажываючы ўласную місію ў пачуцці абавязку і вернасці адносна Стварыцеля і людзей.
    Члены Падкамісіі адзначаюць, што казнадзей пакліканы абуджаць сумленні людзей, садзейнічаць развіццю іх унутранай вольнасці, якая выплывае з кантакту з Богам, асабліва на малітве. Адначасова паглыбленае духоўнае жыццё і сувязь з Усемагутным натуральным чынам вядуць да больш глыбокага разумення грамадскіх спраў, салідарнасці з бліжнімі, адчувальнасці да церпячых, зняволеных і пазбаўленых асноўных людскіх праў.
    Асаблівую ўвагу Падкамісія звяртае на тое, што вернікі патрабуюць асабістага сведчання казнадзея, хочуць слухаць асобу, якая атаясамлівае сябе з тым, аб чым гаворыць. Астатняе мае другаснае значэнне.
    Заахвочваем ахінуць малітвай членаў Падкамісіі па справах абвяшчэння Божага слова і праблемы, якімі яны займаюцца. Просім Бога, каб прамаўляемыя гаміліі былі не столькі ўпамінаннем Хрыста, колькі абвяшчэннем падзеі Езуса як збаўчай рэчаіснасці, якая стаіць перад кожным чалавекам і патрабуе адказу праз веру і маральную ўцягнутасць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.