ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

10 цікавых фактаў пра Біблію

Хрысціянскія традыцыі

Біблія, напісаная амаль 2 тысячагоддзі таму, застаецца самым папулярным выданнем усіх часоў. Дастаткова ўявіць, што яе друк не спыняецца ні на секунду! Прапануем увазе чытачоў падборку цікавостак пра Святое Пісанне.
1) У сярэднім за год людзі набываюць 100 млн экземпляраў Бібліі. Самыя каштоўныя асобнікі ацэньваюць у мільёны (!) даляраў. У той жа час Святое Пісанне – самая танная ў свеце кніга. Ні адно выданне не мае такой колькасці бясплатных копій.

   2) Біблія, надрукаваная Іаганам Гутэнбергам у 1450-ых гадах, складаецца з больш за тысячу старонак. На кожнай з іх – 2 калонкі па 42 радкі. Па гэтай прычыне ў навуковай літаратуры Біблію Гутэнберга часта абазначаюць як “B 42”. Яна лічыцца ўзорам якасці.
   
    3) Каля 500 вершаў у Бібліі прысвечаны малітве, больш за 2 000 – грошам і багаццю.
   
    4) У сярэднявеччы была распаўсюджана “Біблія для непісьменных” (“Biblia pauperum”). Яна ўяўляла сабой серыю малюнкаў з кароткімі подпісамі. Лічыцца, што такі фармат адыграў каласальную ролю ў хрысціянскай асвеце еўрапейцаў.
   
    5) Пры каралеўскім двары Карла І у 1631 годзе выйшла рэдкая Біблія. Яна стала легендарнай з-за дапушчанай падчас друку памылкі. У апісанні адной з запаведзей была прапушчана часціца “не”, у выніку чаго атрымалася “чужалож” замест “не чужалож”. З-за гэтай памылкі Біблія атрымала назву “Біблія грэшнікаў”, “Злая Біблія”, “Біблія пралюбадзеяў”.
    Па загадзе караля яе тыраж быў канфіскаваны і знішчаны, аднак некалькі асобнікаў захавалася.
   
    6) Першая кніга Бібліі на беларускай мове была выдадзена Францыскам Скарынам больш за 500 гадоў таму. Гэта адбылося раней, чым свет убачыў пераклады Бібліі на англійскай і французскай мове. Сёння кнігі Святога Пісання даступны носьбітам больш за 3 000 моў.
   
    7) Экземпляр Бібліі пабываў на Месяцы.
    У 1971 годзе Святое Пісанне ўзяў з сабой у палёт экіпаж карабля “Апалон-14”. Усе яго 1 245 старонак былі нанесены метадам мікрадруку на ліст плошчай 4,1 см2.
   
    8) Словы “Не бойся” і іх варыяцыі з’яўляюцца на старонках Бібліі 365 разоў, па колькасці дзён у годзе.
   
    9) У Бібліі ўпамінаецца 2 800 уласных імён, пад якімі выступаюць каля 15 000 асоб. Найбольш часта ўзгадваецца імя Езуса Хрыста. Таксама сустракаюцца каля 160 назваў жывёл і 120 назваў раслін.
   
    10) У час І Сусветнай вайны кожны брытанскі вайсковец павінен быў мець Біблію. Многія чыталі яе ў акопах, асабліва паміраючыя. Дзякуючы Святому Пісанню мужчына па імені Джордж Вінол застаўся пры жыцці. Куля трапіла ў кнігу, якую той насіў пад кіцелем. Яна спынілася акурат на радках: “Так кажа Пан: «Я выслухаю цябе ў час спрыяльны, у дзень збаўлення Я дапамагу табе»” (Іс 49, 8). Мужчына перажыў вайну і прысвяціў сябе місіянерскай дзейнасці.
   
    І ўсё гэта пра кнігу, якая, хутчэй за ўсё, маецца і ў Тваёй хатняй бібліятэцы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.