ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (149)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак сустрэнецца з еўрапейскімі скаўтамі ў рамках форуму “Euromoot-2019”, які праходзіць у Ватыкане. У ім прымаюць удзел каля 5-ці тысяч членаў скаўцкага руху ва ўзросце ад 16-ці да 21-го года. Праграма форуму ўключае прэзентацыю скаўцкай дзейнасці ў ваколіцах Рыма (Італія), дзе можна падзяліцца сваім досведам, распавесці пра асаблівасці скаўцкіх традыцый у розных краінах. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы наведваюць месцы, звязаныя з жыццём вядомых святых, і рыхтуюцца да аўдыенцыі са Святым Айцом.

    ☞ Новым Генеральным магістрам Ордэна братоў прапаведнікаў (дамініканцы) абраны 51-гадовы філіпінец а. Джэрард Франсіска Тымонэр ІІІ. Гэта першы ў гісторыі настаяцель дамініканцаў з азіяцкага кантынента і 3-ці, які не з’яўляецца еўрапейцам. Айцец вызначаны Генеральным капітулам на 9-гадовы тэрмін. Ордэн братоў прапаведнікаў заснаваны ў 1214 годзе св. Дамінікам Гусманам. На сёння ён налічвае каля 6-ці тысяч манахаў, якія служаць у больш чым 80-ці краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі.
   
   ☞ Джорджтаўнскі ўніверсітэт у ЗША праводзіў даследаванні сярод новапасвечаных святароў. Выяўлена, што многія прэзбітэры (40%) пачалі думаць пра святарскае служэнне ў вельмі маладым узросце: ад 5-ці да 13-ці гадоў. Сярод іх 78% – міністранты. Кожны 2-гі прэзбітэр – вучань каталіцкіх школ або іншых навучальных устаноў Касцёла. Як заўважаюць даследчыкі, “гэта іншая серада, якая спрыяе выхаванню святарскіх і манаскіх пакліканняў”.
   
   ☞ У справаздачы ААН адносна стану харчовай бяспекі і харчавання ў свеце за 2019 год гаворыцца, што колькасць людзей, якія пакутуюць ад голаду, не скарачаецца ўжо 3-ці год запар. 20,5 мільёнаў (1 з 7-мі) дзяцей нараджаюцца з недастатковай вагой. 148,9 мільёнаў ва ўзросце да 5-ці гадоў (21,9%) пакутуюць ад хранічнага недаядання і 49,5 мільёнаў (7,3%) – ад вострага недаядання. Справаздача з’яўляецца часткай маніторынгу прагрэсу ў дасягненні мэты ўстойлівага развіцця, якая заключаецца ў тым, каб “спыніць усе формы голаду і недаядання да 2030 года”.
   
   ☞ З дадзеных, апублікаваных Нацыянальным цэнтрам сацыяльных даследаванняў, вынікае, што 52% брытанцаў акрэслілі сябе як нерэлігійныя. У 1983 годзе іх было 31%. У той жа час група асоб, якія называюць сябе хрысціянамі, скарацілася з 66% да 38%. Аўтары даследавання прыйшлі да выніку, што павелічэнне секулярызацыі ў Вялікабрытаніі з’яўляецца “адным з найважнейшых трэндаў у пасляваеннай гісторыі краіны”. На іх думку, прычынай таго, што Вялікабрытанія становіцца свецкай, з’яўляецца прыход на месца старэйшых асоб, звязаных з хрысціянскімі канфесіямі, маладых, з кожным разам усё менш рэлігійных або цалкам няверуючых.

vaticannews.by; credo.pro; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.