ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Камісія па справах спадчыны Гродзенскага Касцёла і сакральнага будаўніцтва

Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Ахова касцёльных аб’ектаў – абавязак як усёй дыяцэзіі, так і асобных парафій, духоўных і свецкіх асоб. Яна палягае на клопаце пра стан рэлігійных помнікаў, а таксама на абуджэнні грамадскай свядомасці аб іх непаўторнай каштоўнасці.
    Прадметам разгляду Камісіі па справах спадчыны Гродзенскага Касцёла і сакральнага будаўніцтва з’яўляюцца рэлігійныя, гістарычныя, патрыятычныя, навуковыя і мастацкія вартасці дыяцэзіі. Сюды адносяцца святыні, іх акружэнне, а таксама могілкі ды іншыя рухомыя і нерухомыя аб’екты, якія служаць рэлігійнаму культу. ✝︎
Мэта прац Камісіі заключаецца ў тым, каб выпрацаваць адпаведныя нормы паводзін адносна “нямых сведкаў гісторыі”, паколькі набытак Касцёла важны як для хрысціянскай, так і для людской супольнасці ў цэлым. Помнікі маюць істотнае значэнне для культывацыі пачуцця прыгажосці і пераемнасці ў плане чалавечых дасягненняў. Члены Камісіі падкрэсліваюць, што Гродзенскі Касцёл павінен клапаціцца пра лакальную рэлігійную традыцыю і культурную спадчыну, памятаючы аб асаблівасцях выбранага рэгіёна, галоўным чынам аб яго этнічнай, нацыянальнай і рэлігійнай разнастайнасці.
    Падчас сінадальных пасяджэнняў звяртаецца ўвага на неабходнасць інвентарызацыі памятных дошак і помнікаў, змешчаных апошнім часам у касцёлах ці побач з імі. Акрамя таго, рэкамендуецца вядзенне парафіяльных хронік. Яны з’яўляюцца багатай гістарычнай базай і могуць стаць каштоўнай кнігай для наступных пакаленняў.
    У сувязі з дастасаваннем сакральнага ўбранства да патрабаванняў новых літургічных правіл, неабходна пільнасць, каб па гэтай прычыне не былі пашкоджаны творы мастацтва. Такім чынам, усе плануемыя працы пры культурных аб’ектах патрабуюць заключэння камісіі Дыяцэзіяльнага будаўнічага бюро, а таксама дазволу біскупа і кансерватара помнікаў. Часткова знішчаныя і невыкарыстоўваемыя прадметы касцёльнага мастацтва вырашана перадаць у сховішча дыяцэзіяльнага музея, які паўстае пры пабрыгіцкім кляштары ў Гродне.
    Варта, каб Касцёл з вялікай пашанай захоўваў і не абмяжоўваў доступ да рэлігійных помнікаў як да гістарычнай, культурнай, мастацкай спадчыны і сведчання набожнасці вернікаў. Святыні павінны быць адкрыты для наведвальнікаў, аднак ад гасцей чакаецца праяўленне належнай пашаны да святога месца.
    Молімся, каб дзякуючы клопату членаў Камісіі і ўсіх неабыякавых дыяцэзіян пра спадчыну Гродзенскага Касцёла нам удалося захаваць ад знішчэння і забыцця багаты набытак продкаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.