ГРОДНА
Аўторак,
30 красавіка
2024 года
 

14 ліпеня 2019 года

Ад шчырага сэрца

СВ. АННА

❧✿❧
Паважанай Сястры Мар’яне Стасевіч з нагоды надыходзячых Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, сілы не слабеюць, а радасць напаўняе кожны дзень. Няхай Вас ахінаюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі, а Езус валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, спакою, Божай ласкі і апекі святога Заступніка. Бог даў Вам мудрасць, цярплівасць, любоў і сваю апеку. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітву, павучальныя казанні і за тое, што Вы з намі і для нас.
Вернікі з парафіі св. Юды Тадэвуша ў Вішневе
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Гавэцкаму складаем словы падзякі за гадзіннік, за маленькі Біг-Бен, які быў асвечаны ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, і за ўсё добрае, што Вы чыніце для парафіі і парафіян. Наша Іўе штодзень прыгажэе, Слава ўвысь ляціць пра нас і мацнее. Прыгожа, цудоўна стала ў нас. Дзякуем шчыра, Пробашч Ян, для Вас! Гісторыя Іўя пішацца Вашай рукой. Так прыгожа, пяшчотна, з душой. І ціхі вечар, які стаіць над ракой, Хваліць Вас у песні сваёй. Вашае сэрца, як прамень цяпла, Як кроплі вадзіцы, што смагу зняла. Вы добры айцец, дарадчык і пастыр наш. Хай хвала ляціць у вышыню пра Вас. А гэты гадзіннік, што святар асвяціў, Каб усе сэрцы нашы паяднаў і сплаціў. Каб вера наша мацнела, расла, А слава пра Іўеўскі край па ўсім свеце слыла.
Парафіяне з Іўя
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвiчу з нагоды Дня нараджэння перасылаем шчырыя пажаданні. Няхай Бог адорвае Вас ласкамi i супакоем, далей дапамагае ва ўсiх справах i выкананнi святарскай паслугi, Святы Дух натхняе, каб душпастырства прыносіла як мага большы плён, а Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваiх руках, бласлаўляе кожную хвіліну. Жадаем, каб здароўе нiколi не пакiдала, а побач былi зычлівыя людзi. Шчыра дзякуем за клопат, ласку i дабрыню, за тое, што вучыце любiць Бога i блiжняга, а таксама за адданую працу i малiтву.
З павагай i малiтвай апостальства “Маргарытка” i парафiяне з Жырмунаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай здароўе спрыяе на працягу доўгіх гадоў, а радасць, любоў і шчасце будуць най лепшымі сябрамі.
Вернікі з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у Лідзе
❧✿❧
Прагнем выказаць словы ўдзячнасці ўсім Святарам і Манаскім Сёстрам, якія арганізавалі і спадарожнічалі нам падчас пешай пілігрымкі з Ліды ў санктуарый Маці Божай у Будславе. Дзякуем за Божае слова, якое Вы скіроўвалі да нас, за справаванне літургіі, а ў першую чаргу – за Ваша аўтэнтычнае сведчанне, якім дзяліліся з намі! Шчырае “аддзяч, Божа!” за Вашу адданасць Пану Богу, Касцёлу і людзям, якія кожны дзень знаходзяцца побач. Няхай Маці Божая выпрошвае для Вас у свайго Сына патрэбныя ласкі, каб маглі надалей несці радасць Евангелля ў свет.
З удзячнасцю і памяццю ў малітве ўдзельнікі пешай пілігрымкі Ліда – Будслаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  246

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.