ГРОДНА
Субота,
29 студзеня
2022 года
 

Каралева шкаплера

Слова рэдактара

 У сярэдзіне ліпеня прыпадае ўспамін Маці Божай з гары Кармэль. Для многіх вернікаў гэты дзень атаясамліваецца са шкаплерам, што азначае перайманне Хрыста і з’яўляецца знакам кансэкрацыі па прыкладзе Марыі, якая была першай і самай дасканалай вучаніцай Божага Сына.
    У рэлігійным сэнсе шкаплер азначае вопратку, асвечаны ўбор. Ужо ў Старым Запавеце адзенне было сімвалам Божых дабрадзействаў, апекі Провіду і моцы, удзеленай чалавеку Усемагутным. Выключная вопратка Юзафа з’яўлялася выразам любові айца да сына (параўн. Быц 37, 3). Плашч, падараваны Давіду Ёнатанам, сімвалізаваў прыязнасць (параўн. 1 Сам 18, 4). У Ісаі чытаем: “Узрадуюся ў Пану, узвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўлення, плашчом справядлівасці ахінуў мяне” (Іс 61, 10).
А калі Ілля быў узяты ў Неба, адразу ж скінуў свой плашч Елісею, і такім чынам дух настаўніка перайшоў на вучня (параўн. 2 Вал 2, 14).
    У Новым Запавеце нават махры плашча Езуса, кранутыя з верай, перадаюць аздараўленчую моц (параўн. Мк 5, 27–29).
    Св. Павел шматразова прадстаўляе жыццё ў Хрысце як апрананне ў Яго (параўн. Рым 13, 14; Гал 3, 27), апрананне ў вучня Езуса.
    Значэнне шкаплера – знака знешняй прыналежнасці да брацтва – сапраўды вялікае. Адна яго частка спускаецца на грудзі, пакрывае сэрца. Гэта азначае, што яно павінна пульсаваць у рытме Беззаганнага Сэрца Марыі. Павінна біцца для Хрыста і для бліжніх, а таксама заставацца адкрытым на натхненне Святога Духа, падобна, як было на яго адкрыта сэрца Маці Божай. Другая частка шкаплера спадае на плечы і пакрывае іх. Гэта сімвал таго, што ўсе намаганні, высілак, цярпенні трэба спалучаць з намаганнямі і цярпеннямі Марыі, якая як Саадкупіцельніца верна ішла за Сынам ад Бэтлеемскага грота ажно на вяршыню Галгофы.
    “Хто прымае шкаплер, – пісаў св. Ян Павел II, – уводзіцца на землі Кармэля, каб каштаваць яе плады, адчуваць салодкую, мацярынскую прысутнасць Марыі ў штодзённай працы ды ўнутрана апранацца ў Езуса Хрыста”.
   Дзейснасць знака шкаплера абумоўлена паставай канкрэтнага чалавека, залежыць ад яго жывой веры, ад стараннасці ў працы над сабой і ад практыкавання любові да бліжніх.
    Пастаянна знаходзячыся на шыі верніка, шкаплер прыгадвае аб хрысціянскай і марыйнай тоеснасці. Сведчыць аб тым, чые мы дзеці і што маем Маці ў Небе. Ажыўляе ў памяці словы Беззаганнай, прамоўленыя некалі ў Кане Галілейскай: “Тое, што Сын мой скажа вам, зрабіце” (параўн. Ян 2, 5). Езус жа ў сваю чаргу жадае, каб мы слухалі Яго навучанні, каб разважалі іх і рэалізавалі ў штодзённым жыцці, паколькі “шчаслівыя, хто слухае слова Божае і захоўвае яго” (Лк 11, 28).
   
    Дарагія Чытачы!
   Будзьма адважнымі вызнаўцамі Хрыста. Кіруймася Евангеллем у сваіх рашэннях, у мысленні і дзеяннях. Давайце весці жыццё, годнае вучняў Езуса, а Шкаплерная Каралева няхай будзе для нас прыкладам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  337

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.