ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

16 чэрвеня 2019 года

Ад шчырага сэрца

БОЖАЕ ЦЕЛА

❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу Антонію Пажэцкаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай святы Заступнік штодзённа Вам спадарожнічае ў дарозе да святасці і да людскіх сэрцаў, усемагутны Бог ахінае сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца, прытуляе да сябе і абараняе ад усякага зла.
Рыцарства Беззаганнай і Кола адарацыі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Антонію Філіпчыку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай здароўе будзе моцным, спакой заўсёды жыве ў сэрцы, радасць не пакідае, а моц не слабее. Няхай святы Заступнік нястомна чувае над Вамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае плашчом мацярынскай любові і вядзе па дарозе да свайго Сына Езуса Хрыста.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ваўкавыска
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Антонію Ханько з нагоды Імянін жадаем патрэбных Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі, а ў сэрцы жыве радасць, дабрыня, любоў і надзея. Няхай здароўе заўсёды спрыяе, моц ніколі не пакідае, Езус Хрыстус падтрымлівае ў кожнай справе, а святы Заступнік нястомна чувае над Вамі.
Парафіяне з Жалудка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавэцкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, сілы і стойкасці ў святарскай паслузе, дабра і зычлівасці ад людзей навокал, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень. Няхай Вас заўсёды ахінае сваёй любоўю Найсвяцейшая Маці, а святы Заступнік нястомна апекуецца і вядзе па дарозе да збаўлення.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Іўя
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Залогу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: неабходных Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, аптымізму, сілы і стойкасці на жыццёвым шляху, а таксама шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі святога Заступніка на кожны дзень.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жырмунаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Яну Рэйшалю з нагоды Імянін перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы, нязгаснай любові і веры, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Бог бласлаўляе Вас заўсёды і ўсюды! Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жалудка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Этэлю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Маці Божая ахінае мацярынскім плашчом, а святы Заступнік заўсёды апекуецца і моцна трымае за руку, суправаджаючы Вас па жыцці. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Гродна-Вішнявец
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог асвятляе Ваш жыццёвы шлях і адорвае мноствам сіл, здароўем ды цярплівасцю. Мы ўдзячны за тое, што Вы з намі, што вядзеце нас да крыніцы дабра, што ўмееце распаліць у сэрцах агонь любові да Езуса і Найсвяцейшай Маці.
Вернікі з в. Малінавая
❧✿❧
Дарагі Ксёндз Пробашч Антоній Філіпчык! Складаем Вам сардэчныя пажаданні з нагоды Імянін і Дня нараджэння. Няхай добры Пан Бог з Неба з Найсвяцейшай Маці Божай дасць Вам усё, што толькі трэба, перш за ўсё, здароўе, можа. Няхай Духа ўсе дары на Вас сёння спачываюць, каб служэннем на зямлі Вы бляск Неба здабывалі. Больш за 100 гадоў жывіце, перамяняйце сэрцы словам. Хай любоўю Бог асвеціць, а Марыя – дапамогай.
Удзячныя сем’і з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч Віталій Чурган! З нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем Вам моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх справах. Няхай Пан Бог бласлаўляе за нястомную працу і малітву, а Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі ўсё жыццё.
Ружанцовае кола НПМ Тракельскай і парафіяне з Юрацішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Уладзіміру Гуляю з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, радасці, патрэбных Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены прамянямі Божай міласэрнасці, заўсёды хапае сіл для рэалізацыі планаў і намераў, а побач будуць добразычлівыя людзі. Сардэчна дзякуем за адданую душпастырскую працу, адкрытае на кожнага чалавека сэрца, мудрыя і павучальныя казанні.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Філіпчыку з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя на кожны дзень, радасці, сіл, патрэбных для служэння Пану, нястомнай апекі Маці Божай і святога Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Шчасці Божа!
Францішканскі ордэн свецкіх з Ваўкавыска
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Антонію Абухоўскаму, Айцу Антонію Пажэцкаму, Сёстрам Юліце Пятровай і Паўле Радзівілка з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, дарамі Святога Духа і апекай Найсвяцейшай Маці. Няхай здароўе будзе моцным, аптымізм не слабее, а вера, надзея і любоў заўсёды госцяць у сэрцы.
Вернікі з парафіі Тэалін
❧✿❧
Паважанай Сястры Антоніі Шэйгерэвіч з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка, усіх дароў Святога Духа, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены моцай, любоўю, верай і надзеяй на лепшае.
Вернікі з парафіі Поразава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Пікулу з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл, душэўнага супакою і Божага бласлаўлення на кожны дзень. Пан даў Вам мудрасць і прастату, любоў і сваю апеку. Вы дорыце людзям святло і надзею, вяртаеце да веры. Мы ўдзячны Вам за нястомную душпастырскую працу, абвяшчэнне Божага слова, духоўную апеку, адказнасць, клопат, любоў і павагу да кожнага. Нізкі паклон за шчырую малітву, бязмежную цярплівасць, дабрыню і разуменне.
З малітвай і павагай Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Антонію Грэмзу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, сіл, радасці і душэўнага супакою. Дзякуем за дабрыню, зычлівасць і спагадлівасць, якімі Вы адорваеце людзей. Няхай Бог бласлаўляе Вас і ўдзяляе свае ласкі, а Маці Божая, святы Заступнік і Анёл-ахоўнік дапамагаюць у выкананні душпастырскай паслугі і нястомна трымаюць у сваёй апецы.
Малітоўная група “Ружанец бацькоў за дзяцей”
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч Ян Гавэцкі! З нагоды Імянін сардэчна жадаем, каб усемагутны Бог бесперапынна адорваў Вас цяплом і ласкай, здароўем і сіламі на доўгія гады, а таксама ўсімі зямнымі дарамі. Жадаем заўсёды чуць толькі словы падзякі за Вашы святарскія заслугі перад Богам і людзьмі. Няхай Марыя атуляе Вас сваёй апекай і вядзе па верным жыццёвым шляху. Вы наш святар, наша надзея і апора. Заўсёды памятаем пра Вас ў малітве. Шчасці Божа!
Вернікі з парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння, Імянін і юбілею святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, поспехаў ва ўсіх справах, зычлівых людзей побач і стойкасці ў нялёгкай паслузе. Дзякуем за залатыя рукі, за ўсё, што было зроблена ў святыні за гады Вашай працы. Няхай Пан Бог адорвае Вас моцным здароўем, Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы, Святы Дух падтрымлівае патрэбнымі ласкамі, а святы Заступнік заўсёды чувае над Вамі.
З малітвай і павагай удзячныя парафіянкі з гродзенскай катэдры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Артуру Ляшнеўскаму з нагоды святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет сардэчных віншаванняў. Святарства – гэта незвычайны цуд, невычэрпная сіла, светлая і моцная заслона. Бог даў Вам прастату, цярплівасць, любоў і сваю апеку. Жадаем моцнага здароўя, радасці і поспехаў на шляху, які прызначыў Вам Пан і які толькі распачынаецца. Няхай Маці Божая, што даручыла свайго Сына ў Вашы рукі, заўсёды атуляе сваёй любоўю, а Езус бласлаўляе святарскую працу.
Моладзь, міністранты, дзеці, закрыстыянін Здзіслаў, парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет самых сардэчных пажаданняў. Няхай паслуга на ніве Пана прыносіць задавальненне і шчодры плён, а побач заўсёды будуць зычлівыя людзі. Жадаем таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою, дароў Святога Духа і Божага бласлаўлення на кожны дзень.
З малітвай апостальства “Маргарытка” і парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Радзюку з нагоды Імянін жадаем шмат сіл, моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў працы, надзеі і апекі святога Заступніка. Няхай Маці Божая разам са сваім Сынам вядуць Вас праз доўгае жыццё, каб хапіла мудрасці і сілы ў фармацыі маладых ксяндзоў. Няхай прыклад Вашага святарства садзейнічае шматлікім пакліканням.
З памяццю ў малітве вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Імянін жадаем здароўя, душэўнага супакою, радасці і шчодрага плёну ва ўсіх справах. Няхай кожны дзень будзе багаты на веру, надзею і любоў, якімі Вы шчодра дзеліцеся з вернікамі, добры Бог няхай стала Вас бласлаўляе, Панна Марыя выпрошвае ў Сына неабходныя ласкі, а святы Заступнік заўсёды будзе побач. Дзякуем Вам за ахвярную працу на карысць Богу і людзям, за клопат пра парафіян, добрыя словы і ўчынкі.
З павагай і ўдзячнасцю Легіён Марыі і малітоўная група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Раманоўскаму ў Дзень імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і людской зычлівасці. Няхай Святы Дух асвячае Ваш шлях праз усе гады душпастырскай працы, Маці Божая дадае сіл, цярплівасці і стойкасці на выбранай дарозе, а Анёл-ахоўнік апекуецца на працягу ўсяго жыцця. Няхай кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” і вернікі з Радуні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Імянін перасылаем самыя шчырыя пажаданні: моцнага здароўя, сіл на доўгія гады жыцця, цярплівасці і Божага бласлаўлення. Няхай Ваш шлях будзе сагрэты Богам. Сегодня праздник – именины Для всех нас доброго ксендза, Мы стали для него родными, Все дети нашего Творца... Он всем поможет, всем подскажет, Кто верит в силу его слов, Ведь Бог ему что нужно скажет, Ведь в нём живёт Его Любовь. Родителям Ксендза спасибо! Что дали жизнь и воспитали, Смогли избегнуть тех ошибок, Что стать ксендзом ему мешали. Являетесь для всех примером, Как можно честным в мире жить, Как важно дорожить всем верой, Как можно вовсе не грешить...
Раіса Варонік і парафіяне са Слоніма
❧✿❧
Паважанаму Айцу Антонію Пажэцкаму з нагоды Імянін сардэчна жадаем шчодрых Божых ласкаў: здароўя, спакою, радасці, разважлівасці, моцы ў выкананні святарскай паслугі, дабрыні і надзеі ў сэрцы. Няхай Маці Божая і святы Заступнік нястомна чуваюць над Вамі, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Парафіянкі з касцёла МБ Анёльскай у Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вiталiю Чургану з народы Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, аптымiзму, нязгаснага запалу ў душпастырскай працы, мноства цудоўных хвiлiн на жыццёвым шляху. Няхай Езус Хрыстус бласлаўляе кожны Ваш дзень, Мацi Божая ахiнае сваёй любоўю i апекай, а Святы Дух шчодра надзяляе дарамi.
З удзячнасцю сем’i Шчоцкiх i Каспяровiч
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай св. Ян Хрысціцель – Ваш нябесны заступнік – выпрошвае для Вас у Пана шмат сіл, цярплівасці, здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Няхай Бог бласлаўляе, адорвае шчасцем, поспехам і дазваляе радавацца плёну святарскай працы. Шчодрых дароў і моцы Святога Духа, павагі, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху!
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч Антоній Філіпчык! З нагоды Імянін і юбілейнага Дня нараджэння жадаем шмат радасці, здароўя, неаслабнага жару духа ў нялёгкай святарскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае Вас мацярынскай любоўю і апекай, асабліва ў цяжкія хвіліны, і выпрошвае ў свайго Сына ўсе неабходныя ласкі, а высілак змагання са штодзённасцю няхай акрыляе ды дазваляе заўважаць прыгажосць і глыбіню жыцця.
З павагай касцёльны хор і парафіяне з касцёла св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Алегу Жураўскаму і Здзіславу Вэдэру з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, радасці і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай Езус Хрыстус ва ўсім Вам дапамагае, Маці Божая ахінае любоўю і апекай, а Святы Дух удзяляе шчодрыя дары. Імкніцеся за Панам з верай і надзеяй, а Вашы сэрцы няхай напаўняе любоў.
Моладзь, дзеці, міністранты, закрыстыянін Здзіслаў, парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Аляксандр Сямінскі! Cардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і шчыра жадаем, каб Пан Бог штодзённа адорваў Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай праца на ніве Пана прыносіць задавальненне і шчодры плён, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі.
З малітвай апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿❧
Дарагому Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды 6-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў і надыходзячых Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай і святога Заступніка, добрага здароўя на доўгія гады, шмат сіл і стойкасці, радасці ў сэрцы і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны Твой дзень будзе асвечаны прамянямі Божай міласэрнасці.
Любячыя бацькі і брат з сям’ёй
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Пузыну і Яну Варанецкаму з нагоды Імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, сіл і нястомнасці ў служэнні Богу і людзям, шчырых вернікаў побач, поспехаў у ажыццяўленні ўсіх планаў і задум. Няхай міласэрны Бог атуляе Вас усімі неабходнымі ласкамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя асвятляе шлях прамянямі сваёй любові. Мы вельмі ўдзячны Вам за шчырую працу на Божай ніве, за духоўную апеку, клопат і ўвагу да кожнага, хто шукае Божай падтрымкі.
З павагай парафіяне з Ашмянаў
❧✿❧
Паважаным Айцу Валерыю і Сястры Антоніі Шэйгерэвіч у сувязі са смерцю мамы перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Няхай міласэрны Бог як мага хутчэй прыме душу памерлай у сваё Валадарства.
Вернікі з парафіі Поразава і Таццяна з Мінска

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.