ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў сваім вучням: “Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесціць вам. Усё, што мае Айцец, гэта Маё. Таму Я сказаў вам, што з Майго возьме і абвесціць вам”.
Ян 16, 12–15

Супрацоўнічаць са Святой Тройцай
   Хрыстос у Евангеллі неаднойчы гаворыць аб узаемнай любові паміж 3-ма Асобамі Божымі: Айцец любіць Сына, Сын любіць Айца, а Святы Дух нібыта з’яўляецца подыхам гэтай узаемнай любові. Аднак поўнасцю зразумець адносіны, якія пануюць у Богу ў Тройцы Адзіным, тут, на зямлі, мы не здолеем, таму што чалавечы розум абмежаваны. Тым не менш, ведаем столькі, колькі патрэбна для збаўлення: тое, што павінны зрабіць з нашых душ жыллё для Усемагутнага, жыць у стане асвячаючай ласкі і супрацоўнічаць з Панам.
    Гэтае супрацоўніцтва заключаецца ў далучэнні да дзейнасці Тройцы з любові да Яе і Яе справы. Бог Айцец стварыў чалавека, Бог Сын збавіў, а Святы Дух асвятляе і асвячае. Супольна з усемагутным Айцом праз старанні, сваю працу і намаганні мы можам далей ствараць свет, паколькі гэтае тварэнне будзе трываць да канца часоў. Супольна з Хрыстом праз дабравольнае з’яднанне ўласнага крыжа і цярпення з Ягонымі мы можам збаўляць – як сябе, так і іншых. Супольна са Святым Духам праз словы і ўчынкі, малітву, а найперш праз прыклад уласнага жыцця мы можам асвятляць і асвячаць.
    Праслаўляйма Бога ў Святой Тройцы Адзінага і дзякуйма Яму за ўсе атрыманыя ласкі і дары!
   
● Ці супрацоўнічаю я з Богам у Святой Тройцы Адзіным?
● Як часта пачынаю і заканчваю розныя дзеянні на працягу дня словамі: “У імя Айца і Сына, і Святога Духа”?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.