ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (189)

Прэса

pch24Мусульмане
   пераходзяць
   у каталіцызм
   У Касцёле ў Францыі пастаянна павялічваецца колькасць новых вернікаў, навернутых з ісламу.
Пісьменнік і гісторык Жан-Франсуа Шэма, рыхтуючы навуковыя публікацыі, звяртае ўвагу, што былыя ісламісты часта пераходзяць у каталіцызм з-за звышнатуральнага досведу. “Многія навяртаюцца пад уплывам бачанняў, сноў, цудаў ці неверагодных сустрэч”, – расказвае французскі пісьменнік. Як вынікае з даследавання, адносна няшмат навяртанняў адбываецца пад уплывам т. зв. сучаснай евангелізацыі і размоў у стылі “Езус цябе любіць”.

wiara pl   Марыйная
   ўрачыстасць
   у дзяржаўным
   календары
Свята Нараджэння Маці Божай абвешчана нацыянальным святам на Філіпінах.
Адзначаемае ў Касцёле 8 верасня, яно стала 2-ім дзяржаўным марыйным святам. 2 гады таму парламент і ўрад гэтай краіны абвясціў афіцыйным святочным днём 8 снежня, калі Касцёл святкуе ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
У свята Беззаганнага Сэрца Марыі ў 2013 годзе каталіцкія біскупы даручылі Філіпіны пад апеку Маці Божай. Гэтая падзея з’яўляецца важным крокам у межах падрыхтоўкі да 500-годдзя ўвядзення хрысціянства на Філіпінах, якое прыпадае ў 2021 годзе.
deon pl   Святароў навучаць
   карыстацца
   інтэрнэтам
Касцёл у Германіі ў рамках 2-дзённага “smartcamp” плануе правесці навучанне, як выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі. У ім прымуць удзел каля паўсотні духоўных асоб.
Падчас адукацыйных заняткаў святароў навучаць, як карыстацца інстаграмам, ютубам і пісаць блогі. У рамках мерапрыемствабудуць закрануты пытанні адносна таго, якія пагрозы існуюцьу лічбавай прасторы, у прыватнасці,узлом профілю і кібермобінг.
“Касцёл павінен пашыраць метады камунікацыі”, – сказаў Андрэас Петман, палітолаг, эксперт па пытаннях рэлігіі. Аднак дадаў, што “святары павінны захоўваць асцярожнасць, калі гаворка ідзе пра падыход да сацыяльныхмедыяў, і падумаць, ці на самой справе маюць час для правільнага карыстання імі, улічваючы суровы тон многіх анлайн-дэбатаў”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.