ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (188)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Езус палюбіў нас першым. Палюбіў, нягледзячы на нашу тленнасць, нашы чалавечыя абмежаванні і слабасці. Гэта Ён зрабіў людзей годнымі сваёй любові, якая не ведае межаў. Даючы новую запаведзь, заклікае ўсіх любіць адзін аднаго не толькі і не столькі сваёй любоўю, але Яго любоўю, якую Святы Дух вылівае ў нашы сэрцы, калі просім Яго з верай. Такім чынам – і выключна такім чынам – можам любіць адзін аднаго не толькі так, як любім сябе, але як Ён палюбіў нас, а гэта значна больш… Гэтая любоў робіць нас новымі людзьмі, братамі і сёстрамі ў Пану, робіць нас новым Божым народам, Касцёлам, дзе ўсе пакліканы любіць Хрыста і ў Ім любіць адзін аднаго.
    Любоў, якая аб’яўляе сябе ў Хрыстовым крыжы і якой Ён заклікае жыць, – гэта адзіная сіла, што ператварае каменнае сэрца чалавека ў сэрца з плоці; што робіць здольным любіць ворагаў і прабачаць тых, хто пакрыўдзіў; што прымушае ўспрымаць іншага ў якасці цяперашняга або будучага члена супольнасці сяброў Езуса; што падахвочвае да дыялогу і дапамагае лепш слухаць і ведаць адзін аднаго. Любоў адкрывае нас для іншых, становячыся асновай чалавечых адносін. Дазваляе пераадольваць бар’еры ўласных слабасцей і забабонаў, стварае масты, вучыць новым шляхам, выклікае братэрскі дынамізм.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Уладарка Неба” ў Ватыкане, 19.05.2019 †


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Я перакананы, што кожны з нас без выключэння неаднойчы ў жыцці адчуў, наколькі бясконца вялікая і глыбокая мацярынская любоў Марыі, наколькі чулая і клапатлівая Яе апека, наколькі моцнае і надзейнае Яе заступніцтва за нас перад Богам. Двайны юбілей тракельскага санктуарыя, які прыпадае ў гэтым годзе, – добрая нагода, каб падзякаваць Пану за дар Марыі як Маці ўсіх людзей, за дарагі нашым сэрцам санктуарый у Тракелях, які з’яўляецца красамоўным сведчаннем прысутнасці Беззаганнай у гісторыі нашых зямель і ў жыцці нашых папярэднікаў, а ў апошнія дзесяцігоддзі ён стаў таксама сімвалам апекі Маці Божай над маладым Гродзенскім Касцёлам. Сёлетні юбілей – гэта таксама нагода, каб мы яшчэ старанней, з яшчэ большай верай і стойкасцю ўзносілі просьбы і мальбы да Марыі, спадзеючыся на Яе мацярынскае заступніцтва.
    Ужо цяпер я запрашаю Вас усіх, дарагія Дыяцэзіяне, на юбілейныя ўрачыстасці, якія адбудуцца ў Тракелях 12–13 ліпеня. На духоўную падрыхтоўку, а таксама на штодзённае паглыбленне жывой і шчырай марыйнай набожнасці кожнага з Вас сардэчна бласлаўляю.
Фрагмент Пастырскага ліста з нагоды надыходзячых юбілейных урачыстасцей у Тракелях

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.