ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

VIІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: “Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне. І славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб былі адно, як і Мы адно. Я ў іх, а Ты ўва Мне. Каб былі з’яднаныя ў адно, каб свет пазнаў, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне. Ойча, хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне, былі са Мною там, дзе Я, каб бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо палюбіў Мяне перад заснаваннем свету. Ойча справядлівы, свет Цябе не пазнаў, а Я пазнаў Цябе, і гэтыя пазналі, што Ты паслаў Мяне. Я абвясціў ім Тваё імя, і абвяшчаць буду, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх”.
Ян 17, 20–26

Захаваць еднасць духа
   Дасканалая еднасць Айца і Сына з’яўляецца жывым і вечным узорам адзінства хрысціян. Мы з’яднаныя з Езусам праз веру і любоў, праз сакраманты і ўсё жыццё, а праз Яго – з усемагутным Богам. Св. апостал Павел гаворыць, што мы “зрошчаныя” з Хрыстом звышнатуральным і неспасціжным чынам. Як хрысціяне “паходзім” з Крыві Збаўцы. Ён трымае нас у абдымках. Суіснуем з Ім, з Яго і ў Ім.
    Аднак еднасць хрысціянства, якая вырастае са з’яднання з Езусам, не можа заставацца толькі набожным жаданнем асобна ўзятага чалавека, а павінна фарміраваць усё яго жыццё. Павінна рэалізавацца ў сэрцы і паводзінах, у любові, разуменні, цярплівасці, самаахвярнасці, дапамозе і прабачэнні.
    Свет стане Божым светам толькі тады, калі наступнікі Хрыста будуць адным цэлым. Такім чынам, малітва аб еднасці і праца над гэтым з’яўляецца першым абавязкам хрысціяніна. Таму просім Пана, каб мы ўсе захоўвалі еднасць духа дзякуючы саюзу, якім з’яўляецца спакой (параўн. Эф 4, 3).
   
● Ці клапачуся я аб адзінстве і спакоі ў сваім акружэнні?
● Якія ініцыятывы прымаю, каб усе былі адно?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.