ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (186)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Як бы мы не імкнуліся жыць згодна з хрысціянскімі настаўленнямі, у жыцці заўсёды будзе штосьці, за што трэба будзе прасіць прабачэння. Падумаем пра дні, праведзеныя ў гультайстве, пра моманты, калі крыўда заняла наша сэрца і г. д. Гэта сітуацыі, на жаль, нярэдкія, якія прымушаюць усклікаць: “Пане, Ойча, адпусці нам правіны нашыя…”.
    Невыпадкова, што Евангелле св. Мацвея адразу пасля таго, як дорыць тэкст малітвы “Ойча наш”, сярод 7-мі выкарыстаных выразаў падкрэслівае менавіта той, які тычыцца братэрскага прабачэння: “Калі вы будзеце адпускаць людзям правіны іхнія, то Айцец ваш Нябесны адпусціць і вам. А калі не будзеце адпускаць людзям, то і Айцец ваш не адпусціць вам правін вашых”.
    Бог дорыць кожнаму хрысціяніну ласку пісання новай гісторыі дабра ў жыцці сваіх братоў, асабліва тых, якія зрабілі нешта прыкрае і памылковае. Праз слова, абдымкі, усмешку мы можам перадаць іншым тое, самае каштоўнае, што атрымалі. А што з’яўляецца тым самым каштоўным, што мы атрымалі? Прабачэнне, здольнасць адорваць прабачэннем таксама і іншых.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 24.04.2019 †


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Міласэрны Бог прагне паказаць сваю міласэрнасць усяму чалавецтву і ўсіх прывесці да збаўлення. Таму Ён выбраў маладую, простую манахіню Фаўстыну Кавальскую, каб прыгадала аб гэтым людзям. Яе часта называюць cакратаром ці паслом Божай міласэрнасці, падобна як яе духоўнага кіраўніка бл. Міхала Сапоцьку і шанавальніка Божай міласэрнасці св. Яна Паўла ІІ. Дзякуючы гэтым вялікім людзям праўда пра Бога, шчодрага на міласэрнасць, у наш час нібы заяснела новым бляскам і нанова прамовіла да сэрцаў мільёнаў людзей ва ўсім свеце.
    Сама па сабе праўда веры аб Божай міласэрнасці не з’яўляецца чымсьці новым – яна была аб’яўлена на старонках Святога Пісання, у гісторыі выбранага народа, а асабліва ў асобе і ўчынках Сына Божага Езуса Хрыста. […] Магчыма, аб’яўленні с. Фаўстыне былі своеасаблівай духоўнай падрыхтоўкай чалавецтва да зверстваў XX стагоддзя, каб чалавек не згубіўся канчаткова на прасторах зла, не ўсумніўся ў Богу, які з’яўляецца Айцом міласэрнасці, не дазволіў, каб грэх і нянавісць перамаглі ў яго душы.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай у Нядзелю Божай Міласэрнасці ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, 28.04.2019

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.