ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

IV ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў: “Авечкі Мае слухаюць голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. І Я даю ім вечнае жыццё навекі, і яны не загінуць ніколі, і ніхто не вырве іх з рук Маіх. Айцец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх. І ніхто не можа вырваць іх з рукі Айца Майго. Я і Айцец – адно”.
Ян 10, 27–30

Быць паслухмяным Богу
   Езус аб’яўляецца як Добры Пастыр, які аддае сваё жыццё за авечак. Хрыстос выразна гаворыць, што да Яго аўчарні належаць тыя, хто слухае Яго голасу. Кожны, хто пазнаў Божае слова, ужо не можа застацца абыякавым да яго, а павінен прыняць запрашэнне Пана і пайсці за Ім. Калі не будзе паслухмяным голасу Бога, лёгка можа заблукаць і замест таго, каб наблізіцца, пачне ад Яго аддаляцца.
    Заданне вернікаў – слухацца Хрыста. Гэта азначае безумоўнае прыняцце Яго навукі. Кожны ўчынак хрысціяніна павінен указваць на яго прыналежнасць да Хрыстовай аўчарні. Авечак, паслухмяных свайму Пастыру, ніхто не можа вырваць з рукі Айца. Мы павінны выбраць Езуса сваім Правадніком, паколькі толькі Ён можа прывесці да вечнай радасці.
   
● Што я раблю, каб яшчэ выразней чуць голас Добрага Пастыра?
● Што прадпрымаю, каб яшчэ больш наблізіцца да Бога?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.