ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (141)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак прыняў рашэнне дадаць да 694-га канона Кодэкса нананічнага права аб выпадках выдалення з супольнасці манаха ці манахіні таксама сітуацыю як мінімум 12-месячнай бесперапыннай беспадстаўнай адсутнасці ў манаскай супольнасці. Папа паінфармаваў аб гэтым у форме Motu proprio, які ўступае ў сілу 10 красавіка.

    ☞ У Венесуэле інфляцыя перавысіла 1,6 млн %. Нерэнтабельныя больш за палову бальніц і клінік. У такой катастрафічнай сітуацыі “Карытас” мабілізуецца, каб дапамагчы людзям, якія галадаюць. Для самых безабаронных – цяжарных жанчын, пажылых людзей, хворых і дзяцей – штодня ў сталовых пры парафіях гатуюць гарачую ежу. Акрамя гэтага, “Карытас” арганізуе акцыі “Гаршчок салідарнасці” і “Аптэкі салідарнасці”. Нягледзячы на цяжкае становішча грамадства, прэзідэнт Венесуэлы Мадура Морас надалей блакуе дастаўку гуманітарнай дапамогі з-за мяжы.
   
   ☞ Хрысціяне Пакістана звярнуліся да прэм’ера краіны Імра Хана з петыцыяй узяць пад абарону прадстаўнікоў рэлігійных меншасцей. Гаворка ідзе асаблівым чынам пра маладых дзяўчат – хрысціянак і індуістак, якіх выкрадаюць і праз прымусовыя шлюбы загадваюць пераходзіць у іслам. Ганебная з’ява штогод закранае каля тысячы дзяўчат. З-за гэтага падлеткі жывуць у пастаянным страху, хаваюцца па хатах, рэдка выходзяць на вуліцу. Некаторыя сем’і нават адмаўляюцца пасылаць дзяўчат у школу, што дрэнна адбіваецца на іх будучыні.
   
   ☞ У Індыі штомесяц здзяйсняецца каля 50-ці тысяч селектыўных абортаў. Ахвярамі становяцца ненароджаныя дзяўчынкі. Акрамя таго, даследаванні, праведзеныя па распараджэнні індыйскага ўрада, паказваюць, што 21 мільён дзяўчынак з’яўляюцца непажаданымі ў сем’ях з-за свайго полу. Часта яны таксама становяцца ахвярамі гвалту і розных форм дыскрымінацыі. У сувязі з гэтым амерыканская пралайф-арганізацыя “Alliance Defending Freedom” праводзіць кампанію #VanishingGirls (“Дзяўчынкі, якія знікаюць”), каб прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да існуючай праблемы.
   
   ☞ Бр. Пітэр Табічы OFM атрымаў узнагароду “Global Teacher Prize 2019”, а разам з ёй – мільён долараў. Францысканец працуе настаўнікам матэматыкі і фізікі ў сяле Пвані (Танзанія). Свой заробак ён на 80% ахвяруе вучням, якія часам не могуць дазволіць сабе купіць школьную форму і падручнікі. Брата Табічы вылучылі з 10-ці тысяч кандыдатаў на ўзнагароду, адзначыўшы яго педагагічныя дасягненні і публікацыю некалькіх кніг. Прэмія “Global Teacher Prize 2019” прызначаецца на праекты ў такіх галінах, як адукацыя, сельская гаспадарка і будаўніцтва міру.

credo.pro; ekai.pl; vaticannews.va

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.