ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Камісія па справах пакліканняў і фармацыі да прэзбітэрату

Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Пакліканне з’яўляецца таямніцай веры, якая рэалізуецца ў дыялогу чалавека з Богам. І ён залежыць не ад эфектыўных маркетынгавых прыёмаў, а ад таго, наколькі маладыя людзі будуць сталыя, каб увайсці ў глыбокую сувязь з Хрыстом, паколькі толькі дзякуючы ласцы ад Пана яны здольны пазнаць уласныя жаданні і пачуць Божае запрашэнне.
Супольнасць Касцёла спакон вякоў клапоціцца пра маладых людзей, якія шукаюць сэнс жыцця і адкрываюць таямніцу Усемагутнага ў сваёй душы. Задачай Сінадальнай камісіі па справах пакліканняў і фармацыі да прэзбітэрату з’яўляецца распрацоўка новых, адэкватных для сённяшніх рэалій спосабаў ажыўлення пакліканняў да службы Богу, а таксама падрыхтоўкі будучых прэзбітэраў. Яна ставіць за мэту прыглядзецца да 2-ух сфер: абуджэння пакліканняў да прэзбітэрату і фармацыі да святарства – каб прапанаваць новыя рашэнні ды прыгадаць вернікам лакальнага Касцёла, што клопат пра гэтую справу належыць усім дыяцэзіянам.
    Камісія адзначае, што значнай падтрымкай для душпастырства пакліканняў з’яўляецца малітва вернікаў у гэтай інтэнцыі, таму што яна стварае ідэальныя ўмовы, каб асоба магла адкрыць праўду свайго існавання і значэнне непаўторнага плана жыцця, даручанага ёй Стварыцелем. Па гэтай прычыне ўзнікла прапанова ў кожнай парафіі ў першыя чацвяргі месяца арганізаваць набажэнствы ў інтэнцыі пакліканняў да святарства і кансэкраванага жыцця.
    Падчас пасяджэнняў члены Камісіі таксама падкрэсліваюць, што найважнейшым месцам выхавання паклікання з’яўляецца сям’я. Гэта першае асяроддзе, якое вучыць адкрывацца на голас Божага закліку. Ад яе ў большай ступені залежыць стаўленне маладых людзей да Стварыцеля, бліжніх і саміх сябе. Таму задача бацькоў – шанаваць і развіваць евангельскія каштоўнасці, прыкладам уласнага жыцця ўмацоўваць веру і любоў да Пана ў сваіх дзецях.
    Члены Камісіі звяртаюць увагу і на неабходнасць пакліканневай катэхезы, у якой выхавацелі, а асабліва духавенства, павінны выразна і рашуча прадставіць пакліканне як рэальную магчымасць для маладых людзей, якія маюць неабходныя дары і прыкметы. Аднак клопат аб абуджэнні жадання пайсці за Хрыстом не павінен стаць падобны на прапаганду, таму што кліча Бог, а не чалавек. Такім чынам, пакліканневыя акцыі павінны дапамагаць у адкрыцці паклікання, а не навязваць яго.
    Давайце маліцца за ўсіх, хто распачаў служэнне ў Касцёле, а таксама за тых, каго Хрыстос запросіць да гэтай паслугі, каб былі “вучнямі, закаханымі ў Пана”, гатовымі стаць прыладамі Яго міласэрнасці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.