ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

ІІI НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У той час прыйшлі некаторыя і расказалі Езусу пра галілеян, кроў якіх Пілат змяшаў з іх ахвярамі. Езус адказаў ім на гэта: “Думаеце, што гэтыя галілеяне былі большымі грэшнікамі за ўсіх галілеян, бо так пацярпелі? Не. Кажу вам, але калі не пакаецеся, усе таксама загінеце. Думаеце, што тыя васемнаццаць, на якіх звалілася сілаамская вежа і забіла іх, былі больш вінаватыя за ўсіх людзей, якія жылі ў Іерусаліме? Не. Але кажу вам, калі не пакаецеся, усе таксама загінеце”. І расказаў вось якую прыпавесць: “Адзін чалавек меў у вінаградніку сваім пасаджаную смакоўніцу і прыйшоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў. І сказаў вінаградару: «Вось я трэці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы, і не знаходжу. Ссячы яе. Навошта яна займае зямлю?». Але той сказаў яму ў адказ: «Пане, пакінь яе на гэты год. Я абкапаю яе і абкладу ўгнаеннем. Можа, прынясе плод у будучым, а калі не, ссячэш яе»”.
Лк 13, 1–9

Прынясём плён
   Чалавека можна параўнаць са смакоўніцай, за якой Езус як клапатлівы і цярплівы Садоўнік даглядае асабіста. Грэх прыводзіць да таго, што асоба губляе здольнасць прымаць службу Хрыста. Без ласкі Найвышэйшага мы можам жыць у дастатку і спакоі, але марна. Становімся тады падобнымі на дрэва, якое не прыносіць плод. Як ведаем з Евангелля, такую расліну ссякаюць і выкідваюць з саду.
    Прыняцце прысутнасці Бога і Яго дзеяння здзяйсняецца на шляху навяртання. Касцёл ахвяруе для гэтага цудоўны інструмент – сакрамант пакаяння і паяднання, які можна акрэсліць як месца, адзначанае прысутнасцю і дзеяннем Усемагутнага. Пан запрашае кожнага прыняць Яго паслугу. Няхай канфесіянал стане для нас Святой Зямлёй. Давайце ўваходзіць туды як мага часцей, каб Збаўца вывеў нас з няволі граху, каб напоўніў жыццё добрымі пладамі: святасцю, любоўю, Сабой...
   
● Як я выконваю тую працу, якую ніхто не можа зрабіць замест мяне?
● Ці малюся, каб Бог увайшоў у маё сэрца і перамяніў яго?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.