ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

10 сакавіка 2019 года

Ад шчырага сэрца

sw jozef

❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя і радасцi на кожны дзень. Няхай міласэрны Бог узнагародзiць за адданую службу Яму і людзям ды дапамагае ў цяжкiя хвiлiны жыцця, а Маці Божая бласлаўляе на далейшыя гады нялёгкай святарскай паслугі. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню і адкрытасць.
Парафіяне з касцёла св. Францішка Асізскага ў г. Свіслач
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Мураву з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: натхнення Святога Духа на кожны дзень душпастырсткай паслугі і апекі Маці Божай. Няхай кожны дар, які Вы атрымліваеце ад Усявышняга, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жупранаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Збігневу Драгулу з нагоды Імянін перасылаем шчырыя віншаванні. Жадаем шмат сіл, нязгаснага запалу ў службе Богу і людзям, шчодрых ласкаў ад Усемагутнага, апекі Найсвяцейшай Маці і моцнага здароўя на доўгія гады жыцця. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Старых Васілішкаў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа і ласкаў ад Хрыста. Жадаем таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, усмешкі, цярплівасці і добразычлівых людзей побач. Дзякуем за адкрытае сэрца, адданую службу Богу і людзям.
Яна, Валерый і Вераніка з парафіі Селіванаўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Мураву з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, радасці, цярплівасці ў святарскай працы, шчодрых дароў Святога Духа, добразычлівых людзей побач. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажыць кожны дзень.
Былыя парафіяне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці. Жадаем дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і святога Заступніка. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці. Шчыра дзякуем за добрае сэрца, якое заўсёды на нас адкрыта, за ўвагу і клопат пра парафіян і святыню.
Вернікі з касцёла свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцы Святога Духа на кожны дзень святарскай праслугі і апекі Маці Божай. Няхай кожны дар, які Вы атрымліваеце ад Пана, становіцца падтрымкай на жыццёвым шляху. Дзякуем за бацькоўскі клопат аб парафіі.
Парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Кудэрку з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, шчырых і верных людзей побач, шчодрых Божых ласкаў, святла Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай Яна вядзе Вас найпрыгажэйшай сцежкай да свайго Сына, і кожны дзень хай прыносіць радасць.
Парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, святла Святога Духа і апекі Маці Божай. Мы вельмі ўдзячны Пану за Вас, за тое, што корміце нас Божым Целам і Яго цудоўным Словам, што адкрываеце дар Эўхарыстыі як крыніцу моцы і святла ў штодзённым жыцці. Няхай Ваша адкрытае, добрае сэрца і розум ніколі не стамляюцца абвяшчаць людзям Евангелле. Дзякуем бацькам за сына святара.
Сем’і Аліны Крывіцкай і Марыны Яновіч з Гродна
❧✿☙
Паважаным Айцам Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды Імянін жадаем неабходных дароў Святога Духа, шчодрых ласкаў ад Усемагутнага, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, добрага здароўя, сіл, радасці і зычлівых людзей побач. Жадаем таксама бласлаўлення ад Хрыста, які ўдзяляе моц. Няхай Ваша шчырая малітва і павучальныя казанні надалей пранікаюць у людскія сэрцы.
Сем’і Арлюкас і Юадэшка з в. Гарачкі
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Аляксандр Лебядзевіч! З нагоды Дня нараджэння жадаем, каб добры Бог нястомна адорваў Вас мноствам ласкаў, абараняў, калі трэба, і ўказваў простую сцежку да Неба, а Панна Марыя атуляла сваёй апекай. Мы дзякуем Пану Богу за Вас – апостала вялікай веры і любові, да якога хочацца ісці ў радасці і ў горы. Вы заўсёды зразумееце, дапаможаце, знойдзеце патрэбныя словы. Мы ж усе свае пажаданні спалучаем з малітвай. Аддзяч Вам Божа!
Касцёльны камітэт, дзеці, парафіяне і Кола Жывога Ружанца з Жамыслаўля
❧✿☙
Паважаным Айцам Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог дапамагае Вам заўсёды і адорвае ўсімі патрэбнымі ласкамі. Жадаем няспыннай апекі Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, шчырых і зычлівых людзей побач.
Вернікі і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Селіванаўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Казіміру Жывалеўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваш шлях асвячае Найсвяцейшая Маці, добры Езус трымае ля сэрца і адорвае ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодрым на свае дары. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою і радасці. Мы ўдзячны Пану за Ваша добрае сэрца і малітву.
Сем’і Сымбула і Бражук
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавэцкаму выказваем бязмерную ўдзячнасць за аказаныя ў цяжкую хвіліну дапамогу і маральную падтрымку. Вы працягнулі нам далонь і далі магчымасць вырашыць нашы праблемы. Дзякуем за зразуменне і спагадлівасць. Няхай Усемагутны шматразова аддзячыць Вам за дабрыню, спачувальнасць і дабрадушнасць. Беражы Вас Бог!
Сям’я Матылевіч
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомных сіл у абвяшчэнні Евангелля Божаму люду, шчодрага плёну ў душпастырскай працы, нязломнай веры, душэўнага супакою і шчырай радасці ў сэрцы. Шчасці Божа!
Парафіяне з в. Нямнова
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, радасці і шчасця, зычлівых і добрых людзей навокал, апекі Маці Божай, святла Святога Духа, Божага бласлаўлення на доўгія гады жыцця. Дзякуем за Божае слова і прыгожыя павучальныя казанні. Вы цудоўны спаведнік, які дапамагае нам падымацца з грахоў і навяртацца да Нябеснага Айца. Ад Вас мы вучымся быць Божымі дзецьмі. Аддзяч Божа!
Касцёльны камітэт і парафіяне з Сурвілішкаў, Кола Жывога Ружанца МБ Балеснай з Гіравічаў
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Аляксандар Рудзевіч! З нагоды Дня нараджэння жадаем Вам моцнага здароўя, сіл і стойкасці на святарскім шляху, штодзённай радасці, унутранага супакою, моцнай веры, непахіснай надзеі і палымянай любові ў душы. Няхай Маці Божая прытуляе Вас да свайго сэрца, а Святы Дух надзяляе мудрасцю і дадае сіл у душпастырскім служэнні.
Парафіяне з в. Старое Сяло

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.