ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Ці забараняе Касцёл кадзіравацца ад залежнасцей?

Задай пытанне

Залежная асоба знаходзіцца ў асаблівай сітуацыі, звязанай з абмежаваннем яе свабоды. Нягледзячы на прычыну ўзнікнення праблемы, такі чалавек патрабуе адпаведнай дапамогі: у першую чаргу сваіх бліжніх, а таксама людзей, якія займаюцца лячэннем залежнасцей на прафесійным узроўні.
    Трэба адзначыць, што працэс выхаду з залежнасці патрабуе часу, цярплівасці і руплівай працы над сабой. У некаторых асабліва складаных выпадках неабходна прайсці курс лячэння ў медыцынскіх установах. Дык ці забараняе Касцёл кадзіравацца ад залежнасцей?
Клопат пра жыццё і здароўе ў фізічным, псіхічным і духоўным вымярэннях з’яўляецца часткай навучання Каталіцкага Касцёла, якое гаворыць аб тым, што вернік, згодна са сваім сумленнем, павінен прымаць такія рашэнні, якія дапамогуць яму рэалізаваць Божы план у сваім жыцці. Такім чынам, веруючая асоба, якая разглядае варыянт кадзіравання, павінна захоўваць вялікую асцярожнасць і пільнасць у тым, каб выбраць сапраўды бяспечны метад лячэння. Няхай нават гэта будзе звязана з працяглым працэсам рэгенерацыі арганізма, фізічнай і духоўнай сферы. Неабходна, каб чалавек ацаліўся цалкам i быў здольны прымаць свядомыя, дабравольныя і доўгатэрміновыя рашэнні адносна сваёй будучыні. Неацэннай у гэтай сітуацыі стане малітоўная дапамога з боку родных і сяброў залежнага.
    Адначасова з тым, што кадзіраванне ад залежнасцей з’яўляецца адным з папулярных метадаў лячэння ў сучасным свеце, адносна яго існуюць шматлікія супярэчлівыя меркаванні: ад пазітыўных да негатыўных. Напрыклад, у інтэрнэт-даведніку “Вікіпедыя” аўтар артыкула пра кадзіраванне вельмі негатыўна ацэньвае гэты метад, называючы яго шарлатанствам. Сапраўды, на сёння мы маем недастаткова інфармацыі, каб ацаніць дадзены спосаб лячэння з маральнага пункту гледжання. Ён слаба даследаваны. Але калі гэтае меркаванне, размешчанае ў “Вікіпедыі”, лічыць абгрунтаваным, то кадзіраванне трэба прызнаць не толькі амаральным, але і нязгодным са здаровым сэнсам.
    Выкарыстоўваючы розныя метады лячэння залежнасці, неабходна ўсведамляць, якой моцай праводзіцца тая ці іншая тэрапія. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла перасцерагае вернікаў ад усякіх практык, звязаных з магіяй ці зваротам да д’ябла. У выпадку сутыкнення з праблемай залежнасці пажадана, канешне, карыстацца дапамогай хрысціянскіх псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў, псіхіятраў і ўрачоў, якія ў сваёй дзейнасці кіруюцца прынцыпамі Евангелля.
    Са свайго боку вернікі павінны старацца (наколькі гэта магчыма) шукаць і карыстацца дапамогай такіх спецыялістаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.