ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

24 лютага 2019 года

Ад шчырага сэрца

СВ. КАЗІМІР

❧✿☙
Шаноўнай Сястры Эўхарыі Гульбуй з нагоды Імянін жадаем здароўя, радасці, Божага бласлаўлення, а таксама рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, ласка Пана і апека Найсвяцейшай Маці.
Сям’я Касцюшкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх ласкаў ад Езуса Хрыста, здароўя на доўгія гады, мноства радасных дзён, душэўнага супакою і цішыні ў сэрцы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік ахінаюць Вас сваёй апекай, а Анёл-ахоўнік заўсёды аберагае ад зла.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Адамавічаў і Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Айцу Раману Цесляку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом шлях, які Вы выбралі, добры Бог адорвае сваімі ласкамі, а Панна Марыя мае ў сваёй апецы. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Парэчча
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Каноніку Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божым бласлаўленнем і напоўнены Яго ласкамі. Святы Дух няхай нястомна спасылае свае дары, Маці Божая ахінае любоўю, а святы Заступнік стала апекуецца. Будзьце мужным, цярплівым, добрым і заўсёды давярайце Пану.
Верныя парафіяне з Воўпы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Леону Лішыку з нагоды Імянін і Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, доўгіх гадоў жыцця, здароўя, стойкасці ў святарскай працы, шчодрых дароў ад Хрыста, нязгаснага запалу да абвяш- чэння Божага слова, няспыннай апекі Панны Марыі, душэўнага супакою, людской зычлівасці, радасці і надзеі.
Верныя парафіяне з Воўпы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Гардзейчыку з нагоды Дня нараджэння жадаем радасці, моцнага здароўя, сіл і стойкасці ў душпастырскай паслузе. Няхай Панна Марыя ахінае Вас любоўю і апекай, а таксама выпрошвае ў свайго Сына неабходныя ласкі. Дзякуем за прыгожы прыклад веры, ахвярную працу і зычлівасць.
Вернікі з парафіі Нараджэння НПМ у Кемелішках
❧✿☙
Паважанай Сястры Аляксандры Сташкевіч з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, добразычлівых людзей побач, душэўнага супакою і няспыннай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом і нястомна апекуецца.
Легіён Марыі і малітоўная група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Фядотаву з нагоды Дня нараджэння дасылаем самыя шчырыя пажаданні. Няхай Ваш шлях заўсёды асвячае Найсвяцейшая Маці, добры Езус трымае Вас ля свайго сэрца і адорвае ўсімі неабходнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодры на свае дары. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою і радасці. Мы ўдзячны Богу за Ваша добрае сэрца і малітву.
Легіён Марыі і малітоўная група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Сініцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы, нязгаснай любові і веры, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Бог бласлаўляе Вас і ўзнагароджвае за нястомную працу і малітву.
Легіён Марыі і малітоўная група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа, шмат сіл, цярплівасці, радасці і аптымізму на кожны дзень.
Сям’я Бондзюш, в. Монькаўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Зайко з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем дабра, радасці, здароўя, верных сяброў і адкрытых душой ды сэрцам людзей навокал. Няхай Вашы гады будуць толькі прычынай для радасці, усё, аб чым шкадуеце, няхай забудзецца, а ўсё, аб чым марыце – здзейсніцца. Будзьце верным сведкам Хрыста і ніколі не адступайце перад жыццёвымі перашкодамі. Няхай агеньчык Святога Духа дапамагае Вам з малітвай крочыць па дарозе святарства.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў: шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай і святога Заступніка. Жадаем таксама моцнага здароўя і душэўнага супакою. Няхай кожны дзень жыцця будзе асветлены промнямі Божай міласэрнасці.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, поспехаў, стойкасці на святарскім шляху, радасці і добразычлівых людзей побач, Божага бласлаўлення на кожны дзень, шчодрых дароў Святога Духа і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці Божай. Няхай святы Заступнік абараняе Вас ад усіх бед і няўдач.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гнезна
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, душэўнага супакою, радасці і аптымізму, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай святы Заступнік старанна Вамі апекуецца, а міласэрны Бог адорвае шчодрымі ласкамі.
Жыхары в. Шэмбелеўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, сіл і стойкасці ў працы, людской добразычлівасці, апекі Божай і святога Заступніка. Няхай Пан адорвае Вас усімі патрэбнымі ласкамі.
Былыя парафіяне з в. Навіянка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Леону Лішыку з нагоды Імянін і Дня нараджэння шчыра жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божай дабрыні, радасці ў сэрцы ад кожнай хвіліны душпастырскага служэння, моцнай і сталай веры. Хай Маці Божая акружае Вас сваёй любоўю і спадарожнічае на шляху да Хрыста, а святы Заступнік апекуецца кожны дзень.
Ружанцовае Кола МБ Нястомнай Дапамогі з Воўпы
❧✿☙
Паважанаму Айцу Раману Цесляку з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў святарскай паслузе, зычлівых людзей побач і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай міласэрны Езус адорвае Вас супакоем ды бласлаўляе на далейшыя гады, а Маці Божая вядзе найлепшай дарогай да святасці. Дзякуем за Вашы малітвы, зычлівасць, усмешку і добрае сэрца.
Тэрэза, Алена, Аліна з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Леону Лішыку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: апекі Найсвяцейшай Маці, усіх ласкаў ад Пана, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў, зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Ваша душпастырская паслуга будзе напоўнена радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
Ружанцовае кола св. Юзафа з парафіі Воўпа
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат здароўя, цярплівасці, радасці і добрых людзей побач.
Вернікі з в. Асташа
❧✿☙
Паважаны Айцец Раман Цесляк! Дзякуючы Богу за дар Вашага жыцця і прысутнасці сярод нас, з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, радасці ад выканання душпастырскай паслугі і сілы для рэалізацыі кожнага намеру. Молімся, каб Пан нястомна адорваў Вас бласлаўленнем і супакоем, каб Вы як мага плённей служылі будаванню Божага Валадарства на зямлі і вялі нас дарогай святасці.
Парафіяне з Парэчча
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Антонію Грэмзу, Андрэю Каўшуку і Юрыю Ясевічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем шмат радасці, душэўнага супакою, сіл і цярплівасці ў штодзённай паслузе. Няхай Пан Вас бласлаўляе, Маці Божая ахоўвае і дапамагае, а Святы Дух дадае сіл і стойкасці на выбраным шляху.
Апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.