ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Калі невядома, у чым справа, то справа ў любові. Пра чысціню

На шляху да святасці

“У чалавечай душы дзіра   памерам з Бога,   і кожны яе запаўнае,   як можа”.  (Жан-Поль Сартр)Падаецца, што часцей за ўсё ў каталіцкім бачанні чысціня асацыіруецца з цялеснасцю, з сексуальнасцю, асабліва, як можна часта пачуць, з перадшлюбнай чысцінёй, г. зн. з адсутнасцю сексу. Ці так гэта? У самім жа акце цялеснай любові няма нічога дрэннага, як і ў сексуальнасці. Разуменне чысціні трэба вывесці па-за кантэкст цела. Яна, як і кожная добрая і наадварот справа, пачынаецца ў галаве ды ў сэрцы, якія пазней, зразумела, падключаюць і наша цела.
Нячыстасць – прага любові
    Польскі рэкалекцыяніст дамініканец а. Адам Шустак у адным са сваіх навучанняў выказаў цікавую думку: “Нячыстасць – гэта форма шукання любові, неспатоленае жаданне сэрца быць каханым, жаданне, каб быў другі чалавек, які так мяне пакахае, што мне гэтага хопіць”. Калі чалавек адчувае недахоп у чымсьці альбо патрэбу чагосьці, то хоча іх заспакоіць. А што, калі гэтая патрэба фундаментальная? Быць каханым – гэта аснова асноў.
Карані недахопу любові неабходна шукаць у дзяцінстве, і вырваць іх здольны толькі Бог. Ідучы далей думкамі польскага святара, можам адзначыць: “Кожны чалавек, нават самы цудоўны, нават той, хто наймацней кахае, не заспакоіць патрэбу любові. Калі хтосьці мае неспатоленую прагу любові ў Пана Бога, калі не запоўніць сэрца Ім самім, то будзе «нячысты», таму што будзе шукаць кагосьці, кім зможа заспакоіцца”.
    Гэта праяўляецца і ў сяброўскіх адносінах, і ў стасунках паміж закаханымі хлопцам ды дзяўчынай, і паміж мужам ды жонкай. Праяўляецца ва ўзаемным выкарыстоўванні. Нячыстасць – гэта ўжыванне іншага чалавека для заспакаення сваіх патрэб. Калі казаць пра 2 астатнія прыклады, то тут дадаецца і сексуальная сфера.
   
    Чысціня і сексуальнасць
    Здзіўленне могуць выклікаць словы папы Паўла VI пра блізкасць мужа і жонкі з энцыклікі “Humanae Vitae”: “Акт святы, які заслугоўвае вечнасці – што так чыняць, будуць збаўлены”. Здзіўленне – бо праз частую гаворку пра палавыя адносіны перад шлюбам, альбо, хутчэй, пра іх забарону, яны могуць здавацца чымсьці дрэнным і нават грэшным.
    Па-першае, гэта няпраўда, калі мы гаворым пра фізічную блізасць паміж мужам і жонкай. У адной са сваіх канферэнцый ужо цытаваны а. Шустак запытаўся, што першае сказаў Бог чалавеку пасля таго, як стварыў яго, з якімі словамі звярнуўся да Адама і Евы? Ён сказаў, каб мужчына і жанчына займаліся каханнем: “І блаславіў іх Бог, і сказаў ім: «Пладзіцеся і размнажайцеся, напаўняйце зямлю і валодайце ёю»” (Быц 1, 28). Cекс прыдумаў Пан, і ён з’яўляецца важным і цудоўным спосабам выражэння любові адзiн да аднаго, ён служыць яднанню мужа і жонкі. Прынамсі, павінен.
    Па-другое, калі гаворка ідзе пра перадшлюбныя палавыя адносіны і пра тое, чаму трэба ўстрымлівацца ад іх, то сэнс тут не з ў забаронах: што можна, а чаго нельга. Сэнс у невыкарыстоўванні другой асобы, у тым, каб секс з каханай ці каханым быў чымсьці большым, чым звычайнае заспакаенне патрэбы. Прычым не толькі фізічнай, але і ўнутранай – той прагі любові, якую мае ў сабе кожны, але ў залежнасці ад унутраных ран заспакойвае яе па-рознаму. Каб гэтаму навучыцца, каб гэтую прагу ўбачыць у сабе і ў той асобе, з якой хочам правесці ўсё жыццё (!), трэба яшчэ перад шлюбам авалодаць майстэрствам слухаць і размаўляць галавой ды сэрцам, бо тады ў сужэнстве будзе нашмат лягчэй гаварыць целам і нашмат прасцей вырашаць праблемы з інтымным жыццём, якія могуць узнікнуць у шлюбе.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.