ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Надзея Касцёла

Слова рэдактара

 Апошнія Сусветныя дні моладзі, якія адбыліся ў Панаме, у чарговы раз сталі святам радасці і надзеі для ўсяго Касцёла, а таксама сапраўдным сведчаннем веры для свету.
   Галоўнай мэтай гэтага сусветнага форуму, у якім удзельнічала таксама група моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі, была сустрэча з Хрыстом, з жывым Паўсюдным Касцёлам і са Святым Айцом. Менавіта для гэтага СДМ былі задуманы св. Янам Паўлам ІІ. На працягу 33-ох гадоў маладыя людзі, якія належаць да розных культур і народаў, размаўляюць на розных мовах, маюць розны жыццёвы вопыт, прымаюць удзел у гэтай цудоўнай падзеі, каб перажыць сапраўдную радасць ад таго, што знаходзяцца разам.
Каб прыбыць на казачнае панамскае ўзбярэжжа, моладзі трэба было адважыцца на цяжкасці падарожжа, пераадолець шмат кіламетраў дарогі, дасведчыць пэўныя ахвяры. Папа Францішак дадаваў ім упэўненасці і рашучасці, заахвочваючы быць “сапраўднымі майстрамі і будаўнікамі культуры сустрэчы”.
    На СДМ не магло не быць Марыі. Менавіта на Яе спасылаўся дэвіз сёлетняга свята маладых: “Гэта я, слуга Пана, няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38). Варта адзначыць, што панамцы падтрымліваюць асаблівы і заўсёды жывы культ Найсвяцейшай Панны. У гэтай маленькай краіне, якая прыняла тысячы маладых людзей з усяго свету, Маці Божая ў фацімскай фігуры стала не толькі Заступніцай, але і Пілігрымам: у адмысловай Палатцы сустрэчы на Яе аблічча была павешана пілігрымская акрэдытацыя. Падчас форуму выразна ўзрадаваны магчымасцю размаўляць паіспанску і знаходзіцца ў “роднай частцы свету” папа Францішак заклікаў маладых, каб сказалі Богу “так”, падобна як учыніла гэта Марыя, і служылі іншым. Святы Айцец тлумачыў, што гэтае служэнне павінна засноўвацца на ўмелым слуханні саміх сябе і дапаўняючым слуханні адзін аднаго, “абвяшчаючы Пана ў служэнні нашым братам”. Біскуп Рыма таксама заахвочваў моладзь свету, каб ішла наперад, штодзённа жыла верай і дзялілася ёй з іншымі. “Не забывайцеся, што вы не «заўтра», не «між тым», а Божае «зараз»”, – сказаў ён. Вера – гэта вялікі дар, аб якім трэба нястомна клапаціцца. Губляючы веру, чалавек губляе ўсё! Становіцца духоўна бедным і няшчасным, а яго жыццё не мае ўжо ніякага сэнсу.
   
   Дарагія Чытачы!
   Давайце памолімся за нашу моладзь, каб сваім досведам веры, новым і свежым поглядам на Касцёл яна магла ўсіх нас узбагаціць: каб вучылася мастацтву слухаць, якое з’яўляецца чымсьці большым, чым толькі слуханнем. Папросім аб мужнасці, каб падрастаючае пакаленне вызнаўцаў Хрыста ніколі не баялася ісці наперад, дзелячыся сваім часам і сваёй радасцю, прыкладам уласнага жыцця, несучы свету Евангелле.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.