ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (178)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Хрысціянін – гэта не той, хто лічыць сябе лепшым за іншых: ён ведае, што з’яўляецца грэшнікам, як усе. Хрысціян – гэта проста чалавек, які спыняецца перад новым палаючым кустом, сузіраючы аб’яўленне Бога. Ён не мае таямнічага, невымоўнага імені, а прагне, каб Яго дзеці называлі Яго “Ойча”. Гэта дазваляе абнавіць сябе Яго моцай і адлюстроўвае прамень Яго дабрыні для гэтага свету, які так моцна прагне дабра, так моцна чакае добрых вестак.
    Наш Бог не патрабуе ніякіх ахвяр. Ён не патрабуе нічога, прагне толькі, каб мы ў малітве паразмаўлялі з Ім і зразумелі, што з’яўляемся Яго дарагімі дзецьмі.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аудыенцыі ў Ватыкане, 02.01.2019 


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Святая Сям’я з Назарэта знешне нічым не адрознівалася ад большасці іншых сучасных ёй сем’яў: жыла ў прастаце і ўбостве, цяжкай штодзённай працай здабывала сабе сродкі на ўтрыманне, не мела шмат багаццяў і не галадала, напэўна – як кожная іншая сям’я – перажывала радасці і смуткі, адчувала як дружалюбнасць, так і непрыязнасць наваколля, перажывала лепшыя і горшыя хвіліны.
    Тым, што робіць Святую Сям’ю выключнай, з’яўляецца яе незвычайнае, годнае захаплення і пераймання духоўнае аблічча. З мізэрнай інфармацыі, якую аб жыцці Святой Сям’і нам дае Евангелле, можам зрабіць вывад, што для яе на першым месцы заўсёды быў Бог. На ўсе падзеі ў сваім жыцці, на ўсе выклікі і выпрабаванні Святая Сям’я глядзела па-божаму. Нават самыя цяжкія і балючыя выпрабаванні, самыя складаныя выклікі лёсу, найбольшыя цярпенні прымала з пакорай і верай, без наракання, без бунту і незадаволенасці, без узаемнага абвінавачвання і біцця ў грудзі, а ў перакананні, што кожная жыццёвая акалічнасць, кожная новая сітуацыя з’яўляецца выражэннем Божай волі, якую належыць выканаць, нават калі яе не разумееш.
    Можна сказаць, што вернае, пакорнае выкананне Божай волі з’яўляецца мэтай і сэнсам жыцця Святой Сямі, задае напрамак усім яе намерам і дзеянням. У гэтым шуканні і выкананні Божай волі Святая Сям’я з Назарэта знайшла сваё шчасце.
    Фрагмент гаміліі, прамоўленай у свята Святой Сям’і ў касцёле ў Доцішках, 30.12.2018

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.