ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

СВЯТА ХРОСТУ ПАНА

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі народ чакаў і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстос ён, Ян адказаў усім: “Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго. Ён будзе хрысціць вас Святым Духам і агнём”. І сталася, калі хрысціўся ўвесь народ, і калі Езус, атрымаўшы хрост, маліўся, раскрылася неба, і Святы Дух у цялесным выглядзе, як голуб, сышоў на Яго, і быў голас з неба, які прамовіў: “Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я”.
Лк 3, 15–16. 21–22

Духоўнае нараджэнне
   Бацькі далі нам жыццё натуральнае, фізічнае, а Пан падчас хросту адарыў сваім уласным Божым жыццём – асвячальнай ласкай, якая дае права на Неба. Ён удзяліў нам таксама дары, неабходныя для духоўнага развіцця: стойкасць у веры, паглыбленне надзеі, узрастанне ў любові. Больш не патрэбна доказаў таго, што Стварыцель бязмежна любіць кожнага чалавека, паколькі адзін з найважнейшых знакаў любові – атрыманая намі падчас сакраманту ласка.
    Аднак хрост з’яўляецца толькі пачаткам – духоўным нараджэннем, калі мы становімся Божымі дзецьмі, братамі і сёстрамі Хрыста, святынямі Святога Духа. Прыняцце сакраманту ачышчае ад першароднага граху, пакідаючы на душы незмываемы знак прыналежнасці Усемагутнаму. І гэтая пячатка хросту павінна адлюстроўвацца ў жыцці чалавека да самага канца яго зямной вандроўкі. Кожны хрысціянін павінен жыць згодна з Евангеллем, нястомна паглыбляючы адносіны з Панам праз малітву, узрастанне ў веры, надзеі і любові.
   
● Ці лічу сябе ўпадабаным Богу?
● Як я адказваю на любоў Усемагутнага?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.