ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (177)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Езус, пасылаючы сваіх вучняў на місію, гаворыць: “У які б дом ні ўвайшлі, спачатку кажыце: «Спакой гэтаму дому!». Калі будзе там сын спакою, то на ім спачне спакой ваш. Калі ж не, то вернецца да вас” (Лк 10, 5–6). Перадача спакою знаходзіцца ў цэнтры місіі вучняў Хрыста. Гэтая прапанова адрасавана ўсім людзям, якія спадзяюцца на мір ва ўмовах трагедый і насілля ў гісторыі чалавецтва. “Домам”, пра які гаворыць Езус, з’яўляецца кожная сям’я, кожная супольнасць, кожная краіна, кожны кантынент у сваёй выключнасці і гісторыі.
Гэта найперш кожная асоба без выключэння ці якой-небудзь дыскрымінацыі. А таксама наш “супольны дом” – планета, на якой нас змясціў Бог, каб пасяліліся на ёй. І мы пакліканы ахінуць яе клапатлівай апекай. Няхай гэта будзе маё жаданне на пачатку новага года: “Спакой гэтаму дому!”.
    Мір на самой справе з’яўляецца вынікам вялікага палітычнага праекта, заснаванага на ўзаемнай адказнасці і ўзаемнай залежнасці чалавечых істот. Але гэта таксама выклік, які кожны дзень патрабуе прыняцця. Мір – гэта перамяненне сэрца і душы. Лёгка можна вызначыць 3 непадзельныя вымярэнні ўнутранага і грамадскага міру:
    – мір з самім сабой (адштурхоўваючы бескампраміснасць, гнеў і нецярпенне, а прымяняючы – згодна з рэкамендацыямі св. Францішка Сальскага – “трохі саладосці ў адносінах да сябе, каб даць трохі саладосці іншым”);
    – мір з іншым чалавекам (членам сям’і, сябрам, чужым, убогім, церпячым… асмельваючыся сустрэць і выслухаць пасланне, якое той нясе з сабой);
    – мір са стварэннем (адкрываючы веліч Божага дару і частку адказнасці, якая ляжыць на кожным з нас як жыхарах свету, грамадзянах і тварцах будучыні).
    Палітыка спакою, добра ведаючы людскія слабасці і прызнаючыся ў іх, можа заўсёды чэрпаць з духу гімна “Магніфікат”, які Марыя – Маці Хрыста Збаўцы і Каралева Спакою – спявае ад імя ўсіх людзей: “І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне над тымі, хто Яго баіцца. Паказаў моц сваёй правіцы, рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам. Скінуў магутных з трона і ўзвысіў пакорных. Дабром галодных насыціў, а багатых ні з чым адправіў. Прыняў свайго слугу Ізраэля, памятаючы пра сваю міласэрнасць, як абяцаў бацькам нашым, Абрагаму і яго патомству навекі” (Лк 1, 50–55).
    Фрагмент Паслання на 52-гі Сусветны дзень міру

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.