ГРОДНА
Субота,
21 верасня 2024 года |
Новы дом, дзе пасяліўся Пан
Касцёл св. Яўхіма ў Клюшчанах (дэканат Астравец) перажыў 2 сусветныя вайны, а таксама перыяд рэлігійных ганенняў. Святыня, грунтоўна адноўленая некалькі гадоў таму, была дашчэнту знішчана падчас пажару 6 чэрвеня 2017 года. Мясцовыя парафіяне пазбавіліся месца малітвы, дзе “сэрца цешылася, а душа адпачывала”.
Вялікая страта
Сёння там, дзе калісьці стаяў старажытны драўляны касцёл, што захапляў сваім знешнім выглядам, віднеецца яго разбураны фундамент. Падчас пажару была знішчана ўся маёмасць святыні, у тым ліку 2 старажытныя абразы: Маці Божай Чанстахоўскай і св. Юрыя, мучаніка. Багатую гісторыю касцёла, які цяпер можна ўбачыць толькі на памятных здымках з прыватных архіваў, жыхарам і гасцям Клюшчанаў прыгадвае абгарэлы місійны крыж. †

“Кожны раз, калі праходжу міма таго месца, дзе калісьці стаяў касцёл, адчуваю смутак і жаль. Клапаціліся пра яго, як пра ўласны дом, а можа, нават больш... Гэта вялікая страта для нас і вялікі боль, – адзначае Галіна Пецюлевіч, старшыня парафіяльнай рады. – Заўсёды з ахвотай ішлі ў святыню на малітву, паколькі для ўсіх парафіян гэта было асаблівае месца. Менавіта там мы супольна ўдзельнічалі ў Эўхарыстыі, пасля чаго абгаворвалі бягучыя справы, што датычылі вёскі і ваколіц”.
Не апускаючы рукі
Пасля пажару вернікі перажылі шок, аднак смела і пакорна прынялі гэтае выпрабаванне. “Спачатку з’явілася думка, каб на старым фундаменце ўзвесці такі самы касцёл, – распавядае пробашч парафіі кс. Анатоль Захарэўскі. – Аднак паўсталі пытанні: за якія грошы і для каго? З года ў год колькасць парафіян памяншаецца... Старэйшае пакаленне паволі адыходзіць у вечнасць, моладзь выязджае ў вялікія гарады. Пасля таго, як мы грунтоўна абмеркавалі сітуацыю і абмалілі яе, спыніліся на тым, каб аднавіць старую плябанію, зрабіўшы з яе капліцу”.
На дапамогу нешматлікай супольнасці вернікаў, якая сёння налічвае каля 140 асоб, прыйшлі католікі з усёй Гродзенскай дыяцэзіі: перадавалі матэрыяльныя ахвяраванні, а таксама некаторыя літургічныя прылады. “Мы сустрэліся з вялікім разуменнем і незвычайнай зычлівасцю многіх людзей, якія працягнулі нам руку дапамогі, а таксама падтрымалі малітоўна. Дзякуючы гэтаму маем сёння прыгожую капліцу, дом, дзе пасяліўся Пан”, – адзначае кс. Анатоль.
Святар дадае, што мясцовыя вернікі ў меру сваіх магчымасцей аказваюць усякую дапамогу. Не засталіся абыякавымі і людзі, якія паходзяць з Клюшчанаў, а сёння жывуць у вялікіх гарадах ці за мяжой: у Літве, Латвіі. “Усіх аб’яднала адна ідэя – стварэнне новага месца малітвы, дзе будзе збірацца жывая супольнасць вернікаў”, – тлумачыць мясцовы пробашч.
На сёння плябанія адноўлена не толькі ўнутры, але і звонку. Тры пакоі злучаны ў адзін, заменены вокны і дзверы, пастаўлены новыя лаўкі. У новай каплічцы ўжо ёсць 2 алтары: галоўны ў гонар св. Яўхіма, заступніка парафіі, а таксама бакавы ў гонар Маці Божай Чанстахоўскай, культ якой здаўна распаўсюджаны сярод мясцовых вернікаў.
З верай гледзячы ў будучыню
Вызначаны ўжо планы на бліжэйшыя гады: трэба ўзнесці над будынкам вежы з крыжом і ўпарадкаваць прылягаючую тэрыторыю. На месцы знішчанай пажарам святыні мясцовыя вернікі хочуць паставіць новы крыж разам з памятнай табліцай, дзе будзе змешчана гістарычная інфармацыя пра старажытны касцёл.
“Цешыць, што парафіяне надалей збіраюцца на сумеснай малітве, – зазначае кс. Анатоль. – Мы стараемся будаваць тут супольнасць, якая грунтуецца на веры і любові, якая з’яўляецца адным цэлым, аб чым так моцна прасіў Езус. Цэлебруючы Эўхарыстыю, я заўсёды прашу аб гэтай еднасці, аб любові, аб тым, каб у кожным сэрцы Бог здзейсніў цуд злучэння з Сабой”.
Вернікі клюшчанскай парафіі вельмі ўдзячны кс. б-пу Аляксандру Кашкевічу за духоўную падтрымку, выказаную ў лісце, скіраваным ім непасрэдна пасля пажару, а таксама за зычлівасць, чуласць і дабрыню сэрца. Складаюць таксама словы ўдзячнасці ўсім людзям добрай волі, якія працягнулі ім сваю дапаможную далонь.
“Калi церпiць адзін член, церпяць з ім усе члены” (1 Кар 12, 26), паколькі Касцёл з’яўляецца вялікай сям’ёй Божых дзяцей. У гэтым на ўласным прыкладзе пераканаліся вернікі парафіі св. Яўхіма ў Клюшчанах, якія нястомна памятаюць у малітве пра сваіх дабрадзеяў і ахвяравальнікаў.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 102 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.