ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Дар сапраўднай любові

Слова рэдактара

 Здзейснілася таямніца ўцелаўлення Божага Сына. Спраўдзілася тое, што здавалася немагчымым: “Слова сталася Целам і пасялілася між намі” (Ян 1, 14). Чалавечая сям’я зрабілася сям’ёй самога Бога, дзе Хрыстос рос, набіраўся моцы і мудрасці. Ячэйка грамадства, якая ўспрымалася звычайнай, стала выключнай, адзінай і непаўторнай, стала калыскай жыцця і святасці.
   Хоць мінула ўжо больш за дзве тысячы гадоў, сям’я надалей застаецца крыніцай дабра, асяроддзем, дзе нараджаецца і развіваецца духоўнае жыццё чалавека. Менавіта ў сям’і мы адчуваем, што патрэбны сваім блізкім і свету, а ў першую чаргу, што нас любяць.
Гэтае разуменне, што будзем прыняты іншымі, з’яўляецца неабходным на кожным этапе жыцця. Як жа было б цудоўна, каб усе мы дасведчылі дар сапраўднай любові ў сваіх сям’ях! Каб імкнуліся да ідэалу, якім з’яўляецца Святая Сям’я, і клапаціліся аб шчасці блізкіх не колькасцю працы і зарабляннем грошай, а найперш супольным баўленнем часу, размовамі і ўзаемнай падтрымкай. На гэтым будуецца свет сапраўдных каштоўнасцей.
    Жыццё Святой Сям’і было ціхім, простым і ўбогім. Яе шчасце заключалася не ў багацці, раскошы і высокім палажэнні ў грамадстве, а ўнутры сэрцаў, у любові і адказнасці адзін за аднаго. Ні Езус, ні Марыя, ні Юзаф не адчувалі сябе адзінокімі, паколькі мелі непахіснае ўсведамленне таго, што яны патрэбныя адзін аднаму. Былі ўпэўненыя, што будуць разам у добрым і ў дрэнным.
    Такая штодзённая святасць дасяжная для кожнай сям’і! Каб Бог пасяліўся сярод нас, дастаткова толькі паверыць: тым, што можа выратаваць чалавека, з’яўляецца любоў. І калі будзем будаваць сваё жыццё на гэтай вызначальнай каштоўнасці, Усемагутны абавязкова аб’явіць сваё аблічча ў нашых сем’ях.
   
   Дарагія Чытачы!
   Няхай на першым месцы ў нашых сем’ях будзе збаўчая воля Хрыста. Бацькі сем’яў, углядайцеся ў постаць св. Юзафа, каб сваю жонку і дзяцей заўсёды ўспрымаць як Божы дар. Жонкі і маці, па прыкладзе Марыі, паслухмянай Юзафу, прызнавайце і шануйце аўтарытэт мужа. Дзеці, падобна Езусу, які з пакорай выконваў наказы сваіх зямных Бацькоў, паважайце маму і тату і будзьце ім паслухмянымі.
Усім сем’ям жадаю шчаслівага новага 2019 года, шчодрага на Божае бласлаўленне і ласкі!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.