ГРОДНА
Панядзелак,
29 красавіка
2024 года
 

16 снежня 2018 года

Ад шчырага сэрца

boze narodzenie

❧✿☙
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорвае Вас сваімі дарамі і здароўем, радасцю і душэўным супакоем, а таксама дабрынёй і зычлівасцю людскіх сэрцаў.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Антонію Дзям’янку, паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Кучынскаму, Паўлу Безляповічу, Аляксандру Сямінскаму, Аляксандру Мацкевічу, Алегу Канановічу, Андрэю Каўшуку, Анджэю Ганчару, Руслану Мазану, Віталію Дабраловічу, Айцу Казіміру Жылісу, усім Ксяндзам і Сёстрам Гродзенскай дыяцэзіі, Рэктару і Клерыкам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, радасці, душэўнага супакою, шчырых і верных людзей побач, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог Айцец адорвае Вас сваёю любоўю, Езус у кожную хвіліну жыцця шчыра бласлаўляе, Маці Божая аберагае ад нягод, а Бэтлеемская зорка асвячае кожны Ваш дзень.
Апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаю Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай, моцнага здароўя, сілы, цярплівасці на пастырскім шляху. Ідзіце ім мужна і верна, поўныя Божай мудрасці і святога запалу. Няхай кожны дзень праходзіць у радасці і спакоі, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
C. Ірэна Златкоўская, генеральная настаяцельніца Супольнасці сясцёр дапаможніц чыстцовым душам
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя віншаванні, спалучаныя з малітвай. Няхай нованароджаны Збаўца адорыць Вас шчодрымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Юрыю Марціновічу, Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Салабуду, Алегу Канановічу і Яну Раманоўскаму жадаем радасных і добрых свят Божага Нараджэння, мноства шчаслівых хвілін і поспехаў у новым 2019 годзе. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас на доўгія гады служэння Богу і людзям, а Маці Божая атуляе плашчом сваёй мацярынскай дабрыні.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанай Сястры Люцыі з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць зычлівыя людзі, а Божыя ласкі сыходзяць на Вас няспынна. Чэрпайце радасць з кожнай хвіліны, цешцеся сваёй паслугай і заўсёды ўсміхайцеся сабе і людзям навокал.
Францішканскі ордэн свецкіх і парафіяне з Ліпнішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Божае Дзіцятка блаславіць Вас на далейшыя гады служэння Богу і людзям, а Божая Маці вядзе найпрыгажэйшай дарогай жыцця. Жадаем таксама шчодрых дароў Святога Духа, душэўнага супакою, вялікай радасці, верных і добрых людзей на жыццёвым шляху і шчодрых Божых ласкаў.
Вернікі з парафіі Божага Цела ў Дварцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года жадаем радаснага чакання і гатоўнасці прыняць Божага Сына. Жадаем таксама здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, добразычлівых людзей побач, плённай душпастырскай працы, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, прыгожы прыклад веры і мудрасці. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях.
Парафіяне і Касцёльны камітэт з в. Міжэрычы
❧✿☙
Паважанаму Айцу Вальдэмару Слоту з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, людской добразычлівасці. Няхай нованароджаны Божы Сын узмацняе Вас у пакліканні, а кожны дзень жыцця будзе напоўнены людской дабрынёй і задавальненнем ад абранага жыццёвага шляху.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікай Бераставіцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай добры Бог заўсёды дапамагае ў абвяшчэнні Божага слова і будаванні Нябеснага Валадарства на зямлі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне, Вярэйкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму жадаем радасных і добрых свят Божага Нараджэння, мноства шчаслівых хвілін і поспехаў у новым годзе. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас на доўгія гады служэння Богу і людзям, а Маці Божая атуляе плашчом сваёй мацярынскай дабрыні і любові.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі і с. Ірэна Златкоўская, генеральная настаяцельніца Супольнасці сясцёр дапаможніц чыстцовым душам
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай і святога Заступніка. Няхай кожны дзень будзе напоўнены шчасцем і радасцю. Дзякуем за прыклад набожнасці, добрае сэрца і за тое, што Вы з намі.
Вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Поразаве
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Кучынскаму, Паўлу Безляповічу, Аляксандру Сямінскаму, Алегу Канановічу і Андрэю Каўшуку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Божае Дзіцятка блаславіць Вас на далейшыя гады служэння Богу і людзям, а Божая Маці вядзе найпрыгажэйшай дарогай жыцця. Жадаем таксама шчодрых дароў Святога Духа, душэўнага супакою, вялікай радасці, верных і добрых людзей побач і ўсіх Божых ласкаў.
Моладзь з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, сіл, стойкасці і нязгаснага запалу да абвяшчэння Евангелля. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а праца прыносіць радасць, задавальненне і бласлаўлёны плён. Няхай будзе шмат прычын для ўсмешкі, таму што яна робіць гэты свет лепшым. Дзякуем за чуласць і дабрыню, а таксама за тое, што ўмееце даражыць кожным з нас.
Вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Артуру Малафею і Міхалу Ластоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, добразычлівых людзей на жыццёвым шляху і ўсмешкі на кожны дзень. Няхай Пан Бог бласлаўляе, асвячае Вас сваёй любоўю, адорвае ласкамі і сілай у штодзённым служэнні Богу і людзям. Мы ўдзячны Вам за шчырую малітву, прыгожыя казанні, радасць і любоў, а таксама за тое, што Вы з намі.
Вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Этэлю, Аляксандру Фядотаву, Віктару Сініцкаму, Аляксею Венцкевічу, а таксама Сёстрам Аляксандры і Дароце з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш жыццёвы шлях, Дзіцятка Езус адорвае супакоем і радасцю, Маці Божая нястомна апекуецца, а Святы Дух шчодра спасылае свае дары. Жадаем шчасця, здароўя на доўгія гады, стойкасці і ясных дзён у святарскай і манаскай паслузе. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, добрыя сэрцы і малітву.
“Легіён Марыі” і малітоўная група “Добрага Пастыра”, Гродна-Вішнявец
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Хрыстос адорыць Вас шчодрымі ласкамі і бласлаўленнем, Найсвяцейшая Панна Марыя штодзённа апекуецца, а Святы Дух спасылае свае дары. Жадаем здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы, радасці на кожны дзень і добразычлівых людзей побач.
Парафіяне з Варнян і Вароны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою і шчодрых Божых ласкаў. Няхай нованароджаны Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца, а Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях.
Парафіяне з Доцішкаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Юзафу Багдзевічу, Генадзю Дабруку і Сёстрам з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскай паслузе, а таксама добразычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях, Дзіцятка Езус адорвае любоўю і радасцю, Маці Божая нястомна апекуецца, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом і шчодра ўдзяляе свае дары. Сардэчна дзякуем за цудоўна падрыхтаванае і праведзенае свята 550-годдзя парафіі.
Вернікі з парафіі свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Лебядзевічу і Сястры Зоф’і Смятанцы з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, шмат ясных, спакойных дзён і добрага здароўя на доўгія гады. Няхай Збаўца свету аддаліць смутак і турботы, напоўніць сэрца радасцю і надзеяй на лепшае заўтра ды зберажэ ад няшчасця. Дзякуем за нялёгкую працу ў нашай парафіі, любоў і цярплівасць да нас і дзяцей.
Касцёльны камітэт, Кола Жывога Ружанца, дзеці, моладзь і парафіяне з Жамыслаўля
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Віктару Субелю, Сёстрам Агнешцы і Ганне, Кансэкраваным Удовам Сабіне і Зоф’і з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя на доўгія гады, Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі, спакойных дзён жыцця. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях, а добры Бог дапамагае рэалізаваць усе намеры і адорвае шчасцем. Дзякуем за Вашы шчырыя сэрцы, адданую паслугу Богу і людзям, клопат аб святыні.
Касцёльны камітэт, Кола Жывога Ружанца МБ Балеснай з Гіравічаў, парафіяне з касцёла Святой Тройцы ў Сурвілішках
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды Імянін, Дня нараджэння і свят Божага Нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця, добрых людзей побач, Божага бласлаўлення і міласэрнасці, а таксама ўсіх дароў Святога Духа. Няхай святло Бэтлеемскай зоркі асвячае Ваш шлях, Дзіцятка Езус і Яго Маці апекуюцца Вамі ў складанай святарскай працы, а новы год прынясе толькі радасныя хвіліны.
Былыя парафіяне скрыбаўскай парафіі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Павайбу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа, сілы, стойкасці і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай кожны дзень будзе напоўнены любоўю Усемагутнага, выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён, а Найсвяцейшая Панна Марыя нястомна Вамі апекуецца.
Парафіяльная рада з Сапоцкіна і сям’я Касцюшкаў
❧✿☙
Паважаным Сёстрам Эўхарыі, Гарэцці, Серафіме, Паўле, Юліце, а таксама Ксяндзам Пробашчу Антонію Абухоўскаму, Юрыю Павайбу, Юрыю Свіслоцкаму і Юрыю Марціновічу з нагоды Свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат радасці, усіх Божых ласкаў, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай нованароджаны Хрыстос бласлаўляе і ахоўвае Вас, а Маці Божая ахінае сваёй ласкай і апекай.
Парафіяльная рада з Сапоцкіна і сям’я Касцюшкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Спірыдону з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, добразычлівых людзей побач, шчодрага плёну ў працы на ніве Пана, а таксама Божай дапамогі на нялёгкім святарскім шляху і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень.
Вернікі з капліц Вердамічы і Бортнікі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Юрыю Канапельку і Андрэю Пышынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя, сілы і стойкасці на святарскім шляху, штодзённай радасці, душэўнага супакою, моцнай веры, непахіснай надзеі і палымянай любові ў сэрцы. Няхай Езус будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае кожны Ваш дзень, а Маці Божая прытуляе да свайго сэрца і дадае сіл у служэнні Богу і людзям.
Былыя парафіяне з капліц Вердамічы і Бортнікі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Уладзіміру Аксенцьеву з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года складаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, поспехаў, сіл, радасці, апекі Маці Божай і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай нованароджаны Езус адорыць Вас шчасцем і бласлаўленнем.
Вернікі з в. Еўлашы лядскай парафіі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем штодзённай радасці, шчасця, моцнага здароўя на доўгія гады і зычлівых людзей побач. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас супакоем і любоўю, а Найсвяцейшая Панна Марыя падтрымлівае ў душпастырскай працы і дапамагае ў цяжкасцях, а кожны Ваш дзень будзе ясны, як свята. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова і прыклад шчырай веры.
Парафіяне з в. Гінэлі, парафія Нача
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Тадэвушу Качану і Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Дзякуючы за працу і адданасць, жадаем, каб Хрыстос узбагаціў Вашы сэрцы сваёй ласкай, адарыў здароўем і бласлаўленнем.
Парафіяне з Канвелішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды свят Раства Хрыстова і Новага года сардэчна жадаем апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог асвячае дарогу Вашага жыцця, узмацняе розум і сэрца, каб Слова, якое выходзіць з Вашых вуснаў, станавілася агнём святла і моцай нашай веры. Няхай Цела і Кроў Збаўцы так моцна злучаць Вас з Богам, каб ніколі не аддаліліся ад Яго, а наша гарачая і сардэчная малітва хай будзе для Вас падтрымкай у рэалізацыі ўсіх планаў і намераў на ніве Пана і ў Вашым жыцці.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем мноства радасных хвілін. Няхай дар Бэтлеемскай ночы напоўніць Ваша сэрца спакоем і радасцю, а Божая моц спадарожнічае на працягу ўсяго жыцця. Ад шчырага сэрца дзякуем за ахвярную працу, намаганні і цудоўныя казанні. Няхай Святы Дух акружае Вас сваім святлом і адорвае патрэбнымі дарамі!
Парафіянкі з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Сядлецкаму і Тадэвушу Качану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем самыя сардэчныя пажаданні: добрага здароўя на доўгія гады, цярплівасці, стойкасці, радасці, зычлівых людзей побач і шчодрага плёну ў душпастырскай паслузе. Няхай Святы Дух нястомна ўзмацняе Вас сваімі дарамі, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а Бэтлеемская зорка асвячае жыццёвы шлях. Ад усяго сэрца дзякуем за прыгожыя казанні і добрыя парады.
Парафіяне з вёсак Навіянка і Пашэлі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Віктару Субелю, Сёстрам Агнешцы і Ганне, Кансэкраваным Удовам Сабіне і Зоф’і з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці і цярплівасці. Няхай Дзіцятка Езус прытуляе Вас да свайго сэрца і бласлаўляе, Бэтлеемская зорка вядзе найпрыгажэйшай дарогай да Пана, Найсвяцейшая Маці ахінае апекай, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень. Шчыра дзякуем за прыклад адданага служэння Богу і людзям, чулыя сэрцы, добрыя словы і парады.
Касцёльны камітэт і вернікі з Трабаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Руслану Мазану і Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, шчодрых Божых ласкаў на святарскім шляху. Няхай нованароджаны Езус вядзе Вас праз жыццё, Святы Дух адорвае мудрасцю і разважлівасцю, а Найсвяцейшая Маці атуляе плашчом сваёй апекі. Няхай у новым годзе рэалізуюцца ўсе планы і намеры.
Парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
❧✿☙
Праважаным Ксяндзам Пробашчу Уладзіміру Гуляю, Віталію Сідорку, Дзянісу Бразінскаму, Станіславу Краўчанку, Эрнэсту Мікалайчыку, а таксама Сёстрам Галіне Занеўскай, Юзэфе Канаевай, Назарыі Міклаш з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем шчырыя пажаданні. Няхай маленькі Езус прытуліць Вас да свайго сэрца і блаславіць, Бэтлеемская зорка вядзе найпрыгажэйшай дарогай да Пана, Найсвяцейшая Маці ахінае апекай, а Святы Дух апраменьвае святлом. Шчыра дзякуем за любоў і цярплівасць да нас. Аддзяч Вам, Божа, за адданую працу ў нашай парафіі, абвяшчэнне Божага слова і добрыя сэрцы!
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу, а таксама Сёстрам Марыне Сакач, Аўгустыне Белагрывай, Дароце Белагрывай і Аляксандры Станкевіч з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем шчодрых ласкаў ад Божага Дзіцяці на кожны дзень. Мы ўдзячны Вам за клопат пра нас і касцёл, за абвяшчэнне Божага слова, любоў і дабрыню Вашых сэрцаў. Няхай Бог Вас узнагародзіць, а Панна Марыя мае ў сваёй нястомнай апецы.
Парафіяне з в. Вейшычы, сем’і Доўкша і Саўко
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці.
Былыя парафіяне з Зэльвы, сем’і Трубей і Раманчук з Гродна
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Антонію Філіпчыку, Анджэю Ганчару, Віталію Пяткевічу, Дзмітрыю Леўчыку, Генрыху Яблоньскаму, Клерыкам Уладзіславу Малышку і Віталію Гурцу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, поспехаў і бласлаўлення ад Божага Дзіцятка. Няхай Святы Дух удзяляе Вам шчодрыя дары, а Маці Божая апекуецца і атуляе сваім плашчом.
Апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Васількевічу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем моцнага здароўя, поспехаў, зычлівых людзей на святарскім шляху, дароў Святога Духа, сталай апекі Маці Божай і шчаслівага новага 2019 года.
Апостальства “Маргарытка” з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш святарскі шлях, прыносіць супакой і радасць, а Божае Дзіцятка апраменьвае сваім святлом. Жадаем моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, непахіснай надзеі і веры. Шчыра дзякуем за паслугу ў нашай парафіі.
Вернікі з Шылавічаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Яну Гавэцкаму, Артуру Валчкевічу, Алегу Яновічу, Віталію Цыбульскаму, а таксама Сёстрам Ірэне, Марыі, Зоф’і і Вользе з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем вялікай любові ад маленькага Езуса, моцнага здароўя, нястомнай радасці і апекі Маці Божай. Няхай праца на Божай ніве прыносіць добры плён, а мы абяцаем маліцца за Вас.
Легіён Марыі і апостальства “Маргарытка” з Іўя
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Антонію Казлоўскаму і Віктару Субелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем шчодрых дароў ад Божага Дзіцятка на кожны дзень. Шчыра дзякуем за добрае слова, любоў і адкрытасць Вашых сэрцаў. Няхай добры Бог за ўсё Вас узнагародзіць, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца. Няхай святы будуць поўныя радасці і шчасця, а новы год прынясе толькі прыемныя ўражанні.
Вернікі з в. Малінавая
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, радасці, шчасця, аптымізму, душэўнага супакою, а таксама бласлаўлення ад Божага Дзіцятка і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай добры Бог мае Вас у сваёй апецы.
Люцыя Лабэцкая і Станіслава Сідаровіч з Воўпы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Віктару Мыслюку і Леону Лішыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем найлепшыя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас у кожны дзень святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, аптымізму, моцнай веры і нязгаснай любові да Бога і бліжніх.
Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі з Воўпы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Паўлу Беланосу і Яраславу Грынашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем добрага здароўя, шмат радасці, поспехаў ва ўсіх справах і Божага бласлаўлення на кожны дзень. Няхай нованароджаны Хрыстос узбагаціць любоўю, напоўніць надзеяй і спакоем, вернасцю і міласэрнасцю, умацуе веру, а Бэтлеемская зорка асветліць шлях да Бога.
Парафіяне з Макараўцаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем штодзённай радасці, шчасця, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Цябе супакоем і любоўю, а Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе да свайго сэрца і дапамагае ў душпастырскай працы.
Бацькі
❧✿☙
Паважаным Айцу Вальдэмару Слоту і Сястры Мірыям жадаем радасных і шчаслівых свят Божага Нараджэння! Няхай Бэтлеемская зорка заўсёды асвячае Ваш шлях, здароўе будзе моцным, радасць – штодзённай, а вера – непахіснай. Няхай з твару ніколі не сыходзіць усмешка, а ў сэрцы заўсёды палае любоў да Бога і людзей навокал. Няхай Маці Божая ахіне Вас сваёй апекай, а Дзіцятка Езус нястомна бласлаўляе. Шчыра дзякуем за адданую працу ў нашай святыні, за дабрыню і клопат пра кожнага з нас.
Парафіяне з касцёла Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай. Жадаем бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, добрага здароўя, радасці, цярплівасці, апекі Святой Сям’і. Няхай Бог заўсёды асвячае і бласлаўляе жыццёвы шлях. Дзякуем за кожнае слова і за ўсмешку на твары.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Астрыны
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Здзіславу Пікулу, Алегу Жураўскаму, Казіміру Мураву і Аляксандру Пятровічу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя віншаванні. Няхай разам з новароджаным Езусам у радасці і любові шчасліва плывуць хвіліны Вашага жыцця, Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца, а супакой, як зорка, заззяе ў сэрцы ясным полымем. Жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, дабрыні, цярплівасці і зычлівых людзей побач.
Парафіяне з Дзятлава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем добрага здароўя на доўгія гады, радасці і душэўнага супакою. Няхай нованароджаны Езус бласлаўляе Вас у складанай і адказнай паслузе, а Маці Божая нястомна апекуецца.
Вернікі з касцёла св. Андрэя Баболі ў Казловічах і парафіі Святой Сям’і ў Верцялішках
❧✿☙
Паважаным Святарам Каноніку Здзіславу Вэдэру, Аляксандру Мятліцкаму, Казіміру Мараўскаму, Віктару Захарэўскаму, Юзафу Багдзевічу, Паўлу Раманоўскаму, Алегу Жураўскаму, Сёстрам Марыі Стасевіч, Ірыне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк, Мар’яне Алешчык, Аляксандры Арэшка, Філатэі Ціхановіч, Валянціне Кот, Агаце Смольскай, Клары Волчэк з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Ваша жыццё будзе згодным з воляй і жаданнем Найсвяцейшага Сэрца Езуса, а Панна Марыя мае Вас у сваёй апецы і абараняе ад зла.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Станіславу Пацыну, Прэлату Вітольду Лазавіцкаму, Паўлу Раманоўскаму, Андрэю Радзевічу, Яну Раманоўскаму і Паўлу Беланосу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем усіх Божых ласкаў, здароўя, радасці на кожны дзень, стойкасці ў душпастырскай працы, шчасця і душэўнага супакою. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас на доўгія гады паслугі Богу і людзям, а Панна Марыя нястомна мае ў сваёй апецы.
Ружанцовыя колы, апостальства “Маргарытка”, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Радуні
❧✿☙
Паважаным Айцам Юрыю Саковічу, Ануфрыю Альховіку, Леанарду Адушкевічу, Братам Уладзіміру Лашуку, Ігару Філіпаву, Сяргею Калюту і Збышку Карповічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем моцнага здароўя, сіл і жыццёвай мудрасці. Няхай нованароджаны Збаўца, які нясе супакой усяму свету, няспынна адорвае Вас сваімі дарамі: радасцю, любоўю, надзеяй, душэўным супакоем, а Маці Божая заўсёды апекуецца Вамі. Мы ўдзячны Богу за Вас.
Парафіяне з Карэлічаў і Варончы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Паўлюкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчырага творчага запалу і Божага бласлаўлення, каб у Вашым сэрцы на ўсіх хапала любові. Няхай Святы Дух натхняе Вас ва ўсіх добрых пачынаннях і нястомным клопаце пра дзяцей Божых, Езус узнагародзіць за малітвы і мудрыя казанні, а Панна Марыя нястомна прытуляе да свайго сэрца з мацярынскай любоўю. Нізкі паклон Вам, вялікая пашана і ўдзячнасць за сумесныя малітвы, дабрыню, цярплівасць і за ўтульнасць нашага касцёла.
Парафіяне з Граўжышкаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Валерыю Спірыдону, Юрыю Канапельку і Андрэю Пышынскаму здаровых, поўных сапраўднай радасці і супакою свят Божага Нараджэння і бласлаўлення ад Божага Дзіцятка ў надыходзячым новым 2019 годзе сардэчна жадаюць
вернікі з парафіі Мсцібава
❧✿☙
Паважаным Айцам Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу і Віталiю Манцэвічу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збавiцель бласлаўляе і ўзнагароджвае Вас моцным здароўем ды бясконцай мiласэрнасцю, а сэрцы вернікаў напаўняе радасцю і надзеяй на шчаслівыя святочныя дні. Няхай нашы малітвы будуць для Вас падтрымкай, душпастырская паслуга прыносiць задаваленне, здзяйсняюцца ўсе задумкі і планы, а побач будуць добрыя людзі.
Парафіяне з касцёла св. Францішка Асізскага ў г. Свіслач
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Жэгарыну з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года хочам пажадаць усіх Божых ласкаў, здароўя і радасці на кожны дзень. Дзякуем за мудрыя парады і добрае сэрца. Няхай Дзіцятка Езус Вас блаславіць на далейшыя гады служэння Богу і людзям, а міласэрны Бог аддзячыць за нястомную працу на карысць нашай парафіі.
Касцёльны камітэт, парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Навагрудку
❧✿☙
Паважаныя Ксёндз Пробашч Віталій Чурган і Сястра Зоф’я Смятанка! З нагоды свят Божага Нараджэння i Новага года шчыра жадаем, каб Езус адарыў Вас моцным здароўем, цярплівасцю, стойкасцю ў адданай службе Богу і людзям, душэўным супакоем і ўсімі патрэбнымі ласкамі. Няхай на дарозе, якую ўказаў Вам Пан, заўсёды будуць побач Езус і Яго Маці, а жывы агонь Святога Духа, які палае ў сэрцы, ніколі не аслабне. Дзякуем за шчырыя малітвы, мудрыя парады, сардэчнасць і цярплівасць да нас.
Апостальства дапамогi чыстцовым душам, Ружанцовае кола МБ Тракельскай і парафіяне з Юрацішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай жыццё будзе сонечным і радасным, а здароўе – моцным. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас плашчом мацярынскай любові, а Бэтлеемская зорка асвячае святарскі шлях.
Былыя парафіяне з Навіянкі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Дзмітрыю Несцеру, Юрыю Марціновічу і Віктару Савіцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, радасных дзён, людской зычлівасці. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе, Найсвяцейшая Маці апекуецца, а Бэтлеемская зорка асвячае жыццёвы шлях.
Ружанцовае кола і вернікі з в. Вінцукі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Каноніку Яну Рэйшалю і Сястры Ганне Насевіч з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, добрага здароўя на доўгія гады. Няхай кожны дзень будзе сонечным, радасным і шчаслівым.
Парафіяне з капліцы Ліпічна
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Радзюку, Тадэвушу Крыштопіку, Паўлу Звяжынскаму, Паўлу Урбану, Сястры Ідаліі і ўсім Святарам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя віншаванні. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас сваімі ласкамі, супакоем, радасцю і любоўю, а Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды апекуецца. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе найпрыгажэйшай сцежкай да Пана, а Ён адорвае сваім бацькоўскім бласлаўленнем, каб Вы надалей маглі будаваць Божае Валадарства на зямлі.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважаным Айцам Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Врублеўскаму, Эдуарду Пяцельчыцу, Валерыю Мазюку, Віктару Бохану, Андрэю Ядкоўскаму, Станіславу Станеўскаму, Вальдэмару Слоту з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя віншаванні. Няхай нованароджанае Дзіцятка Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўляе кожны дзень паслугі, Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца, а святло Святога Духа, якое ззяе ў Вашых сэрцах, ніколі не згасне. Няхай Яны будуць для Вас найбліжэйшымі памочнікамі ў будаванні Божага Валадарства на зямлі.
Парафіяне, апостальства “Маргарытка”, Францішканскі ордэн свецкіх і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Горбачу з нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем здароўя, апекі Маці Божай. Няхай Бог Айцец і Дзіцятка Езус бласлаўляюць Цябе ў складанай святарскай паслузе, а святы Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця. Няхай побач будуць зычлівыя людзі, а душпастырская праца прыносіць шчодры плён.
Мама і ўся сям’я
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды 35-годдзя і свят Божага Нараджэння жадаем шчодрых ласкаў ад Езуса, дапамогі і бласлаўлення ва ўсіх добрых справах і пачынаннях. Няхай Пан Бог адорвае Цябе ўсімі дабротамі гэтага свету, каб доўга служыў Богу і людзям.
Мама і родныя
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Барташэвічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, здароўя на доўгія гады, і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая прытуляе Вас да свайго сэрца і ахінае плашчом мацярынскай апекі, а Бэтлеемская зорка вядзе найпрыгажэйшай дарогай да Пана Бога. Дзякуем за паслугу ў парафіі, мудрыя навукі, цярплівасць і клопат пра нас. Мы шчаслівыя, што Вы з намі! Няхай Вам ва ўсім дапамагае наша малітва.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Жырмунаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  247

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.