ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Дай Бог сіл і натхнення!

Лісты чытачоў

Некалькі разоў у год на вялікія святы я прыязджаю на сваю малую радзіму – у аграгарадок Рэпля Ваўкавыскага раёна. Заўсёды прыходжу ў касцёл, каб памаліцца і падзякаваць Пану Богу, што жывая мама, што маю куды і да каго прыехаць.
Апошні раз была ў святыні на Вялікдзень. Касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі заўсёды меў прывабны знешні выгляд, аднак унутраны стан патрабаваў рамонту. Я была вельмі ўражана, калі наведала касцёл падчас урачыстасці Усіх Святых, была зачаравана знешнім убранствам святыні. Цяжка верылася, што з касцёлам за такі прамежак часу адбыліся такія кардынальныя змены. Святыня мела прыцягальны выгляд: прыгожая, свежая. Усё, што знаходзілася ў касцёле, заззяла, нібыта загаварыла і ажыло. Адноўленыя алтары выглядалі цудоўна. Усе дэкарацыі былі падабраны з любоўю, адпавядалі адно аднаму, рабілі касцёл утульным.
Адразу адчулася, колькі сіл і намаганняў уклалі ў гэтую працу парафіяне на чале з мясцовым пробашчам кс. Паўлам Стволам. Лічу, што святар з’яўляецца сапраўдным пастырам, пакліканым Богам. Ужо на працягу 4-ох гадоў ён апекуецца парафіяй у Рэплі, з’яўляецца ініцыятарам шматлікіх змен у касцёле, што датычаць аднаўлення святыні.
    Дзякую ўсім людзям, якія разам з кс. Паўлам прычыніліся да рамонту касцёла, кожны дзень крок за крокам аднаўлялі і ўпрыгожвалі яго, а таксама парафіянам за складзеныя імі ахвяры.
    Трэба зазначыць, што мясцовыя вернікі маюць яшчэ мноства задумак. У хуткім часе плануюцца працы на тэрыторыі касцёла. На сённяшні дзень галоўная мэта – аднавіць вежы, бо святыня з’яўляецца візітнай карткай аграгарадка Рэпля. Дай Бог сіл і натхнення! Спадзяюся, што да наступнага майго прыезду касцёл стане яшчэ больш прыгожым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.