ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Чаму жанчыны не пакрываюць галаву ў каталіцкай святыні?

Задай пытанне

Калі чытаем Святое Пісанне, у прыватнасці лісты св. апостала Паўла, знаходзім шмат тэкстаў, дзе даюцца парады не толькі адносна веры, але і культуры, звычаяў і г. д. Там жа можам знайсці і згадку аб пакрыцці галавы ў святыні. “І кожная жанчына, што моліцца або прарочыць з непакрытаю галавою, сароміць сябе, бо выглядае як аголеная” (1 Кар 11, 5).
Аднак разумець дадзены ўрывак неабходна ў кантэксце абставін таго часу. У Карынце, да жыхароў якога св. Павел пісаў гэты ліст, размяшчаўся храм багіні Афрадыты, якая, паводле грэчаскай міфалогіі, лічылася багіняй кахання. Між іншым, святыня славілася тым, што ў яе межах практыкавалася рытуальная прастытуцыя. Жанчына, якая прапанавала свае паслугі, заўсёды была абстрыжаная. Маючы аголеную галаву, яна сведчыла аб тым, што з’яўляецца “храмавай прастытуткай”. У сувязі з гэтым у тагачаснай хрысціянскай супольнасці ўсталявалася меркаваннне, што жанчына з аголенай ці непакрытай галавой супраціўляецца ўстаноўленаму Божаму парадку.
    Св. Павел пачаў вучыць верніц насіць доўгія валасы ці прыкрываць галаву, каб Касцёл у Карынце вылучаўся сярод сапсаванай паганскай культуры, што панавала ў горадзе. Такім чынам, карынцяне разумелі, у чым справа, калі апостал папярэджваў жанчын аб прыкрыцці галавы ў святыні.
    Сёння Каталіцкі Касцёл жыве канонамі Кодэкса з 1983 года, у якім не адзначаецца дадзены абавязак.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.