ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

9 верасня 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
podwyższenia

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў паслузе на карысць Богу і людзям, штодзённай радасці, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны дзень, а Маці Божая заўсёды апекуецца Вамі. Дзякуем за добрае сэрца і цудоўны прыклад веры.
Удзячныя вернікі і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою. Няхай усемагутны Бог, які ўказаў Вам жыццёвы шлях, суправаджае і дапамагае перамагаць усе цяжкасці, Маці Божая атуляе сваёй апекай, а наша малітва будзе падтрымкай у цяжкія хвіліны жыцця. Вельмі ўдзячныя бацькам за сына святара.
Касцёльны камітэт з парафіі Звеставання НПМ, Міжэрычы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Радзюку з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, радасці, усмешкі. Няхай вера становіцца ўсё больш шчырай, а абвяшчаемае Слова ўсё глыбей трапляе ў сэрцы вернікаў. Няхай Пан Езус спадарожнічае Вам на кожным кроку і абараняе ад усяго зла. Жадаем таксама шмат сіл і душэўнага супакою для актыўнага ўдзелу ў жыцці парафіі і супольнасці Касцёла.
З малітвай і ўдзячнасцю, вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважаны Айцец Аляксандр Махнач! З нагоды Дня нараджэння перасылаем Вам самыя сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень, душэўнага супакою, усмешкі, шмат радасці і здароўя. Няхай Святы Дух дапамагае выконваць душпастырскую паслугу і адорвае сваімі дарамі, а Панна Марыя дапамагае заўсёды і ўсюды.
З павагай і малітвай, вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿☙
Паважанай Сястры Марыі Стасевіч з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Езус адорыць здароўем, цярплівасцю, духоўнай і фізічнай сілай, Найсвяцейшая Маці нястомна чувае над Вамі і вядзе да святасці, а Святы Дух шчодра адорвае патрэбнымі ласкамі. Молімся, памятаем і любім Вас!
Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем моцнага здароўя, духоўных і фізічных сіл, натхнення ў штодзённых справах, здзяйснення ўсіх мар, вытрымкі ў няпростых жыццёвых сітуацыях. Няхай Святы Дух, Маці Божая, Пан Езус і ўсе святыя абараняюць Вас і Вашых бацькоў ад злога, а добры Бог нястомна бласлаўляе на працягу ўсяго жыцця. Дзякуем за заўсёды добры настрой, усмешку на твары і вялікае, зычлівае сэрца.
З павагай і малітвай, парафіяне, Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” з касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿☙
Паважанай Сястры Філатэі Ціхановіч з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, усіх Божых ласкаў і мноства радасных дзён. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае кожны дзень жыцця, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца і штодзённа Вамі апекуецца.
З памяццю ў малітве, Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Артуру Валчкевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем доўгіх гадоў жыцця, радасці і шчасця, моцнага здароўя і ўсіх Божых ласкаў. Вялікі дзякуй за бездакорную працу ў нашай парафіі. Няхай кожны новы дзень дорыць Вам толькі добрыя весткі, сэрца не кранаюць трывогі і смутак, а праца прыносіць задавальненне. Няхай шлях служэння будзе доўгім, і міласэрны Бог за ўсё Вам аддзячыць.
Легіён Марыі, Ружанцовае кола, вернікі з парафіі св. Яна Паўла II, Смаргонь
❧✿☙
Паважанаму Айцу Яцэку Маркелю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, непахіснай веры і надзеі, штодзённай радасці, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху, дасягнення ўсіх пастаўленых мэт, а таксама Божай дапамогі на кожны дзень жыцця.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Зэльвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды 15-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, а таксама шчырых і верных людзей побач. Няхай Вам заўсёды хапае сіл, запалу і стойкасці ў імкненні да мэты, а кожная хвіліна жыцця будзе радаснай і бласлаўлёнай. Няхай Пан адорыць Вас сваімі шматлікімі ласкамі, а Яго Маці заўсёды мае ў сваёй міласэрнай апецы.
З павагай і малітвай, парафіяне з Поразава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, радасных дзён, шмат сіл для пераадолення цяжкасцей, моцнай веры, нязгаснай надзеі і сапраўднай Божай любові. Заўсёды будзьце акружаны промнямі міласэрнасці Езуса, моцай Святога Духа і апекай Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка.
З павагай і малітвай, былыя парафіяне з Зэльвы: сем’і Трубей і Раманчук з Гродна
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сілы, мудрасці і цярплівасці на святарскім шляху. Няхай міласэрны Езус прытуляе Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца, Святы Дух няспынна спасылае свае дары, а Найсвяцейшая Панна ахінае сваёй любоўю і апекай.
Вернікі з вёскі Галавенчыцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, поспехаў, цярплівасці, мужнасці, добрых і зычлівых людзей побач. Няхай усемагутны Бог дае Вам сілы, Святы Дух надзяляе мудрасцю і спакоем, а Езус служыць прыкладам на святарскім шляху.
Парафіяльная рада і парафіяне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Віталію Цыбульскаму і Юрыю Ёдзіку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і людской зычлівасці. Няхай Святы Дух асвячае Ваш шлях, Маці Божая выпрошвае сіл, цярплівасці і стойкасці ў жыцці, а Анёлы-ахоўнікі верна Вам служаць. Няхай кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.
Апостальскі рух “Маргарытка” і Легіён Марыі з парафіі св. Яна Паўла II, Смаргонь
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец бласлаўляе Вас, Езус Хрыстус дапамагае быць верным і святым святаром, Святы Дух асвячае і суправаджае па Божых сцежках, а Марыя апекуецца Вамі і вучыць пакорнасці. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у радасці, здароўе спрыяе і ніколі не будзе недахопу ў людской зычлівасці. Мы вельмі Вам удзячныя за ўсё, што зрабілі для аднаўлення нашай святыні.
З малітвай, Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай людзі, якіх Вы сустракаеце на святарскім шляху, адорваюць цеплынёй і зычлівасцю, а Маці Божая ахінае плашчом сваёй любові і нястомна Вамі апекуецца.
Ружанцовыя колы і парафіяне з касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Канонік Ян Пузына! З нагоды Дня нараджэння і 20-й гадавіны святарскай паслугі ў нашай парафіі перасылаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, нястомных сіл у рэалізацыі планаў і зычлівых людзей побач. Няхай Бог бласлаўляе, Марыя адорвае клопатам і апекай, а святы Заступнік заўсёды будзе побач.
З павагай і малітвай, апостальства “Маргарытка” з Ашмянаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем найлепшыя пажаданні. Няхай Ваша добрае і чулае сэрца будзе напоўнена радасцю, любоўю і верай, а сіла Божага слова дапамагае быць мудрым правадніком на дарозе сапраўднага дабра сярод розных сумненняў і спакус. У малітве просім Бога, каб блаславіў Вас і падтрымліваў у кожнай справе.
Парафіяльная рада і вернікі з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Сардэчна дзякуем усім, хто прымаў на начлег, частаваў пасілкамі, з вялікай зычлівасцю сустракаў удзельнікаў сёлетняй пешай пілігрымкі з Гродна ў санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі. Асаблівым чынам дзякуем жыхарам вёскі Станевічы і навакольных вёсак за вялікую гасціннасць і цудоўны клімат. Выразам нашай удзячнасці з’яўляецца малітоўная памяць. Узгадваем пра Вас перад Богам і молімся, каб Усемагутны адорваў Вас патрэбнымі ласкамі.
З удзячнасцю і выразамі павагі ўдзельнікі XVI Пешай пілігрымкі Гродна–Рось

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.