ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Молімся ў інтэнцыі кананізацыі Мар’яны Бярнацкай!

На шляху да святасці

Усё больш жанчын, асабліва ўдоў, свекрывей і нявестак, звяртаюцца да бл. Мар’яны Бярнацкай як да апякункі. Яе заступніцтва перад Богам выпрошваюць цэлыя сем’і, а таксама сужэнствы, якія не могуць мець дзяцей, і жанчыны ў бласлаўлёным стане. Падчас ІІ Сусветнай вайны бл. Мар’яна Бярнацкая аддала жыццё ўзамен за ацаленне цяжарнай нявесткі.
    Ужо традыцыйна ў 2-ую суботу ліпеня на месцы трагічнай падзеі ў Навумавічах каля Гродна адбываюцца ўрачыстасці на ўспамін расстраляных падчас ІІ Сусветнай вайны жыхароў Гродна і Ліпска, сярод якіх была і Мар’яна Бярнацкая. Сёлета ў іх прыняла ўдзел і дэлегацыя з Польшчы, радзімы бласлаўлёнай, разам з яе праўнукамi Станіславам Бэтко i Гражынай Сэрафін.
Гражына Сэрафін, праўнучка бл. Мар’яны БярнацкайУ маім родным доме шмат расказвалі пра прабабулю і пра значэнне таго ўчынку, на які яна рашылася. Бабуля Ганна часта даставала з шафы здымак Мар’яны, цалавала яго і з вялікай пашанай гаварыла: “Мая мама”. Ніколі не сказала пра яе дрэннага слова. Памерла 4 гады таму ва ўзросце 98-мі гадоў. Усім сваім жыццём яна праз пакорнасць і любоў сведчыла пра тое, што Пан Бог існуе і што варта прысвячаць Яму сябе.
    Прабабуля заўсёды была для нас святасцю, авеянай пэўнай таямніцай. Разам з тым, яна з’яўлялася часткай нашай сям’і, звычайнай жанчынай, адважнай маці. Веліч учынку бл. Мар’яны заключаецца ў тым, што яна пайшла на смерць за сваю нявестку, не за сына. Лічу, што некаторыя жанчыны паступілі б інакш: спачатку ратавалі сваё дзіця, таму што, гледзячы па-людску, уласны сын для маці значна бліжэйшы. Аднак бл. Мар’яна вырашыла аддаць сваё жыццё за нявестку, якая чакала дзіця. Гэта вялікая мудрасць свякрові і бабулі і, разам з тым, вялікая мудрасць адданай маці, якая не пакідае сваё дзіця ў самыя складаныя хвіліны, знаходзіцца побач да самага канца.
    Прысутныя на ўрачыстасці вернікі маліліся ў адной інтэнцыі:  каб Бог захаваў свет ад войнаў, голаду і агнюПрысутнасць столькіх людзей з розных куткоў Беларусі і Польшчы, якія штогод прыбываюць на Фарты ў Навумавічах, каб ушанаваць чарговую гадавіну мучаніцкай смерці бл. Мар’яны, сведчыць пра тое, што Бог вельмі палюбіў маю прабабулю і праз яе стаў дзейнічаць. Любоў вялікая і ніколі не вядома, калі і ў якіх акалічнасцях яна праявіцца. Зусім не абавязкова заканчваць вядомыя навучальныя ўстановы, каб стаць мужным чалавекам. Подзвіг, раўназначны подзвігу св. Максімільяна Кольбэ, здзейсніла звычайная вясковая жанчына…
   
Станіслаў Бэтко, праўнук бл. Мар’яны Бярнацкай   Ва ўрачыстасці на ўспамін той страшнай трагедыі, якая адбылася ў лесе ў Навумавічах, дзе была расстраляна мая прабабуля, я ўдзельнічаю ўжо 4-ты год запар. І кожны раз вяртаюся духоўна ўзмоцнены. Вельмі ганаруся тым, што з маёй сям’і паходзіць адважная асоба, якая словы з Евангелля “ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх” (Ян 15, 13) перамяніла ва ўзорны ўчынак.
    Мне здаецца, сучасныя людзі ўцякаюць ад цярпення, усімі спосабамі стараюцца вызваліцца ад яго. Яны не здольны прымаць жыццёвыя ўдары. Лёгка ламаюцца, губляюць сэнс усяго, слабеюць нават пад невялікім цяжарам, бачачы першую большую перашкоду. У той жа час бл. Мар’яна прыгадвае нам, што цярпенне ўпісана ў кожную чалавечую гісторыю. Вучыць цярплівасці ў нясенні крыжа і ўспрыманні жыцця такім, якое яно ёсць.
 Пасля заканчэння ўрачыстасцей многія яшчэ трывалі ў цішыні  на малітве, дзякуючы ўсім сведкам веры за іх вялікую адвагу   У сваім зямным жыцці мая прабабуля прайшла вельмі многае. Жыла ў неспакойны час, калі адбываліся 2 сусветныя вайны. Вельмі рана адчула сірочую долю. Дасканала ведала, што значыць голад і нягоды. Шмат выцерпела з-за смерці дзяцей і мужа. Нягледзячы на гэта, яна ўсё яшчэ ўмела цешыцца жыццём, пялегаваць спакой у сэрцы і паглыбляць сваю веру. Штодня малюся аб тым, каб Бог даваў мне такую веру, якую мела мая прабабуля!
    Я вельмі хачу, каб культ бл. Мар’яны Бярнацкай далей развіваўся на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, дзе яна была расстраляна, а таксама на тэрыторыі Элцкай дыяцэзіі ў Польшчы, з якой паходзіла і дзе жыву зараз я. Хачу, каб пра яе і пра веліч яе гераічнага подзвігу ведала як мага больш людзей.
    З лютага гэтага года ў парафіяльным касцёле ў Ліпску – роднай мясцовасці маёй прабабулі – кожную 2-ую суботу месяца адпраўляецца св. Імша ў інтэнцыі яе кананізацыі. Вернікі складаюць просьбы, якія ўзносяцца да Пана Бога праз заступніцтва бл. Мар’яны Бярнацкай, і падзякі за атрыманыя ласкі. Заахвочваю ўсіх людзей добрай волі да шчырай малітвы аб яе хуткай кананізацыі!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.