ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

24 чэрвеня 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
СВ. АПОСТАЛАЎ ПЯТАРА І ПАЎЛА

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Салабуду з нагоды Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, сілы і трываласці на кожны дзень, непахіснай веры і надзеі, а таксама штодзённага аптымізму і супакою ў сэрцы.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Залогу з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення, здароўя, радасці, аптымізму, моцнай веры, сілы ў абвяшчэнні Евангелля, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жырмунаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пятру Марцінцу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем Божага бласлаўлення, усіх дароў Святога Духа на кожны дзень, нястомнай апекі Панны Марыі і святога Заступніка, а таксама моцнага здароўя і добразычлівых людзей побач.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Азёраў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Лазоўскаму з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, усіх неабходных ласкаў ад Хрыста, моцнага здароўя, супакою ў сэрцы, душэўнай раўнавагі, а таксама добразычлівых людзей побач.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Струбніцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя віншаванні, спалучаныя з малітвай: Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, радасці, моцнага здароўя. Няхай святы Заступнік і Маці Божая атуляюць Вас апекай. За дабро, плён працы, разважлівасць, чулае сэрца і лагодную ўсмешку, клопат аб святыні і парафіянах, прыклад веры і набожнасці мы вельмі ўдзячныя Вам.
Парафіяне з Варнянаў і вернікі з капліцы ў Вароне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Каўшуку з нагоды пачатку святарскага жыцця ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, добрых і верных людзей побач, моцнай веры, нязгаснай надзеі. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Твайго жыцця, Маці Божая атуляе плашчом сваёй апекі, а Святы Дух асвячае выбраны шлях, каб ён прыносіў шчодры плён.
Вернікі з парафіі св. Францішка з Асізі ў Свіслачы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, стойкасці, аптымізму, а таксама нязгаснага запалу веры, надзеі і любові.
Вернікі з парафіі Доцішкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя віншаванні. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена Божай радасцю, святлом, ласкай. Няхай добры Бог адорвае бласлаўленнем, Езус Хрыстус ахоўвае ад бед, а Маці Божая, святы Заступнік і Анёл-ахоўнік нястомна трымаюць у сваёй апецы. Няхай паслуга будзе напоўнена моцай і дарамі Святога Духа, а здароўе і цярплівасць ніколі Вас не пакідаюць. Заўсёды памятаем пра Вас у сваіх малітвах!
Вернікі з вёсак Мештуны, Скярсі і Вялікае Сяло, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жалудка, а таксама сям’я Шчэтко
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Рушніцкам з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, сіл у рэалізацыі Божых планаў, нястомнай апекі святога Заступніка і зычлівых людзей на святарскім шляху. Шчыра дзякуем Вам за час, які нам прысвячаеце, за адданую службу ў парафіі, абвяшчэнне Божага слова, цудоўны прыклад веры і мудрасці, адкрытае сэрца і нястомны клопат пра кожнага з нас.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Каробчыцаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем пажаданні: моцнага здароўя, сіл, душэўнага супакою, моцы і цярплівасці на святарскім шляху, радасці, а таксама людской дабрыні і любові. Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жодзішкаў, вернікі з в. Андрэеўцы, а таксама сям’я Кагарка з дзецьмі, в. Навасёлкi
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды Імянін і 18-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет сардэчных пажаданняў: Божых ласкаў, дароў Святога Духа на доўгія гады святарскай паслугі, нястомнай дапамогі святога Заступніка, Божай міласэрнасці, поспехаў, здароўя, душэўнага супакою і радасці на кожны дзень.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Індуры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, апекі Беззаганнай Маці, святога Заступніка, моцнага здароўя, добрага настрою і душэўнага супакою. Шчасці Божа!
Люцыя Лабэцкая і Станіслава Сідаровіч, а таксама Ружанцовае кола св. Юзафа з парафіі Воўпа
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Яну Сарэлу і Яну Рэйшалю з нагоды Імянін перасылаем шчырыя пажаданні: здароўя, сапраўднай радасці і светлай надзеі, шчырых і сумленных людзей на жыццёвым шляху, міласэрнасці, поспехаў, нязгаснага душэўнага цяпла ў складаным святарскім служэнні.
Генрых Дзямешчык, Мар’я Вішнеўская з сям’ёй, Воўпа
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Усемагутны ўзнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю і нязгасным запалам, Панна Марыя заўсёды атуляе мацярынскім плашчом, а Ян Хрысціцель спадарожнічае ва ўсіх справах. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітвы і цярплівасць да нас. Няхай міласэрны Бог блаславіць Вашых бацькоў!
Легіён Марыі, малітоўная група Добрага Пастыра, апостальства “Маргарытка”, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, касцёльны камітэт і ўдзячныя вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем букет шчырых пажаданняў. Няхай добры Бог памнажае Вашу веру, дае шмат сіл і здароўя, Святы Дух шчодра адорвае мудрасцю, Маці Божая ахінае сваёй апекай і любоўю, а святы Пётр заўсёды спадарожнічае ва ўсіх жыццёвых справах. Жадаем таксама зычлівасці і любові ад кожнага чалавека, якога сустракаеце на сваім шляху. Дзякуем за добрае сэрца і цудоўны прыклад веры.
З малітвай, Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Крупава і капліцы ў Вайдацішках
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шанчуку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай усё Ваша жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю, Збаўца вядзе па цудоўнай дарозе святарства, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гожы
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Ян Гавецкі! З нагоды Імянін прагнем скласці найлепшыя пажаданні. Няхай настрой вясёлы Будзе ў Вас не толькі ў гэты дзень, У дзень Вашага Анёла, Які аберагае і вядзе. Справы Вашыя, даручаныя Богам, Няхай множацца няспынна пры кожным дні. Разам мы акажам дапамогу, Нам ж не цяжка працаваць, ані!
Апостальства “Маргарытка”, Легіён Марыі і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Яновічу з нагоды Дня нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення і толькі радасных хвілін. Няхай Хрыстос будзе Вам Правадніком, Святы Дух нястомна ўдзяляе свае дары, а Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды Вамі апекуецца. Дзякуем за прыклад набожнасці, а таксама за тое, што Вы з намі.
Апостальства “Маргарытка” і Легіён Марыі з парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем апекі Найсвяцейшай Маці, усіх дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, зычлівых людзей побач. Дзякуем за добрае сэрца, мудрыя парады і час, які ахвяруеце для нас.
Вернікі з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віталію Чургану з нагоды Дня нараджэння перасылаем шчырыя пажаданні: здароўя, сапраўднай радасці і светлай надзеі, шчырых і сумленных людзей на жыццёвым шляху, міласэрнасці і велікадушнасці, поспехаў і нязгаснага душэўнага цяпла ў святарскім служэнні.
Ружанцовае кола МБ Чанстахоўскай, Юрацішкі
❧✿☙
Паважанаму Айцу Паўлу Раманчуку з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, сіл, стойкасці, зычлівых людзей побач, усіх ласкаў ад Пана і моцнай нязгаснай веры. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а паслуга прыносіць радасць і шчодры плён.
Рыцарства Беззаганнай, Адарацыйнае кола і вернікі з парафіі МБ Анёльскай у Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Імянін жадаем здароўя, шчасця, ажыццяўлення мар, Божых ласкаў і шмат радасных момантаў. Няхай Дух Святы асветліць кожны дзень святарскага служэння, Езус будзе Вашым Сябрам, а Марыя з любоўю прытуляе да сэрца.
Вернікі з парафіі Галынка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Паўлюкевічу з нагоды Імянін і 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў жадаем Хрыстовай любові, Божага бласлаўлення, плёну ў душпастырскай працы. Няхай святы Заступнік засцерагае ад няшчасцяў і дапамагае ў кожную хвіліну жыцця, Маці Божая нястомна трымае ў сваёй апецы, а дабрыня і зычлівасць, якую Вы дорыце людзям, заўсёды да Вас вяртаецца. Будзьце і надалей для нас прыкладам моцнай веры і набожнасці.
З удзячнасцю і малітвай, парафіяне з касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды Імянін і 13-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем здароўя, радасці, стойкасці, шчасця, шмат Божых ласкаў, апекі Панны Марыі і святога Заступніка. Няхай святы Дух удзяляе свае дары, а Анёл-ахоўнік сярод белых руж пляце Вам вянок!
Вернікі з парафіі Шылавічы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін жадаем здароўя, душэўнага супакою, радасці і шчодрага плёну ва ўсіх справах. Няхай кожны дзень будзе багаты верай, надзеяй і любоўю, якімі Вы так шчодра дзеліцеся з вернікамі! Няхай добры Бог стала Вас бласлаўляе, Панна Марыя выпрошвае ў свайго Сына неабходныя для Вас ласкі, а святы Заступнік заўсёды будзе побач. Дзякуем Вам за ахвярную працу на карысць Богу і людзям, клопат пра парафіян, добрыя словы і ўчынкі.
Касцёльны камітэт, парафіяне, моладзь, апостальства “Маргарытка” і малітоўная група МБ Кангрэгацкай з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця, напоўненых шчасцем, радасцю, душэўным супакоем і людской зычлівасцю. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя мае Вас у сваёй апецы, а святы Заступнік нястомна выпрошвае ў Бога патрэбныя дары і дапамагае ў плённай паслузе.
З павагай і ўдзячнасцю, парафіянкі з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, Божага бласлаўлення ва ўсіх справах, шчодрых дароў Святога Духа. Мы ўдзячны Пану Богу за дар Вашага паклікання, а Вашым бацькам – за тое, што выхавалі Вас у хрысціянскай веры. Няхай нашы малітвы будуць для Вас духоўнай падтрымкай.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Раманоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгага і поўнага радасці жыцця, бясконцых сіл. Няхай Вас заўсёды ахінаюць промні Божай міласэрнасці, Святы Дух адорвае шчодрымі ласкамі, Найсвяцейшая Маці нястомна Вамі апекуецца, Пан Езус валадарыць у сэрцы, а святы Заступнік заўсёды будзе побач.
Ружанцовыя колы і вернікі з Радуні
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Радзюку і Паўлу Урбану з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя, радасных дзён, шмат сіл у пераадоленні цяжкасцей, моцнай веры, нязгаснай надзеі і сапраўднай Божай любові. Заўсёды будзьце акружаныя промнямі Божай міласэрнасці, моцай Святога Духа і апекай Найсвяцейшай Панны Марыі і святых Заступнікаў.
З павагай і малітвай, вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Савіцкаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, радасці, сіл і стойкасці, людской зычлівасці, апекі Бога і святога Заступніка, а таксама радасці на кожны дзень. Няхай Бог адорвае Вас сваімі ласкамі!
Ружанцовае кола з в. Вінцукі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды Імянін і 19-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай сэрца штодня поўніцца радасцю ад выконваемай душпастырскай паслугі, здароўе не падводзіць, побач будуць добрыя і зычлівыя людзі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца.
Удзячныя парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Макараўцаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Мазану з нагоды святарскіх пасвячэнняў і Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай зерне, засеянае Вамі на Божай ніве, прыносіць шчодры плён. Жадаем моцнага здароўя, сіл для абвяшчэння Божага слова, радасці і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Усемагутны, які паклікаў Вас да святарскага служэння, дапамагае ў рэалізацыі паслугі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі ласкамі.
Удзячныя вернікі з Макараўцаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Паўлу Шанчуку і Паўлу Урбану з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, цярплівасці і аптымізму. Прыклад Вашай высокай веры, міласэрнасці і шчырай службы Богу з’яўляецца ўзорам для кожнага верніка. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом, Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае над Вамі і засцерагае ад усякага зла.
Вернікі з парафіі Найсвяцейшай МБ Шкаплернай, Прывалка
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Пузыну, Яну Варанецкаму і Паўлу Эйсманту з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай радасць працінае Ваша жыццё, асвячае кожны дзень і заспакойвае надзённыя клопаты. Няхай святы Заступнікі і Маці Божая ахінаюць сваёй апекай. Дзякуем за тое, што Вы з намі і для нас.
Вернікі з касцёла св. Міхала Арханёла ўАшмянах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Барысевiчу з нагоды Імянін жадаем сіл, цярплівасці і стойкасці ў святарскай паслузе. Будзьце сапраўднай зброяй у руках Хрыста, навяртайце людзей да Бога, а сваім жыццём давайце сведчанне Яго любові і штодзённай прысутнасці. Усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Панны Марыі. Няхай святы Заступнік будзе Вам падтрымкай і прыкладам у веры.
З малітвай, вернікі з Наваельнi
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Андрэй Кеўлюк! З нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў шчыра жадаем Вам Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Панны Марыі, здароўя, радасці, цярплівасці, душэўнага супакою, людской зычлівасці і сіл для нялёгкай службы на карысць Богу і людзям.
З малітвай, вернікі з парафіі Божага Цела, Крамяніца
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Паўлу Безляповічу і Паўлу Скубу з нагоды Імянін жадаем мноства Божых ласкаў, стойкасці, моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і запалу для абвяшчэння Божага слова. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае пераадольваць усе цяжкасці, а Божае слова, што засяваеце ў нашых сэрцах, выдасць стакротны плён.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Здіславу Пікулу, Алегу Жураўскаму і Казіміру Мураву з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Панна Марыя ахінае Вас цеплынёй свайго сэрца, Святы Дух шчодра адорвае ласкамі, Усемагутны нястомна чувае над Вамі, а святарская паслуга прыносіць радасць і шчодры плён.
З удзячнасцю, парафіяне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.