ГРОДНА
Субота,
29 студзеня
2022 года
 

Варта ведаць (123)

Варта ведаць

☞ Савет кардыналаў (К-9) перадаў Святому Айцу Францішку праект новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі. На 25-ай сесіі Савета быў падрыхтаваны першы тэкст, у якім Папа пазней зробіць заўвагі і папраўкі, на яго думку правільныя, карысныя і неабходныя. У дакуменце Савет падкрэсліў, што розныя элементы цяперашняй рэформы Рымскай курыі ўжо ўведзены на працягу 5-ці гадоў дзеяння да К-9.

    ☞ Аргенцінскія актывісты pro-life сабралі ў сваёй краіне больш за 400 тыс. подпісаў супраць закона аб абортах, які зараз абмяркоўваецца ў парламенце. Ён прадугледжвае пазбаўленне крымінальнай адказнасці і пакарання за перапыненне цяжарнасці. Напярэдадні прыхільнікі новага законапраекту падалі ў парламент 70 тыс. подпісаў за яго законнае ўрэгуляванне. На дадзены момант аборты ў краіне лічацца нелегальнай справай. Выключэнне складаюць толькі сітуацыі пагрозы жыцця маці або факт, што цяжарнасць наступіла ў выніку згвалтавання.
   
   ☞ Ганконг (Кітай) стане наступным этапам Пілігрымкі даверу па Зямлі, якую арганізуе экуменічная супольнасць Тэзэ. Сустрэча больш за 15-ці тыс. маладых хрысціян з усяго свету адбудзецца 8–12 жніўня 2018 года. У сустрэчы, між іншым, прымуць удзел англіканскі арцыбіскуп Ганконга Пол Квонг, мясцовы каталіцкі біскуп кардынал Джон Тонь Хон і пастыр Са Шынья ІТ Эрык, старшыня Хрысціянскай савета Ганконга. У праграме, як заўсёды, сумесныя малітвы, медытатыўныя спевы, біблейскія разважанні, чуванні ў цішыні і інш.
     
   ☞ Пасля шматгадовых намаганняў католікі вярнулі касцёл св. Клямента ў Севастопалі ў Крыме (Расія), закрыты для рэлігійнага культу ў 1936 годзе. У 1958 годзе святыня была перароблена ў кінатэатр, які дзейнічаў да 2006 года. З таго часу будынак стаяў зачынены. Рашэнне аб вяртанні святыні, якая знаходзіцца ў цэнтры горада, прынялі мясцовыя ўлады. Дапаможны біскуп Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі Яцэк Пыль, які мае рэзідэнцыю ў Крыме, сказаў, што “вяртанне касцёла св. Клямента каталіцкай супольнасці з’яўляецца надзвычайнай падзеяй”.
   
   ☞ Скончаны працы, звязаныя з пераносам помніка папу Яну Паўлу ІІ у французскім горадзе Плоэрмель. Манумент перамешчаны на 30 метраў ад месца, дзе ён быў пастаўлены ў 2006 годзе, і цяпер знаходзіцца на тэрыторыі каталіцкай гімназіі Сакрэ-Кёр. Прычына? Прысутнасць помніка, на якім змяшчаецца каталіцкі крыж, у публічнай прасторы палічылі незаконнай. Як інфармуе агенцтва “AFP”, помнік будзе вернуты на папярэдняе месца. Вакол папскага манумента ўжо на новым месцы будзе арганізавана рэлігійная прастора засяроджання і малітвы, прысвечанай св. Яну Паўлу ІІ

credo.pro; gosc.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  337

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.