ГРОДНА
Субота,
29 студзеня
2022 года
 

ХІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Калі Езус ізноў пераправіўся ў чаўне на другі бераг, сабралася да Яго мноства народу. А быў Ён каля мора. І вось прыходзіць адзін з кіраўнікоў сінагогі па імені Яір і, убачыўшы Яго, падае да Ягоных ног і моцна просіць Яго, кажучы: “Дачушка мая памірае, прыйдзі, ускладзі на яе рукі, каб яна выздаравела і жыла”. І пайшоў з ім Езус. А вялікі натоўп ішоў за Ім, і ціснуліся да Яго.
    І прыходзяць ад кіраўніка сінагогі і кажуць: “Дачка твая памерла, чаго ты яшчэ турбуеш Настаўніка?”. Але Езус, пачуўшы сказаныя словы, кажа кіраўніку сінагогі: “Не бойся, толькі вер!”. І не дазволіў нікому ісці за сабою, апрача Пятра, Якуба і Яна, брата Якуба. І прыходзіць у дом кіраўніка сінагогі. І бачыць Ён мітусню, плач і вялікае галашэнне. І, увайшоўшы, кажа ім: “Чаго мітусіцеся і плачаце, дзіцё не памерла, але спіць”. І смяяліся з Яго. Але Ён, выгнаўшы ўсіх, бярэ з сабою бацьку і маці дзіцяці і тых, хто быў з імі, і ўваходзіць туды, дзе было дзіцё. І, узяўшы дзіцё за руку, кажа ёй: “Таліта, кум!” – што значыць: “Дзяўчынка, табе кажу, устань!”. І адразу ж устала дзяўчынка і пачала хадзіць. А было ёй дванаццаць гадоў. І замерлі ў вялікім здзіўленні. А Ён сурова загадаў ім, каб ніхто пра гэта не ведаў, і сказаў, каб далі ёй есці.
Мк 5, 21–24. 35b–43

Быць чалавекам веры
   Бог, наш Айцец, не хоча для нас цярпення. Адзінае Яго жаданне – каб мы пасяліліся з Ім у Валадарстве жыцця і спакою, дзе няма ні цярпення, ні слёз, ні смерці. Аднак, каб так магло стацца, Ён чакае ад чалавека веры, хаця б такой маленькай, як гарчычнае зярнятка.
    Сёння мы можам сустрэць Езуса і “дакрануцца” да Яго мноствам розных спосабаў. Перш за ўсё, праз удзел у Эўхарыстыі. Прымаючы св. Камунію, мы дакранаемся не да краю Хрыстовага плашча, а да самога Езуса! Адчуваем Яго аздараўленне ў целе і душы.
    Прыходзьма да Усемагутнага з чыстай і вольнай верай, бо да кожнага з нас Ён скіроўвае словы: “Не бойся, толькі вер”.
   
● Ці клапачуся я аб узрастанні сваёй веры?
   ● Ці здольны даверыцца Богу ў любой жыццёвай сітуацыі?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  337

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.