ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У часы Ірада, караля юдэйскага, быў адзін святар па імені Захарыя, з роду Абія. Жонка ягоная была з роду Аарона; і было імя яе Альжбета. Абодва яны былі справядлівымі перад Богам, жывучы беззаганна паводле ўсіх запаведзяў і наказаў Пана. Але не мелі дзіцяці, бо Альжбета была бясплодная; былі яны ўжо ў старым узросце.
    Калі Захарыя па вызначанай чарзе выконваў святарскае служэнне перад Богам, яму, паводле святарскага звычаю, выпаў лёс увайсці ў святыню Пана, каб кадзіць. Усё ж мноства народу малілася звонку падчас каджэння. І з’явіўся яму анёл Пана, які стаяў з правага боку кадзільнага ахвярніка. І збянтэжыўся Захарыя, калі ўбачыў яго, і страх ахапіў яго. Анёл жа сказаў яму: “Не бойся, Захарыя, бо выслухана просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына і назавеш яго імем Ян. І будзе табе радасць і вяселле, і шмат хто ўзрадуецца нараджэнню ягонаму. Бо ён будзе вялікі ў вачах Пана, і не будзе піць ні віна, ні хмяльнога напою, і напоўніцца Святым Духам яшчэ ва ўлонні маці сваёй. І многіх з сыноў Ізраэля наверне да Пана Бога іхняга. І пойдзе перад Ім у духу і моцы Іллі, каб звярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, непаслухмяных да разважлівасці справядлівых, каб падрыхтаваць для Пана народ дасканалы”.
Лк 1, 5–17

Быць голасам надзеі
   Ян Хрысціцель быў голасам, які прадвяшчаў прыход Месіі, голасам, што не засланяў сабой таго, што важнейшае – Слова, паколькі “трэба, каб Ён узрастаў, а я памяншаўся”. Ян першым указаў сваім вучням, а разам з тым і тлумам, на Езуса як чаканага на працягу стагоддзяў Збаўцу свету.
    Трэба, каб і мы былі такім голасам, што нясе жыватворнае Слова Езуса Хрыста, Добрую Навіну, надзею. Нават калі гэта будзе патрабаваць ад нас шмат намаганняў і перамогі над сабой, нават калі сустрэнемся з непрыяззю ці варожасцю з боку натоўпаў і сучасных Ірадаў, што чакаюць, магчыма, іншага паслання, будзьма голасам самога Езуса! Дазвольма, каб Ён стаў зместам нашых слоў і нашага жыцця!
   
● Ці магу я “памяншацца”, каб іншыя маглі ўзрастаць?
   ● Ці слухаю голас Пана?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.