ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

27 мая 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
corpus christi

❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды 27-ай гадавіны біскупскай сакры прагнем скласці сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай пастырскай паслугі, Езус заўсёды будзе Сябрам, а Марыя прытуляе да сябе.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай на Вас шчодра сыходзяць Божыя ласкі, стала адчуваецца апека Божай Маці і святога Заступніка, дары Святога Духа ўмацоўваюць, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі. Жадаем моцнага здароўя, сіл і стойкасці на выбраным шляху, а таксама штодзённай радасці і надзеі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды 8-годдзя святарскай паслугі перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, радасці і цярплівасці, Божай ласкі і няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Жадаем такой моцнай веры, як самы вялікі дыямент, такой нязгаснай надзеі, як гарачае летняе сонца, такой вялікай Божай любові, як увесь Сусвет. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню, адкрытасць, мудрыя парады і клопат пра нас і касцёл.
Былыя парафіяне з вёсак Падвялікае, Рандзілаўшчына, Скрундзі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды 8-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем здароўя, радасці, задавальнення ад выконваемай паслугі. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае сваім святлом, а Маці Божая прытуляе да сэрца. Прагнем выказаць словы ўдзячнасці за добразычлівасць, культуру, шчырасць і сардэчнасць. Дзякуем за даступнае тлумачэнне Божага слова і катэхізацыю. Нізкі паклон бацькам за сына святара.
З павагай, вернікі з парафіі Мсцібава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем стойкасці, душэўнага супакою, радасці і ўсяго самага лепшага. Няхай Вам спадарожнічае блізкасць Таго, Хто паклікаў на святарскі шлях. Няхай Бог вядзе Вас прамымі сцежкамі, адорвае здароўем і сілай на доўгія гады жыцця, дазваляе як мага даўжэй служыць будаўніцтву Яго Валадарства на зямлі.
З малітвай і павагай, парафіяне з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Радзевічу з нагоды 20-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сілы і стойкасці, веры, надзеі і любові. Дзякуем за ўдзяленне сакраманту Эўхарыстыі, абвяшчэнне Божага слова, ахвярную працу, цярплівасць, дабрыню і веліч сэрца. Аддзяч, Божа!
Сям’я Мінько з Бярозаўкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды 20-годдзя святарства перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, мудрасці, цярплівасці. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена Божай радасцю, святлом, ласкай. Няхай добры Бог адорвае бласлаўленнем, Езус Хрыстус ахоўвае ад бед, а Маці Божая, святы Заступнік і Анёл-ахоўнік нястомна трымаюць Вас у сваёй апецы.
Вернікі з Бярозаўкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Чэславу Паўлюкевічу з нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя на доўгія гады паслугі, верных людзей побач, усіх Божых ласкаў і нястомнай апекі Панны Марыі. Жадаем такой моцнай веры, як самы вялікі дыямент, такой нязгаснай надзеі, як гарачае летняе сонца, такой вялікай Божай любові, як увесь Сусвет. Няхай добры Бог за ўсё Вас узнагародзіць!
З малітвай і павагай, сем’і Радзевіч з Радуні, Ліды і Бярозаўкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Яну Рэйшалю з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў і юбілею 60-годдзя складаем букет сардэчных віншаванняў. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашага жыцця, Маці Божая атуляе плашчом сваёй апекі, а Святы Дух адорвае ўсімі неабходнымі ласкамі. Шчыра дзякуем за добрае сэрца, заўсёды адкрытае на нас, за ўвагу і клопат. Аддзяч, Божа!
З малітвай, жыхары в. Мештуны і вернікі з в. Скярсі
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Канонік Ян Рэйшаль! Сардэчна віншуем Вас з нагоды 60-годдзя з дня нараджэння і 26-ай гадавіны святарскай паслугі ў жалудоцкім касцёле. Няхай ад Бога Айца Вам здароўе і сіла даецца, і як сэрца Езуса, праменіцца Вашае сэрца. Няхай ад Святога Духа сыходзяць на Вас мудрасць і ўменне, а ад Маці Божай – разважнасць і ласкавасць. Жадаем шчасця бясконца многа, святла ў жыцці, нястомнай энергіі ў штодзённай паслузе, людской добразычлівасці і моцнага здароўя.
З павагай, вернікі з капліцы Ліпічна
❧✿☙
Паважаным Айцам Пробашчу Вітольду Пяцельчыцу, Віталю Слуку, Яну Асіповічу, Віталію Сярко з нагоды ўрачыстасці Спаслання Святога Духа жадаем, каб жыццё складалася толькі з добрых спраў. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом, каб шлях, па якім мы крочым разам з Вамі, быў плённы.
Кола Жывога Ружанца св. Максімільяна са Шчучына
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Канонік Ян Рэйшаль! З нагоды юбілею складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе кожны дзень святарскай паслугі, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды, а святы Заступнік нястомна абараняе і асцерагае. Выражаем пашану і ўдзячнасць за натхнёную працу на ніве Пана, за мудрыя навукі, якія дапамагаюць нам быць сапраўднымі хрысціянамі, за імкненне наблізіць нас да Бога. Ад усяго сэрца дзякуем за ахвярную службу Богу і людзям.
Вернікі з Жалудка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Яну Рэйшалю з нагоды юбілею перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: моцнага здароўя на доўгія гады, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за больш чым 20-гадовую нялёгкую працу ў нашай святыні і яе рамонт пасля пажару. Дзякуем за адданасць людзям.
Шчасці Божа! З малітвай і павагай, вернікі з Моцевічаў
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Валерый Лісоўскі! З нагоды Дня нараджэння жадаем, каб міласэрны Бог узнагародзіў Вас моцным здароўем, стойкасцю, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай, а Святы Дух асвячае дарогу і дорыць супакой. Шчасці Божа!
Парафіяне з касцёла Імя НПМ, Вярэйкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Урбановічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: шчодрых дароў Святога Духа, усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка, шмат сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху.
Апостальства “Маргарытка” з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Бураку з нагоды 16-ай гадавіны прэзбітэрскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца жадаем вялікай ласкі ад Бога. Няхай той дар святой паслугі, які Вы атрымалі ад Святога Духа і аддаеце людзям, вяртаецца да Вас у бязмежнай Божай міласэрнасці. Здароўя Вам, апекі і бласлаўлення Найсвяцейшай Маці, а таксама малітоўнай падтрымкі ад усіх, за каго моліцеся.
Вернікі з парафіі Лаздуны
❧✿☙
Паважанаму Кcяндзу Пробашчу Аляксандру Баклажцу з нагоды 15-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, аптымізму, надзеі, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай кожны дзень душпастырскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён. Мы ўдзячны Вам за адданую службу ў нашай парафіі, абвяшчэнне Божага слова, цудоўны прыклад веры і мудрасці, адкрытае сэрца і нястомны клопат аб кожным з нас. Няхай Святы Дух умацоўвае Вас сваімі дарамі, падтрымлівае ў абвяшчэнні свету Добрай Навіны, адорвае стойкасцю і мудрасцю, Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды апекуецца, а Анёл-ахоўнік падтрымлівае, асабліва ў цяжкія хвіліны жыцця.
З малітвай, вернікі з парафіі Божага Цела, Крамяніца
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў, доўгіх гадоў жыцця і мноства радасных хвілін. Няхай Езус заўсёды будзе Сябрам, Святы Дух асвячае кожны дзень святарскага сужэння, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а святы Заступнік апекуецца Вамі. Вельмі чакаем сустрэчы ў суражскай капліцы.
Малітоўнае кола “Маргарытка”
❧✿☙
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Імянін, Дня нараджэння і чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, радасці і цярплівасці ў нялёгкай паслузе. Жадаем моцнай веры, нязгаснай надзеі і бязмежнай Божай любові.
З памяццю ў малітве, былыя парафіяне са Студзенікаў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды 35-годдзя святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення ад Усемагутнага і толькі радасных хвілін у жыцці. Няхай Езус Хрыстус будзе Правадніком на ўсіх жыццёвых шляхах, Святы Дух нястомна ўдзяляе свае дары і дапамагае ў святарскім служэнні, а Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца Вамі і будзе побач.
Парафіяне з Новай Руды
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Мураву з нагоды 24-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем шчырыя пажаданні. Мы, парафіяне, удзячны Богу за тое, што маем магчымасць удзельнічаць у св. Імшы, слухаць Божае слова, якое робіць нас больш добрымі і міласэрнымі. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цяплом, радасцю, дабрынёй, любоўю, надзеяй і верай. Сардэчна жадаем мноства сіл, цярплівасці, нястомнага запалу ў служэнні Богу і моцнага здароўя.
Парафіяне з касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла, Жупраны
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем нязгаснага запалу веры, моцнага здароўя, сіл і радасці. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божай любоўю і міласэрнасцю, а Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца, асабліва ў цяжкія хвіліны жыцця.
Дыяцэзіяльнае апостальства дапамогі чыстцовым душам
❧✿☙
Дарагому Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды 5-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў і Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады, шмат радасці, сіл і стойкасці, цярплівасці ў душпастырскай паслузе, людской добразычлівасці, Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай і святога Заступніка. Няхай кожны Твой дзень будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці.
З малітвай, бацькі і брат з сям’ёй
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды 15-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай у Вашым жыцці будзе больш цяпла, зразумення, падтрымкі ад людзей. Няхай добры Бог адорвае радасцю, цярплівасцю і апраменьвае сваім святлом, а святы Заступнік абараняе кожны дзень. Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады.
Вернікі з Падбалоцця
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Міхалу Васількевічу з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем Божага бласлаўлення і плённай душпастырскай працы ў нашай парафіі. Няхай Бог бласлаўляе Вас на кожнае пачынанне, Святы Дух падтрымлівае сваімі дарамі, а Марыя ахінае мацярынскай апекай і любоўю, напаўняючы сэрца пачуццём бяспекі і спакою. Дзякуем бацькам за сына святара і жадаем ім мноства радасці.
Парафіяне з Ізабеліна

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.