ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

13 мая 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
zeslanie

❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін перасылаю мноства сардэчных пажаданняў: усіх Божых ласкаў, сталай апекі Маці Божай, мноства сіл, цярплівасці, нястомнага запалу ў пастырскай паслузе і моцнага здароўя.
С. Ірэна Златкоўская, генеральная настаяцельніца Супольнасці сясцёр дапаможніц чыстцовым душам
❧✿☙
Паважанай Сястры Вераніцы Блізнюк з нагоды Дня нараджэння складаем букет сардэчных пажаданняў, спалучаных з малітвай. Жадаем, каб Маці Божая апекавалася Вамі штодня, была побач у нялёгкія хвіліны, а Святы Дух узбагачаў дарамі душу, каб маглі і далей несці людзям свет Хрыстовага Евангелля. Вельмі ўдзячныя Вам за ўвагу да нашых маленькіх чытачоў. Аддзяч, Божа!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанай Сястры Ядзвізе Мяцеліцы з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены здароўем, шчасцем і радасцю. Няхай Святы Дух асвячае і вядзе Вас па Божых сцежках, а Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі.
Вернікі з парафіі Грандзічы
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Валерый Спірыдон! З нагоды Дня нараджэння жадаем Вам моцнага здароўя, радасці, шчасця. Прагнем выказаць таксама словы ўдзячнасці. Як хораша становіцца на сэрцы, калі збіраемся разам у касцёле на Імшы. Вы заўсёды сустракаеце нас добразычлівым позіркам. Нізкі паклон за культуру, шчырасць і сардэчнасць, за тое, што даступна тлумачыце Божае слова, якое робіць нас больш добрымі і міласэрнымі. Узносім да Пана малітвы і дзякуем за такога адукаванага, разумнага і сумленнага святара. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае сваім святлом кожны дзень жыцця, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, добры Бог адорвае ўсімі ласкамі, а святы Заступнік нястомна моліцца за Вас перад Божым алтаром.
З павагай, Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла ў Рандзілаўшчыне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Аляксандру Сушынскаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік нястомна апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае над Вамі і дапамагае годна перажываць кожны дзень.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Германішкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень праходзіць у радасці, сілы і запал да абвяшчэння Божага слова ніколі не пакідаюць, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Няхай Бог штодзённа адорвае Вас усімі сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Крамяніца
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Дзмітрый Урбановіч! З нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Вам шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цяплом, радасцю, дабрынёй, любоўю і надзеяй, вера з кожным днём толькі ўзмацняецца, а ўсё запланаванае рэалізуецца з дапамогай Бога і добрых людзей. Няхай душпастырская паслуга прыносіць шчодры плён, а наша малітва будзе для Вас падтрымкай у складаныя моманты.
З павагай, Легіён Марыі і Ружанцовае кола з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Гарачыя малітвы да алтара ўзносім. У Пана Бога ласкаў для Вас мы шчодрых просім. Каб жылі спакойна на гэтай даліне, І доўга працавалі на Гасподняй ніве. Каб, колькі зорак у небе Пан для нас стварыў, Столькі ж шчасця і здароўя Ён Вам падарыў.
Касцёльны камітэт, удзячныя парафіяне, дзеці і моладзь, Жамыслаўль
❧✿☙
Паважаны Айцец Пробашч Андрэй Агель! У Ваш Дзень нараджэння жадаем радасці, моцнага здароўя, сіл і стойкасці ў складанай душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае Вас мацярынскай любоўю і апекай, а таксама выпрошвае ў свайго Сына неабходныя ласкі. Дзякуем за мудрыя думкі, прыгожы прыклад веры, ахвярную працу і зычлівасць.
З павагай і малітвай, вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿☙
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог дадае Вам моцы, Дух Святы надзяляе мудрасцю і спакоем, Езус служыць прыкладам на святарскім шляху, а Маці Божая заўсёды засцерагае. Жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цярплівасці, мужнасці, добрых і спагадлівых вернікаў.
Рыцарства Беззаганнай і Адарацыйнае кола з парафіі МБ Анёльскай у Гродне
❧✿☙
Дарагі Ксёндз Юрый Садоўскі! Прыміце нашы цёплыя і шчырыя словы: У Дзень нараджэння хай Пан спашле Вам ласкі. У пакліканні ўзмацняе, бароніць, калі трэба, І простай, вернай сцежкай Вас вядзе да Неба. Сваім святарскім сэрцам спявайце Яму ў падзяку: За службу для Хрыста, за вялікую адзнаку. А мы Вам сёння шчыра ўсміхаемся І разам з пажаданнямі малітвы Богу ўзносім.
Удзячныя сем’і з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Урбану з нагоды Дня нараджэння прагнем скласці сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог ахінае Вас сваімі ласкамі, моцай і сілай, а таксама асвячае кожны дзень жыцця. Жадаем таксама спазнаваць зычлівасць і любоў ад кожнага сустрэтага на жыцёвым шляху чалавека.
Удзячныя вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважанай Сястры Вераніцы Блізнюк з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, патрэбных ласкаў, дароў Святога Духа, здароўя, прыгожага і шчодрага плёну ў паслузе. Няхай добры Бог, якому Вы даверылі свой жыццёвы шлях, бласлаўляе кожны дзень, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Дзякуем за чулае сэрца і клопат пра наш дзіцячы хор і малітоўную групу ADMA.
Моладзь, дзеці, закрыстыянін Здзіслаў і парафіяне са Смаргоні
❧✿☙
Шаноўнай Спадарыні Галіне Мазурчык, актыўнай парафіянцы, якая працуе ў касцёле ў Каробчыцах, з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, энергіі, людской зычлівасці і непахіснай веры. Дзякуем за аптымізм, добрае сэрца, чуласць, велікадушнасць, увагу і цяпло, якімі адорваеш нас і ўсіх навокал! Дзякуем Богу за тое, што Ты з намі. Няхай Маці Божая дадае Табе сіл і цярплівасці, а Святы Дух адорвае сваімі ласкамі.
Сем’і Шыраевых і Мазурчыкаў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Імянін, Дня нараджэння і чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем моц сардэчных пажаданняў. Няхай Хрыстос, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае любоўю і апекай, а Дух Святы нястомна адорвае сваімі дарамі. Моцнага здароўя, шчасця, радасці, усмешкі і доўгіх гадоў жыцця.
З павагай, былыя парафіяне з Поразава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Антонію Абухоўскаму з нагоды Імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, радасці, шчасця, добрых і справядлівых людзей побач, шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Пан Езус у сваёй міласэрнасці заўсёды чувае над Вамі і будзе Вашым Сябрам, дары Святога Духа асвячаюць жыццёвы і святарскі шлях, а святы Заступнік і Анёлахоўнік абараняюць у кожную хвіліну дня і ночы.
Парафіяльнай рада і вернікі з парафіі Сапоцкін, сям’я Касцюшка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Пытэлю з нагоды Імянін шчыра жадаем здароўя, мноства Божых ласкаў, радасці, шчасця, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Няхай радасць і супакой жывуць у Вашым сэрцы і заўсёды хапае людской добразычлівасці. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Васілішкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Лабану з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а праца на ніве Пана прыносіць багаты плён. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Беняконі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды 12-годдзя святарства перасылаем сардэчныя пажаданні. У малітвах просім, каб міласэрны Бог узнагародзіў Вас моцным здароўем, сілай, стойка- сцю, нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Найсвяцейшая Маці атуліць Вас і Вашых родных, а Святы Дух асвеціць жыццёвую дарогу. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітву, цярплівасць да нас. Жадаем шчасця і як мага больш радасных хвілін у гэты цудоўны дзень і на працягу ўсяго жыцця!
З павагай і малітвай, вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Грыцко з нагоды 15-годдзя святарскай паслугі перасылаем сардэчныя віншаванні. Няхай Ваша служба Богу і людзям будзе плённай, шчырай і бласлаўлёнай. Жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця, добразычлівых людзей побач. Шчыра дзякуем за добрае сэрца, навуку і радасць веры, якой дзеліцеся з намі.
Парафіяне з касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайскім і вернікі з капліцы Божай Міласэрнасці ў Хадзілонях
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Грыцко з нагоды 15-ай гадавіны святарства перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай штодзённыя жыццёвыя намаганні Вас акрыляюць і дапамагаюць заўважаць прыгажосць жыцця. Няхай Маці Божая заўсёды трымае Вас у сваей апецы, адорвае ўсімі неабходнымі ласкамі і падтрымлівае ў цяжкасцях, а міласэрны Езус кожны дзень прытуляе да свайго сэрца і бласлаўляе на добрыя ўчынкі.
Апостальства “Маргарытка”, Астрына

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.