ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

ІV ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў: “Я – добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак. А найміт і не пастыр, якому не належаць авечкі, калі бачыць, што прыходзіць воўк, кідае авечак і ўцякае, а воўк хапае і разганяе іх. Уцякае, бо ён найміт і не клапоціцца пра авечак. Я – добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне, як Мяне ведае Айцец і Я ведаю Айца. І жыццё сваё аддаю за авечак. Ёсць у Мяне і іншыя авечкі, якія не з гэтага двара. І гэтых Мне трэба прывесці, і яны будуць слухаць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін пастыр. За тое любіць Мяне Айцец, што Я аддаю жыццё сваё, каб узяць яго зноў. Ніхто не адбірае яго ў Мяне, але Я сам аддаю яго. Я маю ўладу яго аддаць і маю ўладу зноў узяць яго. Такую запаведзь Я атрымаў ад Айца Майго”.
Ян 10, 11–18

Знайсці сапраўднае шчасце
   Перад намі сёння стаіць постаць Хрыста, Добрага Пастыра. Гэта Ён “да водаў спакойных вядзе мяне, душу маю пажыўляе, накіроўвае мяне на сцежкі справядлівасці” (Пс 23). Ён, уваскрослы, застаецца з намі на звілістых шляхах гісторыі ажно да сканчэння свету. Чаму? Таму што належым да Яго аўчарні, у якой кожная авечка каштоўная, а ўсе іх яднае любоў.
    У гэты час давайце глыбей задумаемся над разважлівым падыходам да таго, што прапануе свет, каб у Езусе Хрысце, Добрым Пастыры, мы адкрылі і знайшлі сапраўднае шчасце.
   
● Якія падзеі дазволілі мне апошнім часам адчуць Божую любоў?
   ● Ці стараюся ўслухацца ў голас Бога?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.