ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

18 сакавіка 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ МУКІ ПАНА

❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, усіх дароў Святога Духа і Божага бласлаўлення на кожны дзень нялёгкай паслугі. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою, шчасця, сіл і радасці.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін перасылаем пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай Пан Езус, Найсвяцейшая Маці і Святы Дух апекуюцца Табой, даюць шмат сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў. Няхай усмешка заўсёды будзе на твары, а кожны дзень нялёгкай душпастырскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем.
Любячая мама з сям’ёй
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін жадаем стала ўглядацца ў крыж нашага Пана і Яго моцай пераадольваць усе цяжкасці. Няхай Марыя ўмацоўвае Вас, каб штодзённа адказваць Богу “fiat”, а ўсе святыя і святы Юзаф заступаюцца перад тронам Езуса, Добрага Пастыра, выпрошваючы патрэбныя сілы, каб даваць сведчанне веры. Аддзяч, Божа, за цудоўны прыклад набожнасці. Шчасці Божа ў далейшай пастырскай паслузе.
З павагай, вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: натхнення Святога Духа на кожны дзень пастырскай паслугі! Няхай святы Заступнік – апякун Божага Сына – выпрошвае ў Нябеснага Айца ўсе ласкі і вядзе па дарозе мужнасці, даверу, пакоры і святасці. Няхай кожны дар, які атрымліваеце ад Пана, становіцца падтрымкай на жыццёвым шляху.
Апостальства “Маргарытка” з парафіі Ліда-Фара
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды 45-годдзя складаем шчырыя і сардэчныя віншаванні. Няхай Пан Езус будзе шчодрым на свае ласкі, а Яго вялікае добрае сэрца адорыць Вас супакоем. Няхай Усемагутны ўзнагародзіць моцным здароўем, вытрымкай, любоўю і святлом, каб святарскі шлях быў шчаслівы і бласлаўлёны, а кожны дзень – ясны і радасны. Няхай Маці Божая прытуліць Вас да свайго сэрца, ахіне апекай, а Святы Дух шчодра ўдзеліць свае дары. Верым, што ўсе словы, скіраваныя да нас, засеюць у нашых душах зерне хрысціянскай дасканаласці. У сваіх малітвах дзякуем Богу за тое, што Вы з намі і для нас.
Удзячныя вернікі з парафіі Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды 40-годдзя шчыра жадаем моцнага здароўя, людской добразычлівасці, шчодрых Божых ласкаў, нястомнай дапамогі Маці Божай, дароў Святога Духа і апекі Заступніка – святога Францішка Асізскага. Мы цешымся, што Вы з намі. Дзякуем маме за сына святара, жадаючы ёй здароўя і Божага бласлаўлення.
З павагай і малітвай, удзячныя парафіяне са Свіслачы
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення, здароўя. Няхай Усемагутны адорвае Вас сэрцам, якое стане надзеяй і пагоднай раніцай для кожнага спатканага чалавека.
Апостальства “Маргарытка” з парафіі Беняконі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму і Ксяндзу Каноніку Юзафу Ганьчыцу з нагоды Імянін перасылаем самыя цёплыя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, радасці, душэўнага супакою, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай Найсвяцейшае Сэрца Езуса дапамагае Вам на душпастырскім шляху. Шчасці Божа!
Францішканскі ордэн свецкіх, Ружанцовыя колы і вернікі з парафіі Сапоцкін
❧✿☙
Паважанай Сястры Гарэцці Міленкевіч з нагоды Дня нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў: здароўя, радасці, непахіснай надзеі, моцнай веры, палымянай любові да Бога і бліжніх, а таксама зычлівых людзей побач. Няхай святы Заступнік апекуецца Вамі штодзённа, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі, каб маглі цешыцца кожнай хвілінай жыцця і паслугі.
Францішканскі ордэн свецкіх, Ружанцовыя колы і вернікі з парафіі Сапоцкін
❧✿☙
Паважаным Спадарыням Генавефе Марцінкевіч, Вандзе Геда, Вераніцы Бурба і Чаславе Алешчык з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, шчасця, радасці на кожны дзень, а ў першую чаргу няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх Божых ласкаў.
Францішканскі ордэн свецкіх, Ружанцовыя колы і вернікі з парафіі Сапоцкін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, шмат сонечных дзён і добрых людзей побач. Няхай усемагутны Бог адорыць усімі ласкамі, а святы Заступнік і Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна апекуюцца.
Мама і сёстры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Дня нараджэння дасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай добры і міласэрны Бог адорвае Вас моцным здароўем, цярплівасцю, супакоем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, Маці Божая ахінае апекай і любоўю, а Святы Дух нястомна адорвае сваімі дарамі і дапамагае ў душпастырскім служэнні. Жадаем шчырых і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, радасці і шчодрага плёну ў службе Богу і людзям!
З малітвай, парафіяне з Мастоў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, поспехаў у душпастырскай працы, радасці і стойкасці на кожны дзень жыцця. Няхай Бог адорвае Вас усімі неабходнымі ласкамі, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай, а Святы Дух асвячае дарогу і дорыць супакой. Шчасці Божа!
Сям’я Вікторчык і сям'я Сакута
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды 45-годдзя ад усяго сэрца жадаем душэўнага супакою, радасці, сіл, моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, добразычлівых людзей побач. Дзякуем за ахвярнае святарскае служэнне, нястомнае абвяшчэнне Евангелля. Няхай Бог блаславіць кожны момант жыцця, Марыя адорыць сваёй ласкай і апекай, а Анёл-ахоўнік засцерагае ад усякага зла.
Удзячныя парафіяне з Сурвілішкаў
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Віктар Субель, віншую Вас з Юбілеем! Перасылаю букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за мудрасць, дабрыню, разуменне і клопат аб людзях, за штодзённыя малітвы аб маёй сям’і на працягу некалькіх гадоў. Вы робіце наш свет дабрэйшым і цудоўнейшым, грэеце цяплом сваёй усмешкі і душэўнай шчодрасцю! Жадаю моцнага здароўя, шматлікіх дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці. Цешуся, што ведаю такога светлага чалавека. Дзякую за добрае сэрца, мудрыя парады, а Вашай маме – за сына святара.
Ганна Квач і апостальства “Маргарытка” з парафіі Найсвяцейшай Тройцы, Забалаць
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, радасці, ясных дзён, цярплівасці ў душпастырскай працы і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай усмешка дабрыні ніколі не знікае з Вашага твару. Дарога святара нялёгкая, на ёй шмат перашкод. Але мы просім Пана, каб Ён дапамог Вам вытрымаць і перамагчы ўсе цяжкасці.
З павагай і малітвай, былыя парафіяне з в. Малінавая
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: шчодрых дароў Святога Духа, усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху.
Мама, брат Дзмітрый і брат Генадзь з сям’ёй
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Севасцьяновічу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, сонечных дзён, напоўненых святлом радасці і дабрыні. Няхай Вашае сэрца ніколі не спазнае смутак і трывогі. Дзякуем за цярплівасць, ахвярнасць, клопат і за кожнае праяўленне добразычлівасці, з якім мы сустракаемся. Няхай Езус Хрыстус адорыць Вас сваёй сілай, цярплівасцю і дасць нязгасную мужнасць у барацьбе супраць зла, а Марыя няхай атуляе мацярынскай апекай і дапамагае заўсёды і ўсюды.
З малітвай, парафіяне з касцёла св. Мікалая, Мір
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Збігневу Драгулу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай святы Заступнік апекуецца Вамі кожны дзень жыцця, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі і дадае сіл у выкананні святарскай паслугі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Старыя Васілішкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Юзафу Ганьчыцу з нагоды Імянін жадаем супакою, душэўнай радасці, здароўя і задавальнення ад працы з вернікамі. Няхай добры Бог вядзе Вас прамымі сцежкамі, Марыя Панна атуляе плашчом мацярынскай апекі, а Святы Дух заўсёды жыве ў сэрцы і ніколі не дазволіць забыцца пра тое, што ў святарскім жыцці самае важнае.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, мудрасці, цярплівасці. Жадаем, каб Усемагутны адорваў Вас сваім бласлаўленнем, Езус Хрыстус ахоўваў ад бед, а Маці Божая нястомна апекавалася Вамі. Дзякуем за нязгасны запал у нялёгкай святарскай паслузе, за шчырую і адданую службу Богу і людзям, а таксама за клопат пра нас і нашу святыню.
Парафіяне з касцёла свсв. Космы і Дам’яна, Астравец
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Рычарду Якубцу з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Панны Марыі, здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці, добрых і сардэчных людзей побач, душэўнага супакою і ўсяго найлепшага. Мы дзякуем Вам за збудаваны касцёл і за тое, што адкрылі нам дзверы да Усявышняга, за ахвярную працу на карысць Богу і людзям, клопат аб парафіянах, добрыя словы і справы.
Удзячныя парафіяне з касцёла Маці Божай Тройчы Цудоўнай, Масты
❧✿☙
Паважаная Спадарыня Тэрэса! З нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: радасці, поспехаў, сілы і стойкасці, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, а таксама Божага бласлаўлення і апекі Марыі Панны. Шчыра дзякуем за правядзенне Крыжовага шляху ў нашай парафіі і цудоўны спеў, якім суправаджаеце літургію. Няхай Бог Вам за ўсё аддзячыць.
Вернікі з в. Плоскаўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Генадзю Рамашко з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя, аптымізму, сонечных дзён і радасці. Няхай Ваша паслуга на ніве Пана прыносіць задавальненне і шчодры плён. Бог няхай бласлаўляе на доўгія гады жыцця, а Марыя Панна ахінае сваёй мацярынскай апекай.
Удзячныя парафіяне з Германішкаў
❧✿☙
Паважанага Ксяндза Прэлата Юзафа Трубовіча віншуем з Імянінамі! Жадаем, каб Бог заўсёды выслухоўваў Вашы малітвы і працягваў руку дапамогі ў цяжкія хвіліны. Хочам пажадаць таксама ўсіх неабходных Божых ласкаў, моцнага здароўя, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа. Заўсёды заставайцеся для нас прыкладам адданай веры і набожнасці!
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.