ГРОДНА
Серада,
08 мая 2024 года |
Паслуга сясцёр серафітак: занесці любоў Стварыцеля патрабуючым
На працягу 25-ці гадоў у Сапоцкіне нясуць паслугу манахіні з Кангрэгацыі Дачок Маці Божай Балеснай (серафіткі). Яны клапоцяцца пра касцёл, праз катэхезу набліжаюць дзяцей і моладзь да Бога, апекуюцца і дапамагаюць адзінокім, убогім, патрабуючым людзям. Сёння гэтымі абавязкамі ў парафіі занятыя с. Эўхарыя Хульбуй, с. Гарэцці Міленкевіч і с. Юліта Пятрова. У бягучым нумары “Слова Жыцця” сёстры серафіткі распавядаюць пра тое, як прыбылі ў Беларусь і што лічаць найважнейшым у рэалізацыі свайго паклікання.
Пачаткі служэння ў Беларусі
Яны былі складанымі. Мы прыехалі ўдзвёх у 1990 годзе і распачалі працу на Віцебшчыне, у Дуніловічах. Касцёл там быў зруйнаваны, вернікаў было зусім мала. Шукалі людзей, размаўлялі з імі ў парках, крамах, школе, на плошчах – і рэлігійнае жыццё паступова адраджалася. Трэба адзначыць, што ў той час асобы, якіх мы сустракалі, былі ўспрымальнымі, шукалі Бога і імкнуліся да Яго.†

Праз 2,5 гады працы на Віцебшчыне мы прыехалі ў Гродзенскую дыяцэзію, у Сапоцкін. Тут было значна лягчэй. Аднак таксама трэба было шмат папрацаваць, каб заваяваць аўтарытэт сярод людзей. Спачатку “збіралі” дзяцей: хадзілі па дамах, тлумачылі абавязковасць сістэматычнага пазнання Бога на катэхезе. Трохі пазней арганізавалі малітоўныя групы. Некаторыя з іх існуюць да гэтага часу.
Сапоцкін – горад нашай любові
Гэта невялікае маляўнічае мястэчка, якое размяшчаецца паміж пагоркамі, акружанае азёрамі і прыгожай зелянінай. Мы спяваем пра яго так: “Сапоцкін – горад маёй любові, Сапоцкін – слаўны сваёй гасціннасцю, Сапоцкін – гэта сэрца на далоні, раздаваемае ўсім навокал”. І ўсё сапраўды так.
Тут жывуць простыя, высакародныя, добрыя людзі. Жывуць небагата, але адкрываюцца на больш патрабуючых, чым яны самі, і спяшаюць ім на дапамогу, праяўляюць гасціннасць і ахвярнасць, любяць малітву. Шануюць традыцыі і берагуць культуру, кахаюць Бога, Касцёл. Клапоцяцца аб знешнім выглядзе святыні, прыбіраюць яе, рамантуюць, даглядаюць агародзік пры касцёле, прыносяць кветкі. Далучаюцца да кожнай парафіяльнай ініцыятывы. Вельмі любяць ездзіць у пілігрымкі, падчас якіх добра інтэгруюцца. Ахвотна прымаюць удзел у прадстаўленнях, падрыхтаваных сёстрамі, дзецьмі і моладдзю.
На сённяшні дзень наша парафія налічвае каля 3-ох тысяч вернікаў. Тут служаць 3-ое святароў і 3 манаскія сястры.
Харызма супольнасці
Паслуга серафітак усюды падобная – дзе ўбогія, адзінокія, згубленыя (тыя “меншыя”), там стараецца быць сястра з нашай супольнасці, каб занесці любоў Стварыцеля патрабуючым. “Працу сярод бедных і хворых лічым асаблівым дарам Божым для нашай супольнасці”, – гаворыцца ў Канстытуцыі Кангрэгацыі.
Для сястры серафіткі служэнне ўбогім знаходзіцца на першым месцы. Вельмі важнае значэнне таксама маюць яе асабістыя адносіны да патрабуючага чалавека. Па меры сваіх магчымасцей кожная сястра шукае спосабы, каб схіліцца над убогім. Не заўсёды яна выконвае гэтую канкрэтную паслугу, аднак заўжды мае магчымасць малітвы і ахвяравання свайго цярпення за патрабуючых.
|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 238 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.