ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Распачаць усё нанова

З жыцця Касцёла

creatividad frases1Надышоў новы год... Разам са зменай лічбы ў календары многія людзі мараць аб змене жыцця ў лепшы бок. У суме, гэта выдатная нагода, каб пачаць спачатку. Як дзейнічаць, каб удалося рэалізаваць навагоднія пастановы?
Першачаргова задумайся, што Табе на самой справе не падабаецца ў сваім жыцці, чаго жадаеш, якія маеш патаемныя імкненні. Ад чаго ўцякаеш? З чым баішся сутыкацца? Якой канфрантацыі пазбягаеш? Праўда ў тым, што большасць з нас інтуітыўна адчувае, за што павінны ўзяцца, каб змяніць сваё жыццё. Але праз год гэта можа быць толькі сумай хаатычных рухаў несвядомасці і звычайных падзей, калі ўжо цяпер адказна не возьмемся за тое, што патрабуе ўмяшання.
1. Не рабі пастаноў, складзі план. Не гавары, што кінеш курыць. Не сцвярджай, што зменіш працу. Падобныя абяцанні не набліжаюць да мэты. Каб рэалізаваць пастанову, не дастаткова толькі мець туманнае бачанне фіналу змены, патрэбны дакладны план, як гэтага дасягнуць. Вылучы хаця б некалькі чарговых крокаў на шляху да мэты і абавязкова запішы, каб пасля можна было пераможна выкрасліць іх са спіска.
    2. Не адкладвай дзеянні, стартуй ужо цяпер, зараз! Чым хутчэй пачнеш ісці ў напрамку змен, якія Цябе прыгнятаюць, тым хутчэй дасягнеш мэты.
    3. Усвядомь сабе, што змены партрабуюць часу. Калі прымеш гэта, не паддасіся расчараванню пры пачатковых няўдачах і цяжкасцях.
    4. Кантралюй свой план дзеянняў і адсочвай прагрэс. Тады будзеш ведаць, колькі Табе яшчэ не хапае. Будзеш таксама матываваны тым, чаго ўжо дасягнуў. Напісаны план можна змяніць, але толькі ў лепшы бок. Не карэкціруй яго для таго, каб аблягчыць сабе заданне, бо ў такім выпадку запаволішся і зробіш менш, чым мог бы.
    5. З хірургічнай дакладнасцю даследуй сэрца, ці не затоена ў ім якое-небудзь непрынятае цярпенне.
    Калі знойдзеш такое, прысвяці яму столькі ўвагі, колькі будзе неабходна. Кожны, нават самы маленькі, фрагмент ігнараванага болю з часам перарастае ў “пухліну”, выдаліць якую з кожным годам становіцца ўсё цяжэй.
    Памятай, што Бог хоча здзяйсняць Твае мары, калі яны не шкодзяць іншым людзям і Табе самому. Таму даручы Пану свае планы, і Ён дапаможа рэалізаваць Твае задумкі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.