ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Усемагутны працягвае мне руку праз святара

Лісты чытачоў

Гэтае Божае Нараджэнне я буду святкаваць 56-ты раз. Апошнія 11 гадоў перажываю яго з асаблівай, вялікай радасцю ў душы...
Божае Нараджэнне заўсёды святкавалася ў нашай сям’і. Нават у час, калі касцёлы былі зачынены, вера пераследавалася. Памятаю, як падчас службы ў войску атрымліваў ад родных аплатку ў канверце.
    Але неяк незаўважна ў маім жыцці настаў перыяд, калі не адрозніваў ні будняў, ні свят – усё было аднолькава шэрым. І я сам быў у гэтым вінаваты. З-за злоўжывання алкаголем апынуўся ў глыбокай сацыяльнай яме. Хоць я і ўсведамляў, што гэта жудасна, што з-за мяне пакутуюць жонка і дзеці, але нічога не мог зрабіць. Нібы штосьці прадпрымаў, а не атрымлівалася.
Так праходзілі гады. І вось аднойчы Бог паслаў на мой жыццёвы шлях а. Юзафа Гэнзу. Я адчуваў, што Усемагутны працягвае мне руку праз гэтага святара. Душпастыр запэўніваў, што ў такой няпростай сітуацыі трэба лячыць у першую чаргу душу.
    Пазней былі рэкалекцыі, духоўныя практыкаванні, разважанні ў хатнім касцёле. У гэтыя моманты Пан дакранаўся да маёй душы. Хоць не адразу, але паступова з Божай дапамогай у мяне атрымалася вярнуцца да нармальнага існавання. Адлік майго 2-га жыцця пачаўся 27 снежня 2006 года...
   
    Вялікі Вам дзякуй, а. Юзаф, ад жонкі і дзяцей! З Вашай дапамогай зараз у Божым духу перажываю ўсе ўрачыстасці ды і, увогуле, кожны дзень. Прынамсі, імкнуся да гэтага. І шчыра жадаю таго ўсім людзям!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.