ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне!

Пастырскае Слова

bn“І пайшлі яны, спяшаючыся, і знайшлі Марыю, і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях”. (Лк 2, 16)
Дарагія Дыяцэзіяне!
Божае Нараджэнне зноў запрашае нас у Бэтлеем, дзе пастушкі знайшлі Марыю, Юзафа і Немаўля, якое ляжала ў яслях. Узгадваючы падзеі той ночы, пастараемся перажыць іх нанова. Будзем заклікаць Святога Духа, каб дапамог увайсці ў таямніцу бэтлеемскай ночы, удзельнічаць у ёй з любові, у духоўнай блізкасці са Святой Сям’ёй.
    Няхай нашым удзелам будзе спазнанне нараджэння Езуса ў асабістым жыцці. Няхай Хрыстос нараджаецца ў нашых сэрцах, каб Яго любоў прыносіла плён штодзённых учынкаў любові, Яго радасць дапамагала перамагаць усялякі страх і боязь, а Яго дабрыня – схіляцца над патрабуючымі.
Дарагія Браты і Сёстры, духоўна яднаючыся пры вігілійным стале і дзелячыся традыцыйнай аплаткай, жадаю Вам плённага перажывання свят Божага Нараджэння. Няхай радасць загосціць у Вашых сэрцах, сем’ях і ў цэлым грамадстве. Няхай Езус Хрыстус, Божы Сын, які прыходзіць у гэты свет з дарам збаўлення, узмацняе Вас у веры, надзеі і любові. Жадаю, каб час Новага 2018 года быў пазначаны дзеяннем Святога Духа і Яго дарамі, будучы шчодрым на плён Яго перамяняючай прысутнасці: любоў, радасць, супакой, велікадушнасць, лагоднасць, дабрыню, вернасць, алікатнасць, стрыманасць (параўн.: Гал 5, 22).
    Радасных, спакойных, поўных надзеі і аптымізму свят Божага Нараджэння, а таксама шчаслівага, багатага на Божае бласлаўленне Новага 2018 года!
    Біскуп Гродзенскі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.