ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

15 кастрычніка 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
18 кастрычніка. ЕВАНГЕЛІСТА ЛУКІ

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Яраславу Грынашкевічу з нагоды Юбілею ад шчырага сэрца жадаем усіх ласкаў ад Пана. Няхай Божае слова, якое Вы абвяшчаеце, і Эўхарыстыя, якую цэлебруеце, будуць штодзённым спажыткам для вернікаў і прывядуць іх у Нябеснае Валадарства. Няхай здароўе будзе моцным, радасць – штодзённай, у душы пануе супакой, а твар раз’ясняецца цёплай усмешкай.
З павагай, рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Сасноўскаму з нагоды 20-годдзя святарскіх пасвячэнняў жадаем шчодрага плёну, сіл і стойкасці ў нялёгкай душпастырскай паслузе. Няхай Вам спадарожнічаюць добрае слова і зычлівасць людзей. Маці Божая няхай аберагае ад няшчасцяў, а Святы Дух натхняе на вялікія справы. Некалі Усемагутны запаліў у Вашай душы агеньчык і паклікаў за сабою. Заставайцеся верныя свайму святарскаму доўгу!
Працаўнікі рэдакцыі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды 18-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус, якога трымаеце ў сваіх руках, бласлаўляе кожны дзень жыцця, Маці Божая ахінае любоўю і апекай, а Святы Дух падтрымлівае ў выкананні душпастырскай паслугі. Жадаем моцнага здароўя, супакою, радасных дзён і добразычлівых людзей побач. Удзячныя Пану Богу за тое, што сустрэлі на сваім шляху такога цудоўнага душпастыра. Нізкі паклон Вашай маме за сына святара.
З малітвай і павагай, апостальскі рух “Маргарытка”, вернікі з касцёла ў Варнянах і капліцы ў Вароне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай кожны дзень святарскай паслугі прыносіць цудоўны плён, радасць і задавальненне, а міласэрны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня нараджэння і 20-годдзя святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, сіл, стойкасці, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай на доўгія гады душпастырскай паслугі. Няхай жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, заўсёды спадарожнічаюць дабрыня і людская зычлівасць. Няхай Усявышні асвяціць Вашу дарогу, узмоцніць розум і сэрца, каб слова, якое выходзіць з вуснаў, станавілася агнём свету і моцай нашай веры. Вельмі ўдзячныя Богу за Вас, а Вам – за скарб ведаў, якімі дзеліцеся з намі, і за клопат пра касцёл.
Вернікі і Касцёльны камітэт з парафіі свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды 18-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых лас- каў. Няхай Найсвяцейшая Маці з любоўю чувае над Вамі, а Анёл-ахоўнік дапамагае ў цяжкія хвіліны і захоўвае ад злога. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у радасці, здароўе спрыяе, побач будуць толькі добразычлівыя людзі, а шчырая і ахвярная святарская праца прыносіць шчодры плён.
Ружанцовае кола і вернікі з парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі і святога Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і нястомнага запалу ў абвяшчэнні Божага слова.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам, Лядск
❧✿☙
Паважанаму Айцу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця і стойкасці на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды Вамі апекуецца, Святы Дух адорвае шчодрымі дарамі, а Езус Хрыстус ахінае сваім бласлаўленнем. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам, Гродна-Дзевятоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Усемагутны асвячае дарогу Вашага жыцця, узмацняе розум і сэрца, каб слова, якое выходзіць з Вашых вуснаў, стала агнём святла і моцай нашай веры. Няхай Цела і Кроў Збаўцы так моцна злучаць Вас з Богам, каб ніколі не аддаліліся ад Яго, а наша гарачая і сардэчная малітва хай будзе падтрымкай у рэалізацыі ўсіх планаў і намераў на ніве Пана і ў Вашым жыцці. Шчасці Божа на доўгія гады!
З дарам малітвы, парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Бог бласлаўляе Ваш святарскі шлях, Марыя штодзённа апекуецца, а Святы Дух нястомна адорвае сваімі дарамі. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у нястомнай службе, цярплівасці і моцы ў вядзенні людзей да Пана, а таксама зычлівасці ад акружаючых.
Вернікі з в. Еўлашы, парафія Лядск
❧✿☙
Паважанаму Айцу Антонію Пажэцкаму з нагоды 16-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: апекі Маці Божай і святога Заступніка, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, а таксама добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень Вашай душпастырскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Усемагутнаму і Яго люду прыносіць шчодры плён.
Парафіяне з касцёла МБ Анёльскай у Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Свіслоцкаму з нагоды 45-годдзя ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, супакоем, надзеяй і верай. Няхай Найсвяцейшая Маці атуляе Вас плашчом сваёй апекі, а побач будуць добразычлівыя людзі і верныя сябры. Шчасці Божа!
З павагай і малітвай, Францішканскі ордэн свецкіх, апостальства “Маргарытка” і Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Усім настаўнікам з нагоды прафесійнага свята, а таксама ўсім супольнасцям Францішканскага ордэна свецкіх з нагоды літургічнага ўспаміну яго заснавальніка – св. Францішка – складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, поспехаў у працы, здзяйснення мар і рэалізацыі высака- родных планаў. Няхай добры Бог атуліць Вас сваёй апекай і бласлаўленнем на кожны дзень, а Марыя Панна адорыць сваёй мацярынскай любоўю і суцішыць усе трывогі.
Францішканскі ордэн свецкіх з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Пятрашку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа, сіл, стойкасці і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай кожны дзень будзе напоўнены любоўю Усемагутнага, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя нястомна Вамі апекуецца. Дзякуем за цудоўны прыклад набожнасці. Шчасці Божа на далейшую душпастырскую паслугу!
З павагай і малітвай, парафіяне і апостальства “Маргарытка” з касцёла св. Станіслава ў Лядску
❧✿☙
Паважанай Спадарыні Ірэне Ашмяне з нагоды Імянін шчыра жадаем моцнага здароўя, штодзённай радасці, душэўнага супакою, моцнай веры, гарачай любові і непахіснай надзеі, а таксама аптымізму і добрых людзей побач. Няхай Усемагутны адорыць Вас сваімі шчодрымі ласкамі, а святая Заступніца абараняе ад усіх нягод. Шчасці Божа!
З павагай і малітвай, Францішканскі ордэн свецкіх і Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды прызначэння Канонікам складаем самыя сардэчныя пажаданні: сіл і цярплівасці ў паслузе, моцнага здароўя, душэў- нага супакою, аптымізму на кожны дзень і непахіснай надзеі. Няхай добры Бог адорвае Вас сваёй любоўю і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя атуляе мацярынскай апекай. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Федуку словы шчырага спачування і жалю ў сувязі з адыходам да дому Пана любімай мамы
перасылаюць члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Ражанкі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.