ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (141)

Прэса

Манету ў гонар
   свсв. Пятра і Паўла
   адчаканяць у Ватыкане

   Яна будзе выпушчана Ватыканскім філатэлістычна-нумізматычным аддзелам да 1950-й гадавіны мучаніцкай смерці святых Апосталаў.
Графічнае афармленне манеты распрацавала італьянскі скульптар Габрыэла Цітола. На ёй прадстаўлены святыя і характэрныя для іх іканаграфічныя сімвалы – ключы і меч. Першы спасылаецца на перадачу св. Пятру Езусам ключоў ад Нябеснага Валадарства, а другі – на жыццё і мучаніцкую смерць св. Паўла.
    Набыць памятную манету можна будзе па кошце 18 еўра.

Іспанскія мучанікі –
бласлаўлёныя

   
У каталонскай Жыроне адбылася беатыфікацыя кс. Антоніа Арыбаcа Орцігуэла і 6-ці яго таварышаў. Усе належалі да Кангрэгацыі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Загінулі падчас рэлігійнага праследавання ў перыяд грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Пачатак вайны ў 1936 годзе застаў маладых людзей у ніжэйшай семінарыі іх кангрэгацыі, што знаходзілася паблізу Барселоны. Выгнаныя з альмаматэр, кс. Антоніа разам з таварышамі пастанавілі перабрацца ў Францыю, але сталі ахвярай здрады і былі выдадзены рэспубліканцам. На наступны дзень іх расстралялі. Малодшы меў толькі 20 гадоў, старэйшы – 28.
    У гісторыю трагічна загінулыя ўвайшлі як “мучанікі з Канэт-дэ-Мар” (населены пункт у правінцыі Барселоны, дзе былі расстраляны бласлаўлёныя).


У Будслаў – на верталёце

   
Жадаючыя наведаць нацыянальны санктуарый і памаліцца каля абраза Маці Божай змогуць паляцець туды на верталёце.
Рэалізоўвае праект мінскі аэраклуб ДТСААФ. Замовіць верталёт неабходна не пазней, чым за 3 гадзіны да планаванага часу вылету. Ініцыятарам новага фармату пілігрымак стала парафія свсв. Сымона і Алены ў Мінску.
    У супрацоўніцтве з Рэспубліканскім саюзам турыстычных арганізацый плануецца павялічыць зацікаўленасць да Будслава з боку турыстаў, у першую чаргу замежных.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.