ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

IV Велікодная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто ўваходзіць не праз браму на авечы двор, але залазіць інакш, той злодзей і злачынец. А хто ўваходзіць праз браму, той пастыр авечак. Брамнік яму адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу ягонага; кліча сваіх авечак па імені і выводзіць іх. А калі ўсіх выведзе, ідзе перад імі, і авечкі ідуць за ім, бо ведаюць ягоны голас. За чужым не ідуць, але ўцякаюць ад яго, бо не ведаюць голасу чужых”. Такую прыпавесць сказаў ім Езус, але яны не зразумелі, што Ён казаў ім. Езус зноў сказаў: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: Я – брама для авечак. Усе, колькі іх прыходзіла перада Мною, гэта злодзеі і злачынцы, і авечкі не паслухалі іх. Я – брама. Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены, і ўвойдзе, і выйдзе, і знойдзе пашу. Злодзей прыходзіць дзеля таго, каб красці, забіваць і нішчыць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё і мелі ў дастатку”.

Ян 10, 1–10


Сучасныя пастыры Божага люду
   Многім з нас вельмі блізкі вобраз Езуса Хрыста, Добрага Пастыра, які нясе на сабе авечку, што заблукала. Езус з’яўляецца галавой Касцёла, паказвае кожнаму чалавеку шлях да збаўлення. А Яго авечкі ідуць за Ім.
    Сёння Хрыстос вядзе свой статак праз намеснікаў на зямлі, пастыраў з люду Божага. Хто яны? Перш за ўсё, гэта Святы Айцец, Папа Рымскі, наступнік св. Пятра на Святым прастоле. Далей – біскупы ва ўсім свеце, якія знаходзяцца ў еднасці са Святым Айцом і Апостальскай Сталіцай. Затым – святары, якія апекуюцца Божай аўчарняй у меншых супольнасцях. Ім дапамагаюць дыяканы, якія служаць Касцёлу праз штодзённую малітву і вызначаныя ім абавязкі.
    А ці ведаю я імя Святога Айца, ардынарыя дыяцэзіі, дапаможных біскупаў? Ці ведаю не толькі па імені пробашча, вікарыяў або іншых душпастыраў? Ці падтрымліваю іх служэнне малітвай? Ці прашу Бога аб новых пакліканнях да службы ў Яго аўчарні?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.