ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Чаму на “хуткай дапамозе” намаляваны чырвоны крыж?

Дзіцячы куточак

Першыя ў свеце шпіталі і бальніцы былі створаны пры хрысціянскіх кляштарах і святынях. Ля ўваходу заўсёды вісеў крыж – сімвал бязмежнай міласэрнасці Езуса. Там пацыентаў лячылі бескарысліва: не за грошы, а з пачуцця любові і спагады да чалавека. Любы хворы, нават калі быў бедны, мог прыйсці ў такі шпіталь, каб атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу.
У нашыя дні да хворага па тэрміновым выкліку прыязджае “хуткая дапамога”. На машыне намаляваны крыж. Але чаму ж ён чырвоны і на белым фоне? Так выглядае эмблема дабрачыннай арганізацыі, якая першапачаткова мела назву Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа. Ён быў створаны ў Швейцарыі для аказання дапамогі параненым падчас бітваў (незалежна ад таго, на чыім баку ваявалі людзі). Так як швейцарцы традыцыйна не ўдзельнічалі ні ў якіх войнах і не падтрымлівалі ні адну з ваюючых краін, эмблему камітэта зрабілі падобнай на швейцарскі сцяг, але толькі “наадварот” – не белы крыж на чырвоным фоне, а чырвоны крыж на белым фоне. Крыж чырвонага колеру адначасова сімвалізуе і кроў, і каханне.
Спачатку санітарныя службы выкарыстоўвалі эмблему падчас аказання медыцынскай дапамогі толькі ў час баявых дзеянняў, а потым – таксама ў мірны час. На машынах і станцыях хуткай дапамогі эмблему прымяняюць пры ўмове, што лячэнне прадастаўляецца на бясплатнай аснове.
   
    Чакаем Тваіх “чаму”, якія можаш дасылаць на адрас рэдакцыі.
    На пытанні заўсёды гатовыя адказаць салезіянкі са Смаргоні.
Заданне:
    каму-небудзь, хто хварэе, зрабіць сваімі рукамі паштоўку. Падарыць яе з пажаданнямі хутчэй паправіцца і ўстаць на ногі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.